Такой кары акаяннай          Не жадай нікому!Павяртаў Тарас з няволі          Ў няволю дадому.З'ела царскае каранне          Тарасову сілу, -Менш глядзеў ужо на неба,          Болей на магілу.Адно песень, песень гулкіх          Не забыў складаці,Не забыў у песнях-думках          Украіну-маці.Мо пісаў бы свае думы          Ён крывёй і далей,Але з жылаў яго каты          Кроў павыпівалі.Ласа высмакталі гады          Яго кроў з-пад сэрца.Хай жа памяць гэтай крыўды          Навек застанецца!XIVІ памёр Тарас. Няволя          З горам даканалі.Зашумелі сумна-сумна          Дняпровыя хвалі.Паплылі Дняпровы хвалі          Ажно ў сіне мора.Хай гавораць хвалі свету          Аб вялікім горы.І заплакала Ўкраіна, -          Плакала нямала, -Як хавала свайго сына,          Песняра хавала.Насып сыпалі высокі          Па-над Днепрам сінім,Каб відаць было далёка          Па ўсёй Украіне.Спіць Тарас, адпачывае          Ў вёсны і прадвесні,Не спіць толькі між людзямі,          Не спіць яго песня.XVГэй, Тарас, каб ты збудзіўся,          Каб устаў з магілы,Ды зірнуў ты на Ўкраіну,          Песняру наш мілы!Ой, пабачыў бы ты дзівы          На стэпу шырокім!Новай песняй прывітаў бы          Дняпро сінявокі.На тваёй зямлі квяцістай          Сонца ясна свеціць,Не згібаюць плеч у ёрмах          Бацька, маці, дзеці.Ройным роем гаспадараць          Сабе самі людзі.Будаўніцтва йдзе такое, -          Нібы цуд па цудзе!Ані слёз тых, ані гора,          Ні цара, ні пана!Эх, Кабзар, каб ты збудзіўся,          На Ўкраіну глянуў!..

1939

Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги