Божашуткава. У такім разе, хай ваша шчырасць будзе пры вас! Выступіце вы, Андрэй Іванавіч. (
Ізабела. Вазьмі маё люстэрка.
Андрэй (
Ізабела. Ну як жа! Цыцэрон, кажуць, заўсёды перад люстэркам свае прамовы рэпетыраваў!
Андрэй. Іза… Я не буду выступаць.
Ізабела. Чаму ж ты адразу ёй гэтага не сказаў?
Андрэй. Я… Я… разгубіўся. Няёмка… Яна пакрыўдзіцца. Не магу я так, Іза!
Ізабела. Як памыліўся Дарвін! Чалавек паходзіць не ад малпы. Ён паходзіць ад амёбы. Ад інфузорыі! Ад рэптыліі!
Андрэй. Іза… Я ж і пакрыўдзіцца магу!
Ізабела. Ты?! Не можа быць!
Галасы. Гэта надоўга?
— Сёння ж спектакль па тэлебачанні!
— Гэта па другой праграме. А па-першай — футбол!
Божашуткава (
Кічкайла. Зразумеў. (
Грамадскага абвінаваўцу і грамадскага абаронцу — таксама!
Пацярпеўшыя тут?
Галасы. Тут!
— З’явіліся!
— А каго судзіць будзем?
— Дзе Салавейчык?
Кічкайла. Не хвалюйцеся, таварышы. Ён ужо тут. Скажыце там, няхай яго прывядуць сюды…
Салавейчык (
Кічкайла. Не-не, калі ласка, сюды!
Салавейчык. Дзякую. Мне і адсюль добра відаць.
Міліцыянер (
Галасы. Без рук, без рук, грамадзянін начальнік!
— Храбры!
— Нізавошта да людзей чапляецца!
Кічкайла. Заклікаю да парадку! (
Салавейчык. Як быццам не ведаеш, Іван Пятровіч?
Міліцыянер. Устань! Устань! У судзе знаходзішся, а не ў гасцях у цешчы!
Кічкайла. Прашу назваць сваё прозвішча, імя і імя па бацьку.
Салавейчык (
Кічкайла. Узрост?
Салавейчык. Дваццаць восем.
Кічкайла. Адукацыя?
Салавейчык. Сярэдняя. Амаль сярэдняя…
Кічкайла. Што значыць «амаль»?
Салавейчык. Восем класаў.
Кічкайла. Выключылі?
Салавейчык. Не, сам кінуў. Абрыдла.
Кічкайла. Сямейнае становішча?
Салавейчык. Жанаты… Я хацеў сказаць — не…
Кічкайла. А ці нельга больш канкрэтна? Жанаты ці не?
Салавейчык. І так і не. Я… бацька-адзіночка.
Кічкайла. Разышліся?
Салавейчык. Не сышліся. Характарамі не сышліся.
Кічкайла. Вінаватым сябе прызнаяце?
Салавейчык (
Кічкайла. Што было?
Салавейчык. Ну, выпіў трохі… Штаны новыя замочваў…
Голас. Вось парадачкі пайшлі! Выпіў чалавек ад радасці сто грамаў, дык яго адразу за каршэнь і ў міліцыю! Нішто сабе жыццё!
Кічкайла. Толькі выпілі ці яшчэ што-небудзь было?
Голас. Ну чаго ты, як лапух, прыстаў да чалавека?
Кічкайла (