Я на душы васковай маюЖыцьця мінулаго печаць: —Схачу свой вольны верш пачаць, —І ўраз пра прошлае згадаю;У даль вядуць мяне сьлядыДа вас, дзіцячые гады.Ўстае перад маім паглядамІ вулка, веючая сном,І ціхі, старасьвецкі домС цяністым, адзічэлым садам:Над ім шпакоўніца ў гары,А ўкруг схіліўся тын стары.Дом гэты да паноў Забеллаў,Суседзяў нашых, належаў;Я змалку там што дзень гуляў,3 дзяцьмі іх лез на дахі сьмела,Рваў яблыкі, рабіў садомІ крыкам поўніў цэлы дом.Вясёла йшлі гулянкі нашы:Пад шум і гук размах рукіЎраз "браў на вынас" гарадкі,Быў чутны сьмех пры відзе "кажы",І кожны стрымываў свой плач,Калі ўрэзаўся ў плечы мяч.А вечарком мы выпускаліЎ паветрэ белых галубоў:Зрабіўшы неколькі кругоўУ вышыню яны шыбалі,Як чысты сьнег кружылі тамІ падалі на дахі к нам.Калі-ж сачыўся бледнаватыЗор сініх сьвет праз небасхілІ уплетаўся вулак пыл, —Мы ўсе пеялі каля хаты,І напаўняў нягучны хорМаркотнай песьняй сціхшы двор.Так у гулянках пралеталаМаё дзіцячае жыцьцё,А поруч ціхае дзіцёДачка Забеллаў узрастала.Яе я мала знаў: янаЎсягды была сама, адна.Жылося цяжка Вэроніцы(Хай так дзяўчыну будзем зваць):Яе памерла рана мацьІ не было саўсім сястрыцыА бацька сэрцэ хоць і меўДы прытуліць яе ня ўмеў.І змалку шчыра палюбілаХавацца ў сад стары яна,Дзе веяло дыханьне снаІ цішына ў паветры плыла,І нерухомы быў, спакойМаўляў у глыбіне марской.Не калыхнуцца лісьцяў хваліУспляснуўшы пенаю цьвятоўПаверх чарэшневых кустоў;Кіпіць шум места дзесь там далі,А тут і глуха і цямно, —Не зварухне марское дно.І забывала ВэронікаМіж зёлак с кніжкай аба ўсём,А ўзгляне, — сад кіпіць жыцьцём,Над ёю куст шыпшыны дзікай,Бруяе блізка сонны шмельІ горка пахне тонкі хмель.Ізноў страніца за страніцайРаскрытай кнігі шэлясьціцьНячутна час кудысь бяжыць,Раяцца думкі ВэронікіУсё расьце душа яеІ у паўнаце красы ўстае.Калі-ж васенные навіныЗьменялі сад, калі з бярозРваў лісьця вецер, а мароз,Наліўшы ягады рабіны,Траву губіў, і мы нагойЎзрывалі прэлых лісьцяў слой.Калі патроху чырванеліЧаромха, ліпа, стройны клён,А гнёзды змрочные варонМіж голаго гальля чарнелі,І грозны вечэра пажарПылаў між бура-шызых хмар;Калі васенны вецер дзікаСтагнаў і глуха па начахГрымеў у наш жалезны дах,—Тады да лета ВэронікаАд нас знікала у інстытутІ не будзіла згадак тут.А час усё каціўся даліХаваючы на дне гадоўІ гарадкі і галубоў,Мы панямногу падрасталіА іншы ўжо шчыпаў вусыІ лічыў іх гарой красы.І толькі ўжо тады я ўгледзіўШто поруч, як цьвяток лясны,Ўзрасла ў красе сваей вясныДачка самотная суседзяўI, — помню я, — тады жэ ўперш3 маей душы паліўся верш.Ён там кіпеў струёй жывоюПраз холад мысьлі працекаўІ ў цьвёрдых формах застываў,Як воск гарачы пад вадою,Каторым трэба вам гадацьАб чым той вершык меў казаць.Яж сам скажу йшчэ тое толькіШто к Вэроніцы твор паслаўІ млеў, і ўсё адказ чэкаў.Аж вось прайшло маруды колькіТрывожных дзён, а ўсё німаНі Вэронікі, ні пісьма.Калі-ж я неяк з ёй спаткаўсяЗагаварыўшы, як у сьне,—Яна зірнула на мянеІ раптам з вуст яе сарваўсяТакі бязвінны, чысты сьмех,Што на яго злавацца, — грэх.Сьмех гэткі маюць толькі дзеціДы людзі з яснаю душой;І ён, як жаваронак той,Зьвінеў і ўжо каханьня сеціНячутна нішчыў, як уразСарваўся, дрогнуў і пагас.Накрыла ясны твар дзявочыЗадумы сумная імгла,На плечы ручка мне легла,Спагадліва зірнулі вочыІ даляцеў к маім вушамЛаскавы шэпт: "Мо прыкра вам?"Не, зорка, мне было ня прыкра,Бо бачыла адно душа, —Як ты сьвежа і хараша,Як рада ты жыцьцю нявольнаУся пад срэбнаю расойСа ўстужкай скромнай між касой.І мела дзеўчэ выгляд маціКалі тады ка мне яна,Трывожнай ласкаю паўна,Схілілася як да дзіцяціЗіяючы перэдамнойУ новай пекнасьці жывой:У тэй, што з постацьцю дзяўчыныЗьлівала мацеры чэрты.0, як прыгожы—дзіўны тыДвайной красы аблік ядыны!Ажыў у ім твой вечны цэль,Мадонн тварыцель, Рафаэль!І прэд высокаю красою,Увесь зачараваны ёй,Скланіўся я душой маёйНатхненнай, радаснай такою,А ў сэрцы хораша было, —Там запалілося цяпло.Дасюль ешчэ яно пылае;Здаецца — ўмёрло, але ўразПраб'ецца зноў і пройшлы часПрад ім у згадках праступае,Як пры агню чы цеплаце.І конь крылаты да ПарнасаМой дух імчыць тады, каб яБылое апеваў пасьля.Ды як знайсьці сьляды ПэгасаНа бруку места? Цяжка ўперш!Спачынь жэ трохі, верны верш!
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги