— Так. Лена знайшла.

— Як мне прыкра, што не магу ёй падзякаваць.

Рэванскі доўга маўчаў. Ён быў у задуменьні. Я адчуваў сябе кепска. Мне падалося, што пакрыўдзіў яго, але я не ўсьвядоміў сабе, якім чынам. Я адчуваў, аднак, што справа ў Алене. Перарваў маўчаньне:

— Пане Рэванскі! Я сапраўды вельмі вам удзячны. Раней вы выцягнулі мяне з крайняй галечы. Цяпер вы вызвалілі мяне з турмы. Але што сталася, што вы ставіцеся да мяне інакш, чым раней?

Ён уважліва пазіраў на мяне.

— Зразумела, пагутарым, — сказаў ён. — Я лічу падалей вас за добрага хлопца. Але тут справа, вельмі важная для мяне. Вельмі важная.

— Калі ласка…

— Каб вы ніколі не спрабавалі пабачыцца зь Ленай ды нават пісаць ёй!

Я маўчаў. Адчуваў, што тое, што гадавалася ў сэрцы, было раптоўна зь яго вырвана. Рэванскі ж уважліва назіраў за мною. Пасьля працягваў далей:

— А паколькі бачу, як вам цяжка, хачу патлумачыць пэўныя акалічнасьці. Тады зразумееце, што гэта не мая прадузятасьць да вас, але праблема вельмі важная і для мяне, і для Алены. Я буду гаварыць з вамі цалкам шчыра. Справа ў тым, што Лена мае зь дзяцінства сур’ёзныя псыхічныя і маральныя праблемы. Крала, рабавала, належала да банды маладых злачынцаў. Нават страціла падабенства да чалавека, а ня толькі да дзіцяці, якім яна тады была.

Я зьдзіўлена паглядаў на Рэванскага. Мне падалося, што ён абгаворвае ўласную дачку. Але ж ён ня мог махляваць.

— Вы ўражаны? — спытаў.

— Так…

Перейти на страницу:

Поиск

Похожие книги