Кукушкін. А хто ж яе не помніць? Толькі дзе яна — не ведаю!
Зіна. Я далёка ад вас… Мяне, раненую, немцы выцягнулі з-пад руін… Вынеслі кудысьці, кінулі. Тут многа ляжыць нашых раненых, забітых… Адзін з іх — поруч са мной… I ведаеш, Марына, хто гэта?.. Толя Радчук… Помніш, мы пелі з ім… «Очи черные…»?.. Толькі-толькі памёр у мяне на руках… Марына, адпомсці за яго, за мяне… За Трубачова, Зіміна… Іх таксама няма ўжо! Забівай, Марына, іхніх забойцаў!..
Авілаў (
Аксіння. Пакуль.
Авілаў. Значыць, будзе жыць.
Аксіння. Ён памрэ.
Авілаў. Будзе жыць!
Аксіння. Ён астаўся без малака… Валя толькі што памерла… Сэрца не вытрымала гэтага страху і болю…
Авілаў. Дык вось… Я не хачу, каб і вы паміралі… Яму таксама трэба жыць. Бярыце дзяцей і выходзьце з крэпасці… Немцы выпусцяць вас… Ксана, табе даручаю ўсіх іх. Бяры Сашу і вядзі… Аставацца тут — непазбежная смерць, там жа — хоць нейкі шанц на жыццё… На крайні выпадак зрабіце так, каб хоць дзеці асталіся жыць… Я не прашу, я — загадваю… Ніякага пярэчання не прымаю і патрабую неадкладнага выканання… Станавіцеся па дзве ў рад. Дзеці пойдуць за вамі… Ксана, падымі малога над галавой: няхай будзе замест белага сцяга… А пакуль давайма развітвацца… (
Авілаў. Ну, пайшлі… За мной. Я пакажу вам, куды ісці…
Авілаў. Ну што ж, хлопцы… Рашайце. Нас асталося мала. Боепрыпасаў і таго меней. Змагаліся вы, як героі, але сілы, самі бачыце, няроўныя… Дапамагчы нам ужо, відаць, ніхто не дапаможа… Асобныя вузлы супраціўлення яшчэ трымаюцца, але і яны, відаць, блакіраваны, як і мы… Так што рана ці позна прыйдзецца выбіраць паміж смерцю і палонам. Пра сябе скажу адно: я астаюся. Апошні патрон пакіну для сябе, але і яго хутчэй за ўсё выпушчу ў сэрца ворагу.