***Я ведаю, што так будзешто я прачнуся 1-га студзеняадзін домаадзін у горадзеадзін на дварэдо рэ мі фа мі до рэсьпяваюць за вокнамі п’яныяа я ныю ныю я завываюа ты сьцябесься, зь цябе ж усёроўна ўзяткі гладкі, усё-ткія сам вінаваты, што такадбываецца з году ў год.І гэта ня лечыцца, і ня лічыцца,што быццам бы ёсьць нагода –дзьве тысячы сем нагод!Я і гарэлка “дзяржава”,такое вось дэжа вю,такі, бляха, Новы год.***Калі недасканаласьць сьветузаб’е апошнія мары ў маёй галавеі я прачнуся рана ад шумудажджу за вакномНу вось і ўсё, як кажуць,Game is over. Капец. Гамон.Вазьму тэлефонную слухаўку,пазваню дамоў – я нармальна, мама,нармальна…усё ў мяне. А як там ты?Глядзі, кладзіся спаць рана,перад сном пагуляць схадзі.Пакладу слухаўку.Пагалюся.Раздам даўгі.Гэй! Дайце мне цыгарэтуІ жоўты шалік даўгі.***Калі ў вачох цямнее,мне хочацца проста ўкленчыць:“О Божа, хачу да мамы!да таты хачу на плечы…”каб апынуцца ў дзяцінстве,як колісь –хавацца ў шафесярод кажухоў і шапак,цукеркі цягаць з буфэтуды красьці ў суседа сьлівы…і быць маленькім і лёгкім,і, ёб вашу маць,шчасьлівым.Хочацца жыць, нават калі ня хочацца жыцьКалі сьнег пачынае падацькалі лепіцца ў горле комне таму што ты хочаш плакацьа таму што зіма ваколкалі сьнег перастаў на вейкахтаяць, людзі пад ліхтаромтанчаць рэгі на сьлізкіх рэйкахі дарма што зіма кругомты глядзіш з-за высокіх кратаў,а ў вачох ўсё дрыжыць дрыжыцьне таму што ты ўжо заплакаўа таму што жыцьцё імжыцьне ідзе, не вальсуе ў танцы,не бурліць, не цячэ-бяжыць.разумееш, што нават заразхочаш жыць
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги