Новікава. Ой, як мне не хочацца праводзіць сёння сход!
Бондар. Я пакажу вам усё.
Новікава. Прабачце, люблю сама…
Карціна дзесятая
Зязюля. Прабачце!
Бондар. Давайце пагутарым. Шчыра. Як гэта мы робім на праўленнях — думкі ўголас і толькі праўду.
Новікава. Нам хацелася б ведаць, па-першае, ці ўмееце вы заварваць чай. Па-другое, як вы ацэньваеце работу Зязюлі. І трэцяе — чаму вы адмовіліся ад будаўніцтва комплексу. Што гэта — звычайная сялянская асцярожнасць пры сустрэчы з новым або…
Бондар. Тады адразу да другога і трэцяга пытанняў. Хто хоча выступіць? Галоўны заатэхнік?
Заатэхнік. Учора я падрабязна гаварыў пра хамства Зязюлі, пра тое, чаму ён баіцца комплексу. Увечары, на сходзе, я прадоўжу.
Антонавіч
Валянціна
Бондар. Давай, Валянціна.
Новікава. Можаце сядзець, калі вам зручней.
Валянціна
Ляшчук
Новікава
Валянціна
Ляшчук. Няўжо інстытут, вялікі калектыў?!.. На чале з доктарам навук?!..
Валянціна. Яны лічылі чужое. А мы — сваё! Тут жа нашы прэтэнзіі да комплексу.
Жанчына. Што ж твой акадэмік да нас ні разу не заявіўся? Не пагаварыў, не паслухаў? Ды і ці бачыў ён калі-небудзь карову?
Ляшчук. Стары, хворы чалавек! Думаеце, мы не ведаем мінусаў комплексу? Малако патрэбна! Калі сёння дзесьці дзеці без малака, дык гэта з-за вашага кансерватызму.
Валянціна. Мы падлічылі — для гэтага эксперыментальнага комплексу нам давядзецца купляць не толькі канцэнтраты, але нават салому. Па праекце вытворчасць кармоў прадугледжваецца весці на паліўны́х землях. Аднак яшчэ нават не падрыхтавана праектна-каштарысная дакументацыя на меліярацыю зямель. Што гэта, як не галавацяпства? Чым кароў карміць — вашымі абяцанкамі?
Калі месца для каровы каштуе ў чатыры разы больш, чым сама карова, дазвольце спытаць — што для чаго? Вам патрэбен комплекс ці малако? Дарэчы, увесь свет будуе простыя памяшканні.
Новікава
Бондар. Зязюля, пляменніца Пятра Іванавіча.
Новікава. Вось як!
Валянціна. Будаваць тут такі гігант — тое ж самае, што сіламі невялікай арцелі — атамную электрастанцыю. Цяжка і нявыгадна.
Пажылы. Во дае!
Ляшчук