Тры гады я не маю спакою ні звання,Тры гады як блукае за мною расстанне,Адзначаю сягоння я смутную дату —Дзень, калі пакідаў сваю родную хату.А наўкол разліваецца спелае лета,Каласамі шуміць урадлівы палетак,Зацвіло на ім неба валошкаю сіняй,Як і ў нашай далёкай-далёкай краіне.Людзі йдуць, і са мною спыняецца кожны, I я ў кожным найлепшага сябра знаходжу,А туга не змяншаецца нават на волас,Хоць на тысяч.у дзён пасталеў яе голас. Часта-часта, здараецца, зойдзе размова,У мяне вырываецца роднае слова:— Калі ласка! — прамоўлю, а сябра адчуе.Дзе з парога вітаюць:                                 — Заходзь, калі ласка!Дзе за стол запрашаюць:                                 — Сядай, калі ласка!Дзе руку паціскаюць:                                 — Прыходзь, калі ласка.I я маю салодкім сваім абавязкам Гаварыць, паўтараць без канца: — Калі ласка! Найсвятлейшае слова між слоў Беларусі!Я з табою жыву і дадому вярнуся,I тады толькі сціхне у сэрцы трывога,Калі сам запрашу я гасцей ад парога:— Калі ласка!

1944

<p>ПЕСНЯ ПРА МІНСК</p>Не буду пытацца ні ў кога,I болей ніхто ўжо не скажа,Сама будзе весці дарога Туды, куды думка падкажа.Там пляц мяне кожны пазнае,I камень раскажа мне з бруку,I комін з руін нагадае Няўтойную ран.у і муку.Звяры павяртаюць у норы,А птушкі — да гнёздаў любімых.Магіламі ўкрыты прасторы,Ды нельга забыцца радзімы.Хай ластаўцы нельга мясціныЗнайсці, дзе гняздо змайстравана,А я адшукаю руіны,—Тут хата мая зруйнавана.Праз камень трава прарастае,Галінка да сонца імкнецца.Ізноўку зямля зацвітае На попеле спаленых сэрцаў.Як птушка малая, старанна Свой дом адбудую нанова,Да стомы, да поту я стану Цагліны насіць на будову.Каб там, дзе браты паміралі, Дзе іхняя кроў чырванела,Ні колер, ні гук не прапалі,—Каб зноўку жыццё заквітнела!

1945

<p>ДА МУЗЫКІ</p>Сыграй мне, музыка, сыграй мне без нотаў,    Без флейты, без скрыпкі сыграй,Сыграй на кавалках парванага дроту,    Што звіс на слупах з краю ў край.Хадзіць па дварах і па вуліцах будзем,    Хай скрозь нашы песні гучаць.Збягуцца да нас уцалелыя людзі,    Мы будзем між імі стаяць.Не, цяжка забыцца, забыцца не можна,    Галосіць пралітая кроў...Сам-на-сам дзе-небудзь тады асцярожна    Паплачам маўкліва, без слоў.Сыграй-жа мне гнеўную песню, музыка,    У гневе мой смутак сплыве.Тут знішчан дазвання набытак вялікі,    Але перамога жыве!Па вуліцах нашых праходзіць дарога,    Дарога на захад вядзе.Насустрач сваім пераможцам з парога     З уцехай выходзім штодзень.Сыграй-жа, музыка, сыграй мне без нотаў,     Матыў перамогі сыграй,Сыграй на кавалках парванага дроту,    Што звіс на слупах з краю ў край.

1944

<p>ПЕВЕНЬ НА МАЁЙ ВУЛІЦЫ</p><p>(Замалёўка)</p>
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги