Можа, ваўкі недзе блудзяць,Возера з ветрам ў загрудкі ўзялося…Спі. Хутка днець будзе,Пэўна табе ўсё гэта здалося.

Тацяна

Усё ж я лепш выйду і гляну,Толькі ўскіну на плечы вось хустку…

Сымон

Усё роўна нічога не ўбачыш.Спіць яшчэ вёска. На вуліцы пуста.Выйшла… Не спіцца ёй нешта.<p>7</p>

Тацяна

Што тут!..Гумно адчынена, параскідана сена,Пэўна, тут быў нехта…Грышка!..Пара уставаць.Грышка!..Чорнымі крылляміВецер ударыў у твар, і далёкаЧутна было, як шумеў бор старыНад затокай.— Грышка!..

Iван

Тацяна, твой Грышка не прыйдзе.Можа, не верыш?Пайшоў на гасцінец разам з Прахорам.Слухай, Тацяна, цябе ён пакінуў,Больш ён ніколі не прыйдзе!..

Тацяна

Але адкуль ты тут узяўся?

Iван

Я быў тут блізка.На возеры быў.Чуў, як ты клікала Грышку.

Тацяна

Не, не старайся мяне затрымаць!

Iван

Эх, як птушка,Вырвалася, паляцела!Пэўна разбудзіцьI вёску усю, і арцелі.Трэбахавацца…Гэта не вецер калыша лясы,Гэта трывогі звіняць галасы,Гэта у рэйку набатную б'юць.Вырас натоўп рыбакоў,БусакіЛесам асеннім ўзняліся ўгару.Гулкай трывогі агні-языкіУжо ахапілі зару.— Хто чаго звоніць? — чутна з далі.— Стражнікі Грышку з Прахорам ўзялі!— Куды іх пагналі?— Хто бачыў, калі?— Трактам кабыльніцкім іх павялі!..Звонам Тацяна збірае народ.Чырванню яркай палае усход.Бурнымі хвалямі ў поле з сялаВыйшаў узброены, грозны натоўп,Быццам ўдагон па зямлі паплылаЧорная хмара…<p>Частка шостая</p><p>І</p>
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги