Якаў Фаміч. Крытыка? Крытыка можа быць лякарствам, а можа быць і… атрутай. Усё залежыць ад таго, у чыіх яна руках, хто лечыць — сапраўдны доктар ці знахар-шарлатан!.. Вось вы, калі ласка, пацікаўцеся, якія, уласна, матывы рухаюць Салавейчыкам. Думаеце, ён пра дзяржаўныя інтарэсы клапоціцца? Гэта ж у яго такі метад самаабароны — напад. Вось не пусцілі мы яго ў загранічную паездку — ён жа за граніцу хацеў ехаць! — ён і пачаў дзейнічаць. І, уявіце, мы бездапаможныя ў гэтай барацьбе з ім.
Ягадка. Не можа быць. Вас многа, а ён адзін!
Якаў Фаміч. А што мы яму можам зрабіць? Зволіць яго нельга.
Ягадка. Чаму?
Якаў Фаміч. Таму што гэта адразу будзе кваліфікавана як помста, расправа за крытыку. Мне ўжо аб гэтым неаднойчы намякалі. Вось мы і далікатнічаем, а прасцей кажучы — баімся яго. А ён гэта разумее. Дзіўна выходзіць, Варвара Феафілаўна: сумленны чалавек аказваецца абсалютна бездапаможным перад нягоднікам.
Ягадка (
Якаў Фаміч. Усе камісіі прасілі мяне: зрабі ласку, не чапай ты яго. А то ён яшчэ ў Маскву напіша. Цяпер у аднаго цябе непрыемнасці, а тады ва ўсіх нас будуць.
Ягадка. Так…
Якаў Фаміч. Скажу вам па сакрэту. Мы нават так хацелі пазбавіцца ад яго… Хацелі выбраць фабкомаўскім касірам. Ён, вядома, грошы прап’е, а тут мы яго адразу ў суд!
Ягадка. Ну і што?
Якаў Фаміч (
Ягадка (
Якаў Фаміч. Якую гісторыю?
Ягадка. Старажытную… Сорам прызнацца, але вось ніяк не магу ўспомніць, што такое траянскі конь? Калісьці помніла, а вось зараз…
Якаў Фаміч. Траянскі конь?.. Калі не памыляюся, была некалі такая дзяржава — Троя. Грэкі ваявалі з ёю ці то дзесяць, ці то пятнаццаць гадоў і ніяк не маглі яе перамагчы. І вось калі ў іх нічога не выйшла, яны пайшлі на хітрасць.
Ягадка. Ну-ну?
Якаў Фаміч. Яны зрабілі вялізнага драўлянага каня, паставілі яго перад крэпасцю і знялі асаду. Траянцы былі настолькі цікаўнымі і даверлівымі, што не ўтрымаліся і ўцягнулі гэтага каня ў крэпасць. Разумееце, настолькі вялікай была іх цікаўнасць, што яны нават сцяну крапасную разабралі. Праз вароты конь не пралазіў. А ўночы з гэтага каня выйшлі грэкі, адчынілі вароты крэпасці і ўпусцілі сваіх. І Троя загінула. Стала ахвярай сваёй празмернай даверлівасці і… цікаўнасці.
Што з вамі? Я што-небудзь не тое сказаў?
Ягадка. Ды не! Усё правільна! Гэта я ўспомніла!.. Не дзеўка, а д’ябал! Малайчына. (
Якаў Фаміч. А што, хіба і такі ёсць?..
Ягадка (
Якаў Фаміч. Дакументы…
Ягадка. А каньяку там няма?
Якаў Фаміч. Вось чаго няма, таго няма. Не трымаю.
Ягадка. Ну, які ж з вас пасля гэтага дырэктар? Нават каньяку ў вас няма.
Якаў Фаміч. У наступны раз я абавязкова пляшку падрыхтую. Армянскага.
Ягадка. Вы спадзеяцеся, што «наступны раз» хутка будзе?
Якаў Фаміч. Вопыт, Варвара Феафілаўна, падказвае, што мы з вамі яшчэ не адну бутэльку вып’ем.
Ягадка (
Якаў Фаміч (
Ягадка. Якія ў вас адносіны… з жанчынамі?
Якаў Фаміч (
Ягадка (
Якаў Фаміч. Гэта… таксама ёсць у пісьме Салавейчыка?
Ягадка. Ёсць і гэта…
Якаў Фаміч. Дык вось, мушу вам прызнацца, як ні сумна такое прызнанне для мужчыны, што жанчыны ў такой якасці, якую вы маеце на ўвазе, мяне ўжо больш не цікавяць.
Ягадка (
Якаў Фаміч. Адзін выгляд, Варвара Феафілаўна. Такі паклёп самі на сябе не ўзводзяць. Хутчэй наадварот! Так што я перад вамі, як на споведзі!
Ягадка. Добра…
Якаў Фаміч. Гледзячы для каго — добра. (
Ягадка. Во гэта ўжо цікава. Можаце сказаць, хто яна?