І праўда, гаспадаркі ён не любіў, тут Валя мела рацыю. Ужо тады абазначыўся крах вёскі — задоўга да Чарнобыля і перабудовы, пачыналіся першыя яе перадсмя- ротныя сутаргі, пакаленне Пятра было апошнім пакаленнем, звязаным з зямлёй; яны ведалі, што апошнія, што на іх усё скончыцца, дзеці іхнія ўжо не выберуць іхняй долі, ды ніхто і не хацеў, каб яны яе такую выбіралі.

Пятро, як малы, уцякаў з дому пры кожным выпадку. Спачатку выдумляў пры- чыны, потым і выдумляць перастаў — проста сыходзіў з двара, ішоў да чужых. Чужыя яго шкадавалі, налівалі, выпытвалі, і ён хоць часткова атрымліваў тое, чаго быў пазбаўлены дома.

— Пятро, мне не гарэлкі шкода, — спачувала яму Махновачка, — цябе шкода! Яны ж цябе затаўкуць! — агучвала яна тое, што ведала ўся вёска.

Дома ў Пятра ўжо не абыходзілася тым, што грошай на пахмелку не давалі. Калі раней Валя сцябала яго словамі, дык цяпер перайшла да справы. Тым больш, дзеўкі падраслі і сталі актыўна памагаць маці. Усе яны ўдаліся ў Валю, пабралі і знешнасць — такія ж непрыгожыя, і душу — так жа ненавідзяць бацьку. П’янага бездапаможнага Пятра звязвалі на падлозе і білі: усур’ёз, са ўсяе сілы, чым патра- піць... Нават малая Любка збоку таптала шапку. Потым пакідалі ляжаць звязанага да раніцы.

— Г эта ж трэба так чалавека ненавідзець! — дзівілася Махновачка.

— Ад душы ненавідзяць, — падліваў масла ў агонь Кветка.

— Хоць ты падавай у якую міліцыю...

— Якую міліцыю...

— Ці развядзіся. Цяпер жа не раней. Вазьмі Галю Міронаву, яна сама пабяжыць, у Архангельск на сплаў паедзеце...

— Які Архангельск, які сплаў?.. Яна ж дзеўка, а мне каб маладзіца! Ці такая, як ты...

Кулініч павярнуў бокам да люстэрка твар з белай барадой — ён якраз галіўся, паставіўшы перад сабой міску з гарачай вадою, і крэкнуў З-пад ляза выступіла кроў. Звычайна ён, калі быў дома, слухаў, але не ўмешваўся.

— Ды не корміць, — скардзіўся Пятро. — Дома сала і на рабоце сала... І тое так пасаліла, што ў шкурцы белыя праточынкі.

— Ты пабач — солі пашкадавала! — Махновачцы, як і любой жанчыне, пры- емна было чуць, што ёсць горшыя за яе.

— Я ёй кажу — недасаліла. А яна — сам Маслоўскі еў! Крычыць, Маслоўскі еў, а ён жа не ты! Маслоўскі сцізорыкам абрэжа — гэта, кажа, нічога, гэта сальнічкі... Для яе Маслоўскі пуп зямлі. Маслоўскі скажа, што цяпер зіма, дык яна будзе паў- тараць — зіма. Чаю папрасіў раніцай, дык яна голага кіпетню падсаладзіла...

— І чаю не кінула шчопаці?

— Не кінула.

Махновачка млела ад задавальнення.

— І мала ёй усё, мала... У Маслоўскага, крычыць, поўная хата дабра. Дык Маслоўскі ж крадзе ў калгасе. І я б краў...

— То сяго, то таго...

— А што я з пуці прынясу? Балта ў кішэні? Г айку?

Кулініч, які скончыў галіцца і выціраўся ручніком, успрыняў гэта як намёк. Канешне, ён даўно мог бы прыляпіць брата да лясніцтва. Але не рабіў гэтага, баю- чыся кампраметацыі.

— Э-х, — толькі крэкнуў ён і выйшаў з хаты.

— Кажу, касцюм трэба купляць. Як падняла крык! А ў мяне адзін касцюм, і на работу, і на выхад. Вось гэты самы. Распісваўся ў ім колісь.

— Не дае?

— Слухаць не хоча.

— Г эта так баіцца, каб прыгожы не быў, — скумекала здагадлівая Махновачка. — Каб на жабрака быў падобны. А надзенеш касцюм, ды пабрыешся...

— Я ўсё адно куплю.

— А і купі!

— Я ўжо нагледзеў у горадзе ў «Прамтаварах». Дабрачы такі... У сівенькую палоску. Нават мераў — як па мне шыты.

— А і купі!

— Я і куплю.

— Пастаў перад фактам. Ну, пакрычыць, паб’е трохі, мо не пасячэ, не спа- ліць...

— Я так і зраблю. Яна дачакаецца.

— А і зрабі!

— Куплю з палучкі — і ўсё.

Выгаварыўшыся, выліўшы душу, Пятро падымаўся ды цягнуўся да Грышы Ігнатавага.

Грыгор за гэты час паспеў другі раз адсядзець у турме і другі раз ажаніцца. Першая яго жонка з дзіцёнкам жыла ў горадзе, а другая — Сюзана, пакуль з ім.

Да хаты вёў вузкі доўгі двор. Сама хата стаяла далёка ад вуліцы, нібы хавалася, саромеючыся свайго выгляду. Гэта была маленькая дарэвалюцыйная халупа. Пры тым, што Грыша працаваў на лесапільні і пры жаданні мог бы выпісаць любыя матэрыялы, ці хоць накрасці, і выбудаваць церам з балконамі. Але ў хаце не было нават драўлянай падлогі, а гліняная. Калі Пятро пераступіў парог, Сюзана гатава- ла вячэру на газавай пліце. У хаце стаяў прыемны пах смажанага мяса. Шланг ад балона з надпісам «Прапан» да пліты быў даўжынёю ўсяго паўметра. Балон пры ткнуўся так блізка, што яго бок даставалі агеньчыкі камфаркі, і фарба там пачарне- ла і крышку аблупілася. Акрамя смажаніны, таксама пахла сырой глінай і хворым чалавекам. Закутак за печчу завешаны быў капай. Там жыла Грышына маці. Яшчэ пры жывым Ігнаце яна пашкодзілася розумам і перастала выходзіць на вуліцу. Калі твой чалавек вядзьмак, дык ты аўтаматычна ведзьма, тут ужо нічога не зробіш. Так і жыла за печчу, там ела, спала, а пра тое, што яшчэ не канец свету, ведала ад сына з нявесткаю.

Перейти на страницу:

Похожие книги