Шкода роднае КраіныІ тый міленькай дзяўчыны,Шкода, шкода, баліць сэрца,Яна гіне ў паняверца.Гэй, гэй, гэй браточкі, вы любыя сакалочкі!Гэй, гэй праз даліны, да каханае дзяўчыны!Яна, бедная, чакае,Горкі сьлёзы праліваеА я тутка між чужыміТужу вечна за сваімі.Гэй, гэй, гэй браточкі, вы любыя сакалочкі!Гэй, гэй праз даліны, да каханае дзяўчыны!Але прыйдзе і хвілінаКалі любая дзяўчынаЗможа пры мне пасядзеціІ ў вочкі паглядзеці.Гэй, гэй, гэй браточкі, вы любыя сакалочкі!Гэй, гэй праз даліны, да каханае дзяўчыны!Ў нас гаворкі будзе многа,Ў аднога і ў другога.Што чуваць і як жывеццаДа чаго кожны імкнецца.Гэй, гэй, гэй браточкі, вы любыя сакалочкі!Гэй, гэй праз даліны, да каханае дзяўчыны!Будзем Бога мы прасіці,Каб пазволіў разам жыціПа прайшоўшай завірусеЎ сваёй роднай Беларусі.Гэй, гэй, гэй браточкі, вы любыя сакалочкі!Гэй, гэй праз даліны, да каханае дзяўчыны!

Новыя часы

Ўжо новыя часы для нас наступаюць,Бо і нас у войска сваё заклікаюць.Ня сумуй, дзяўчына, і ня плач сьлязаміЯк зло пераможам, дык зноў будзем з вамі.Мы роднай старонцы йдзём усе служыціІ ворага злога ўсюды будзем біці,Бо дзе лясы, рэкі, дзе старонка тая,Гэта край наш родны — Беларусь сьвятая.Дык мы ж, яе дзеці, будзем ёй служыціІ колькі сіл хваце будзем бараніці.Каб наша змаганьне марна не прапалаІ Беларусь вольнай як найхутчэй стала.Дык я заклікаю ўсіх з усёй сілыБараніць край родны да самой магілы.І хоць бы прыйшлося жыцьцё ёй аддаці,Мы ўсе ж гэта зробім, бо яна нам маці.

Нямеччына, травень 1941 г. Б. Д-ч.

Перейти на страницу:

Поиск

Похожие книги