Мужчына ў чэркесцы таксама досыць невыразна назваў сваё прозвішча, штосьці накшталт: Тэпетаў або Шэпетаў, і не падняўся нават з месца, пада- ючы на прывітанне руку.

«Хам!» — падумаў Забава, і ў ягоных вачах мільганулі злыя іскры.

Мужчына ў чэркесцы па-ранейшаму размаўляў з дзяўчатамі. Гаварыў аўтарытарна, ганарыста. Сказы нібы выцэджваў, як згушчанае малако, праз зубы. Напэўна, гэта ў ягоным коле лічылася добрым тонам, бо калі забываўся, тады гаварыў як звычайна.

Уладзя Скальскі папрасіў Забаву ў суседні пакой.

— Ведаеш, хто гэта? — спытаў шэптам.

— Хто?

— Намеснік каменданта губчэка.

Забаве зрабілася крыўдна.

— Дык што з таго?

— Анічога. Я папярэдзіў на ўсялякі выпадак, бо гэта. не вельмі пры- емна. Заляцаецца да Зінкі. Лазіць і лазіць.

Увечары падалі гарбату з манпансье замест цукру. Чэкіст піў са сподка; гучна сёрбаў гарачую вадкасць. Напіўся гарбаты і перакуліў шклянку на спод- ку донцам угару. Пачаў свідраваць вачамі Забаву.

— А таварыш, здаецца, прыезджы. гм?

— Так. з Бабруйска.

— Угум! Тэхнік?

— Так. Наглядчык тэлеграфа.

— М-м. А гэта... тут службова?

— Не. Па асабістай справе да камісара Магілёўскага паштова-тэлеграф- нага вузла.

— Так! Зрабіў таварыш сваю справу?

— Яшчэ не. Але спадзяюся, што зраблю.

— Не сакрэт: якая справа. гм?

— Які сакрэт?. Жадаю перасяліцца ў Магілёў як марзіст, бо ў Баб- руйску працую на лініі, а лінейная служба для мяне шкодная. Я маю слабое здароўе.

— Таварыш марзіст?. Добры? М-м-м?.

— Вядома, добры. Выхваляцца не буду.

— Колькі знакаў за хвіліну?

— Залежыць ад спрыту. Даваў ад 120 да 133.

— М-м-м .

Потым пацікавіўся, ці Забава партыйны, на што той адказаў: сочувству­ющий. Распытваў як арыштаванага; відаць, гэта была ягоная благая звычка. Хочучы перапыніць той допыт, Забава сам пачаў дэталёва распытваць яго пра ўсё. Чэкіст перш адказваў яму, але неўзабаве вярнуўся да размовы з дзяўчата- мі. Гутарка адбывалася такім чынам, што ён гаварыў, а яны слухалі, робячы, у залежнасці ад тэмы гаворкі, адпаведныя выразы твару, якія па чарзе выяў- лялі: захапленне, весялосць, жах, расчараванне.

З аповедаў чэкіста Забава даведаўся, што той сын садоўніка з Царска- га Сяла.

Неўзабаве чэкіст зноў звярнуўся да Забавы:

— Ці таварыш быў на вайне, у баявых дзеяннях ці прымаў удзел?

— Не, як «спец» быў вызвалены ад службы на фронце і прыкамандзірава- ны да вайсковага тэлеграфа ў Менску, — гладка хлусіў Забава.

— А я ваяваў! Так! — грукнуўся далонню ў грудзі чэкіст, пазіраючы на дзяўчыну. — Нават пад Варшавай быў. Не адзін палячышка вось гэтай рукой у зямлю пахаваны!

— Дык таварыш Польшчу трохі ведае? — спытаў Забава.

— Трохі?. Ха-ха-ха. Ведаю як сваю далонь!..

— Цікава мне, што гэта за краіна? Няўжо там добрая зямля?

— Зямля? Цьфу! Адны пяскі! Пяскі і балоты, балоты і пяскі!

— З чаго ж яны жывуць, калі гэткая неўрадлівая зямля?

— З падману! З розных сваіх фігляў!.. Гэта ж вядома, што палякі толькі з ашуканства жывуць. У карты гуляюць, рулетку круцяць, грошы падрабля- юць. Хто гэтага не ведае?

— Спадар пазнаёміўся з Польшчай толькі падчас наступлення на Варшаву?

— Не, палякаў я і пасля сустракаў, бо служыў у памежным атрадзе.

— Ах, як гэта цікава! — завішчэла адна з дзяўчат.

— Таварыш напэўна і польскай мовай валодае? — спытаў Забава.

— Так! Натуральна! Ведаю дасканала! Так як расейскую. Вось да прыкладу: па-нашаму «человек», а ў іх «czlowiek»; па-нашаму «рука», а ў іх «rqka». Польская мова, гэта, уласна, сапсаваная расейская мова. Некаторыя словы так пакалечылі і павыкручвалі, што цяжка і пазнаць, што яны нашыя, рускія. Да прыкладу: «простыня», кажуць «przescieradlo»; «действительно», кажуць «rzeczywiscie». Жахліва сапсаваная мова. Уласна не мова, а гаворка, накшталт зладзейскага жаргону. Зрэшты, іхняя мова лепш за ўсё адпавядае іх характарам: яны думаюць, як бы каварства якое ўчыніць, хітрыя, любяць высмеяць, укусіць пакрыёма як гадзюкі, таму і мову маюць падобную: шыпяць ды сысыкаюць.

Далей пра Польшчу з вуснаў чэкіста Забава даведаўся, што ў Польшчы палякаў няма, а ёсць толькі: жыды, літвіны, немцы, украінцы і беларусы. А сапраўдныя палякі — малая купка — дзеляцца на дзве катэгорыі: паны і працоўныя. Паколькі паны бавяцца з танцоркамі ў Парыжы, а працоўныя сядзяць у турмах, дык палякаў у Польшчы няма зусім.

Перейти на страницу:

Похожие книги