Зязюля. З асабістымі гаспадаркамі, Алена Мікалаеўна, мне самому далёка не ўсё ясна. Праблемы гэтыя не вывучаюцца, не вырашаюцца — яны толькі накопліваюцца. З аднаго боку Рыгор, «пісьменнік» — ні кала ні двара, гол як сакол… І побач — Карпукі… Цяпліцы, нутрыі… Спекулююць, вялікія грошы! А паміж гэтымі полюсамі — сумленныя працаўнікі. Мы ж кідаемся з адной крайнасці ў другую, ад агульнай забароны да ўсеагульнага дазволу… Я заўсёды думаў пра сумленных працаўнікоў, дапамагаў ім. Важна толькі адрозніваць, дзе сапраўды асабістая падсобная гаспадарка, а дзе пад гэтай шыльдай нешта іншае… А! Вось, мой вораг нумар адзін — Карпук!
Новікава. Добры дзень! Ой, як смачна трава пахне!
Карпук
Новікава. Я бачыла, у вас у двары — цэлая ферма! Шмат жывёл?
Карпук. Было многа, ды старшыня ў нас свавольнік…
Зязюля. Скажы дзякуй, што не забіў!
Карпук
Новікава. Не трэба пісаць. Пётр Іванавіч кампенсуе страты. Колькі знікла звяркоў?
Карпук. Семдзесят!
Зязюля. Што?! Я адчыніў толькі дзве клеткі!
Карпук. А можа, і восемдзесят.
Зязюля. Шантажыст! Мне да пенсіі выплачваць!
Карпук. За трансфарматар я заплачу больш.
Новікава. Думаю, дамовіцеся без суда.
Карпук. Дык ён жа мне і вока падбіў! Бачыце? За гэтую партызаншчыну — партбілет пакладзе!
Новікава
Зязюля
Карпук. Так. Я працаваў. За грашы. Да сёмага поту. А потым аднойчы, калі ты вярнуўся з горада з сардэчным прыступам, я зразумеў — ты скруціш сабе шыю. Чаму? Ты ніколі не ладзіў з раённым начальствам! І я сказаў сабе: «Цімох, у цябе пяцёра пацаноў! Калі Іванавіч загрыміць… Будуй крэпасць, магутную гаспадарку… Каб пры любым ветры…»
Зязюля. Ты б яшчэ касу калгасную абрабаваў, для апраўдання!..
Карпук. Вось ты ў Ленінград, кажуць, навастрыў лыжы… А як тым, хто ішоў за табой, верыў, спадзяваўся? Добра, калі новы акажацца чалавекам. А калі самадур? А калі загадае — забіць усіх свіней, зрэзаць яблыні, абкласці кожную курыцу падаткам… Га? Ты здрадзіў! Не я!
Зязюля. Бульбу прыйдзеш убіраць?
Карпук. Соткі?
Зязюля. Пакінем.
Карпук. Прыйду.
Новікава. А калі мы прапануем вам дагавор?
Карпук. Гэта што — як у венграў? А здолееце даць маладняк, кармы, іншую дапамогу?
Новікава. Пастараемся.
Карпук. Трэба абмазгаваць.
Новікава. Згаджайцеся!
Карпук
Зязюля
Новікава
Зязюля. І ўсё стане ясна?
Новікава. У спрэчках шмат прасвятляецца. Як зацікавіць? Як зрабіць, каб на агульнае працавалі гэтак жа, як на сваю гаспадарку?
Зязюля. Вы сур’ёзна?
Новікава. Хіба вам няма чаго сказаць? Праграма — не на адзін год. Давайце працаваць. Глядзіце, світае!
Зязюля. Ага! Ужо раніца.
Новікава. Я павінна развітацца: у шэсць трыццаць селектарная сувязь з гаспадаркамі.
А дарэмна! Увогуле, зайздрошчу…
Ляшчук. Алена Мікалаеўна! Дзе вы былі! Я вас шукаў усю ноч!
Новікава
Ляшчук
Новікава. Дзесьці я прачытала: ісціна, уся ісціна, ніколі не бывае поўнасцю на тым ці іншым баку. Будзем рыхтаваць новае бюро.
Ляшчук. Хіба няма падставаў яго зняць?!
Новікава. Фармальна — колькі хочаце! А здымаць не будзем. Калгас — гэта базіс. Вы ж наіўна перакананы, што сельскую гаспадарку зможа ўзняць…
Ляшчук
Новікава