Міліцыянер. Вось што я вам скажу, грамадзяне суддзі. Дарма вы тут катуеце чалавека, публічна здзекаваецеся з яго. Ён жа яшчэ зусім малады, у яго ўсё жыццё наперадзе. А вы яго так жорстка, бязлітасна траўміруеце! Пасля такіх пакут можна і рукі на сябе налажыць. Быў адзін такі выпадак… Выпусцілі чалавека з выцвярэзніка, а ён прыйшоў дамоў і задавіўся…
Кічкайла. На пляжы былі вы або іншы міліцыянер?
Міліцыянер. Я быў.
Кічкайла. Вы затрымлівалі Салавейчыка?
Міліцыянер. Затрымліваў.
Божашуткава. Дык, можа, дарма затрымлівалі?
Міліцыянер. Ды як вам сказаць… З кім не бывае? Выпіў чалавек, пакуражыўся трохі. Гэта ў яго ад маладосці…
Божашуткава. А можа, ён і не куражыўся зусім?
Міліцыянер. Ды не, куражыўся…
Хаценьчык. Калі вы яго ў машыну садзілі, ён супраціўляўся?
Міліцыянер. На яго месцы, відаць, і вы супраціўляліся б.
Хаценьчык. У пратаколе запісана, што ён кіцель вам парваў. Гэта праўда?
Міліцыянер. А хто ж яго ведае? Можа, я і сам яго парваў, калі падсаджваў у машыну грамадзяніна Салавейчыка.
Хаценьчык. А фуражка? Ён закідваў яе ў возера?
Міліцыянер. Вось яна, фуражка гэтая. Мне яе адзін хлапчук адразу ж выцягнуў!
Божашуткава. Таварыш Лапатка, калі б вы так гаварылі з самага пачатку, то, напэўна, і пратакола не было б?
Міліцыянер. Дык я ж не ведаў тады, з кім справу маю. Думаў — хуліган, злачынца!
Кічкайла. А цяпер ведаеце?
Міліцыянер. Цяпер ведаю. Хіба стаў бы калектыў за злачынца хадайнічаць? Прасіць міліцыю, каб яго вызвалілі? Нізавошта? Усё было б наадварот!.. І начальнік райаддзела, калі я ішоў сюды, сказаў мне: ты глядзі, Лапатка, не плявузгай лішняга на чалавека. Відаць, вельмі добры хлопец. Увесь калектыў за яго просіць.
Божашуткава. У вас усё?
Міліцыянер. Здаецца, усё.
Кічкайла. Дзякуй. Сядайце!.. (
Моўчан. Вызваліць трэба хлопца. Чаго ён тут мучыцца? Не такі ўжо вялікі грэх у яго…
Кічкайла (
Зойка (
Кічкайла. Як я зразумеў, вы за апраўданне Салавейчыка?
Зойка. Так! Я за апраўданне. Нельга нам, таварышы, хлопцаў крыўдзіць. Вы ведаеце, колькі іх, паводле статыстыкі, на дзесяць дзяўчат?
Голас. Ведаем. Дзевяць.
Зойка. Ну вось. А вы хочаце… (
Кічкайла. Таварыш Салавейчык, вам даецца апошняе слова. Ці будзеце вы гаварыць?
Салавейчык. Хто? Я? Абавязкова! (
Божашуткава (
Салавейчык. Ага! І ставіцца да іх ін-ды-фе-рэнтна нельга. Гэта можа стварыць у нашым калектыве нездаровую атмасферу дабрадушнасці і ўсёдаравання. А гэтага мы не можам дапусціць, не маем на тое права. Мы з усёй рашучасцю павінны сказаць хуліганам і п’яніцам — не! Не дазволім! Не пацерпім!
Але давайце, таварышы, уважліва паглядзім, а хто ж такі Салавейчык? Хто ён? Закаранелы злачынец ці не такі ўжо благі чалавек?
Моўчан. Які ж ты, Грыша, злачынец?
Салавейчык. Бацька мой — прадстаўнік слаўнага рабочага класа. Маці таксама работніца. Сам я член прафсаюза, член ДТСААФ і таварыства Крыжа і Паўмесяца. Чырвонага Крыжа і Паўмесяца. Я ганаруся тым, што мне выпала шчасце працаваць на прадпрыемстве, якое змагаецца за званне калектыву камуністычнай працы! Я ганаруся, што жыву сярод такіх цудоўных людзей, як таварыш Кічкайла, як таварыш Таратута, як таварыш Гусельнікава, як (
Кічкайла. Наконт мяне ты крыху перабольшыў!