Толькі патушылі лямпу — стук у акно і жаночы голас: «Ссыльныя на адметку». Гукнуў і падаўся далей будзіць нашага брата. Я сеў на тапчане. Трэба ісці. А ў чым пойдзеш? Зморанае хворае дзіця толькі заснула. Не будзіць жа яго. У адной гімнасцёрцы ў такую сцюжу да сельсавета не дойдзеш. Лёг і праварочаўся да світання. Пасля другога ўрока ў мяне «фортачка», вось і пайду да начальства на споведзь. На вольным уроку прыбег у сельсавет. Пушыкаў у пакоі старшыні гуляў з фінагентам у шашкі. На мяне зірнуў і пайшоў у дамкі. Я стаяў як слуп. Калі выйграў партыю, загаварыў павольна і цвёрда: «А я абвясціў вас уцекачом. Чаго маўчыш?» — «Гэта справа вашага сумлення». — «Ха-ха-ха... Сумлення! Ведаеш, што вырасла там, дзе было сумленне?» — «Ведаю, ведаю, гражданін начальнік. Чуў. Але без сумлення чалавек перастае быць чалавекам». — «Гэта што, намёк ці абраза? Бач ты яго! Так і 58-ю пункт 10 склапатаць можна. Мы яшчэ праверым, дзеля чаго ўнядрыўся ў школу і чым там займаешся».

Я, прызнацца, звяў. Ён можа са мною зрабіць што захоча. Пачаў ціха і лагодна апраўдвацца, чаму не змог прыйсці ноччу. «Можаш казкі бабцы расказваць. Скажы дзякуй, што тады, як да сваёй благавернай бег, Траццякоў выручыў. Я б цябе а-фо-орміў». Так ён мяне паласкаў, як анучу. Я не вытрымаў, працягнуў рукі: «Калі ёсць наручнікі, вяжыце і ганіце на катаргу». Голас задрыжаў і асекся. Пасля доўгага маўчання Пушыкаў падаў аркуш паперы і буркнуў: «Пішыце тлумачэнне». Ён прабег яго вачыма, паклаў у папку, пагразіў пальцам: «Запомніце, дарую апошні раз. I засвойце — ссыльны, які не з’явіўся на адзнаку, лічыцца ўцекачом. У-це-ка-чом! Зразумела? Ідзіце!»

Божа мой, хацелася стагнаць і раўці ад знявагі, абразы і болю, ад сораму, што стаяў, як вінаваты школьнік, перад гэтым сыценькім і ружовенькім, упэўненым у сваёй неабмежаванай уладзе малодшым лейтэнанцікам. За якія подзвігі гэтую адзіную зорачку пачапілі яму? Што ён карыснага зрабіў людзям? За што яму плацяць высокі аклад, а няшчаснай Цімошысе ставяць толькі палачкі ў ведамасці? Што ў яго ў галаве? Што ў душы?

Праз два дні Зміцер Сцяпанавіч і Вацлаў прынеслі маёй Тані зграбненькі ложак, Ганна Якаўлеўна ад свае падушкі адсыпала пер’я на ясік, падарыла «лішнюю» байкавую коўдру і прасцінку. Тварык маёй дачушкі гарэў чырвонымі плямамі, яна кідалася і трызніла. «Адзёр», — паставіла дыягназ Эла Рыгораўна і два разы на дзень прыбягала да нашай хворай. Пакуль мы былі ў школе, даглядаў і забаўляў яе дзед. Ганна Якаўлеўна прыносіла журавінавы і чаромушны кісялі, чытала і расказвала казкі, мерала тэмпературу і давала лекі, а потым, накульгваючы, па сумётах ішла на другі канец сяла ў сваю ўтульную хацінку. Відаць, недарэмна біязінцы пыталіся, ці не радня мы ўсе. Раднілі нас горкі лёс і сумленне. Не, «гражданін» Пушыкаў, ёсць у людзей сумленне! Як толькі людзі страцяць яго, кончыцца жыццё на зямлі.

Дачушка паволі ачуньвала. Завея ўлеглася, пайшлі з Барабінска машыны па збожжа, і дзед пачаў наладжвацца ў дарогу па рэчы. Аж неспадзявана ўвечары завітала да нас Керпіха і з парога завойкала: «А божачка-божачка! Зрабі людзям дабро, дык ад бяды не адкараскаешся. I навошта мне трэба было даваць братаў адрас? Гэта ж гора такое, — яна дастала з кішэні скамечаны канверт, — не ведаю, як і сказаць. Брат быў у рэйсе, а жывуць яны, самі бачылі, у глухім тупіку. Ведама, дома жонка і малыя дзеці. Нейкі аспід угледзеў, што вы ўносілі ладныя скрыні, а самі паехалі з пустымі рукамі. Ноччу выдралі ў сенцах клямку, дзверы ў хату падперлі калком і распараджаліся як хацелі. Паплылі вашы скрынкі і ў прыдачу паўкубельца братавага сала. От пісьмо. Пачытайце самі», — яна працягнула спісаную старонку ў касую лінейку. Мы стаялі як апараныя. «Брат усіх на ногі падняў. Ні міліцыя, ні сабакі след не ўзялі. Побач жа чыгунка. Матанулі некуды, і ішшы-свішчы».

Мы вытрывалі і гэты ўдар лёсу. Без пажару засталіся пагарэльцамі. Толькі дачушка плакала па сваіх цацках і любімых казках. Праўду кажуць — на каго Бог, на таго і людзі, дзе коратка, там і рвецца.

Трывогі кожны дзень
Перейти на страницу:

Похожие книги