Пэўна, яна сапраўды перанапружылася, і трэба ўсяго толькі дзень два пасядзець у спакоі. Хаця дзе ж тут узяць спакой, калі кожную хвіліну здараецца якая-небудзь трасца? Вунь хаця б няпэўнасць з Мі халам… Бася ўчапілася ва ўмывальнік, адчуўшы, як ёй зноў закладае вушы, а знутры падступае камяк. А што калі гэта пачынаецца спрацоўка балансу?

У дзверы зазірнула мама.

– Ты тут?

Бася ўзняла на яе перапалоханыя вочы.

– Званітавала? – мама прысела каля яе. Дзяўчынка адмоўна пакруціла галавой:

– Не атрымалася. Яно неяк накатвае, а потым адпускае, – паскардзілася яна.

– Што гэта з табой такое? – заклапочана прамовіла матуля. – Мо даць чаго-небудзь для страўніка?

– Не трэба пакуль, лепей пайду паляжу. – Дзяўчынка ўзнялася і накіравался ў свой пакой.

Зірнуўшы на экран камп’ютэра, яна заўважыла, што новых лістоў не прыходзіла, дый тэлефон маўчаў. Паклаўшы яго побач з падушкай, Бася лягла на ложак і, з галавой накрыўшыся коўдрай, узялася абдумваць нядаўнія здарэнні, намагаючыся супаставіць іх з тым, што распавёў ёй пан Альбрыхт. Выходзіла, што пакуль усё было безвынікова. Яе бадзянні па мінулым і самастойныя пошукі прывялі толькі да кепскага самаадчування. І добра, калі яно яшчэ хутка наладзіцца. На нейкае імгненне ёй нават падалося, быццам усё, што адбылося ў гэтыя дні, – насамрэч пустыя прыдумкі, яна проста сама сябе накруціла. Аднак нататнік Эль-Анабі з яго жудаснымі расповедамі і сустрэча з панам Альбрыхтам даводзілі супрацьлеглае.

– Ну, як ты? – праз некаторы час ціхенька з’явілася ў пакоі мама.

– Нешта не зразумею, – паскардзілася Бася. – Быццам усё ўнутры дрыжыць. І галава пачала балець.

– Мабыць, праўда чымсьці атруцілася?

– Ды не, – запярэчыла дзяўчынка, перш чым паспела зразумець, што для мамы гэта было б найпрасцейшае тлумачэнне.

– А што тады?

Бася толькі ўздыхнула ў адказ.

– Чаго сродкамі сувязі абклалася? – заўважыла мама.

– Чакаю званка, – адказала дзяўчынка і заплюшчыла вочы, каб даць матулі зразумець, што хацела б зноў застацца на самоце.

– І ад каго мусіць быць гэты найважнейшы званок? – нават не падумала пакідаць дачку тая.

Бася цокнула языком і не хочучы патлумачыла:

– Ад Міхала.

– А што з ім?

– З’ехаў.

– Куды гэта так раптоўна? – з сумневам запыталася мама.

– У кіно здымацца, – прабурчала Бася, ужо ў другі раз за апошнія некалькі гадзін распавёўшы кароткую гісторыю росту акцёрскай кар’еры сябра. – Мам, а можна я не пайду заўтра ў школу?

– Добра. І ведаеш што? Паедзем заўтра да маёй знаёмай доктаркі, – заявіла матуля.

– Навошта? – не зразумела такога нечаканага павароту гутаркі Бася.

– Аналізы здадзім, праверым, што з табой адбываецца. Зараз патэлефаную, запішу цябе. – Мама ўзнялася і пайшла за тэлефонам.

– Ды я так пераляжу, ты чаго?! – крыкнула ёй услед дзяўчынка. – Мне вось ужо трошкі палягчэла.

– Ненене, трэба ведаць дакладна! – азвалася з суседняга пакоя мама. – А то гэтыя твае новыя сябры, незразумелы ўпадак сіл, нудота…

– О божа, мама! – ад абурэння Бася нават ускочыла. – Ты сабе што напрыдумляла?

– Вось пройдзем медычнае абследаванне – і мама не будзе нічога прыдумляць, – катэгарычна прамовіла тая. – А будзеш пярэчыць – бацьку скажу, няхай з табой разбіраецца, замыкае ў пакоі, што хоча няхай робіць, а то нехта апошнім часам занадта незалежны стаў.

Басі засталося толькі моўчкі пыхкаць і чакаць заўтрашняга паходу ў клініку. З іншага боку, падумалася ёй, мо і сапраўды выявіцца, штó з яе арганізмам не так, а маме няхай будзе сорамна за благія думкі пра адзіную дачушку, якая зусім не давала падстаў сумнявацца ва ўласнай добрапрыстойнасці.

Калі на другі дзень у яе ўзялі ўсе аналізы, мама разам з доктаркай выпхнулі дзяўчынку з кабінета, пакінуўшы чакаць прысуду ў калідоры. Канчаткова раззлаваўшыся і пакрыўдзіўшыся на матулю, Бася сядзела, закруціўшы ногі, і чакала, калі яе ўжо нарэшце адвязуць дамоў, дзе можна будзе зноў захутацца ў плед і прыняць гарызантальны стан. Хаця нудзіла яе ўжо менш, але недарэчны боль у галаве, што знянацку з’явіўся ўчора, пакуль не сціхаў. А зза спрэчак з мамай дык толькі ўзмацняўся.

Нарэшце дзверы адчыніліся і да дзяўчынкі выйшла матуля.

– Ну? – раздражнёна ўтаропілася ў яе Бася.

– Па аналізах усё добра, – кіўнула яна. – Але чамусьці ж табе блага! І галава не праходзіць. Ведаеш, мне параілі яшчэ аднаго доктара, якраз тут, у суседнім кабінеце, нават ехаць нікуды не трэба. Хадзем пакажамся яму.

Бася толькі фыркнула, але ўзнялася і пацягнулася за мамай. У кабінеце іх чакаў старэнькі дзядок. Дзяўчынка пытальна выгнула брыво, павярнуўшыся да мамы, але тая падштурхнула дачку наперад. Дбайна распытаўшы Басю пра яе адчуванне, дзядок падышоў да яе і пасвяціў у вочы ліхтарыкам.

– Ты ж ніякім экстрэмальным спортам не займаешся? Ці якімі палявымі гульнямі? – спытаў ён, крытычна агледзеўшы паставу дзяўчынкі.

– Не, – адказала яна.

– І нідзе галавой не стукалася?

– Ды не, – паўтарыла дзяўчынка.

– Ну, я і сам бачу, што не. Гематомаў жа няма.

Ён вярнуўся да крэсла і, усеўшыся, звярнуўся да мамы:

Перейти на страницу:

Похожие книги