Раскошы, лішкаў меў царок нямала.А край грызня тым часам раздзірала,—Стары з малым і з братам родны братЗацята б’юцца ўсе падрад.На горад — горад, вёска з вёскай,Парафіянін з цэрквай боскай,З дваранствам смерды, голь і чэлядзьРахункі зводзяць, крыўды дзеляць.Пайшла такая калатня,Што ў ясны дзень не ўбачыш дня —Спакою ні хвіліны не было.Жыць — значыць бараніцца. Так і йшло.Фаўст
Ішло, кульгала, падала, ўставала,І раптам потырч пляснулася, ўпала.Мефістофель
Становішча ў найлепшы акурат,Бо кожны сам сабе і кум і сват;Падняўся смерд на поўны рост,Гізуе, прэ, задраўшы хвост.Ды ўжо абрыдла многім свара тая.Крычаць: «Дзе ж трон, дзе ты, царква святая?Спакой і лад у край вярнуць пара!Калі замала розуму ў цара,Пасадзім іншага; любоў народаЯму здабудуць мір і згода».Фаўст
Папоўшчына!Мефістофель
А хто, як не сутаны,Маліцца любяць на трыбух напханы?Яны найбольш пілі і жэрлі,Цяпер, глядзі, з ражном паперлі:І вось правіцель наш набожныІдзе на бой, на бой апошні.Фаўст
Шкада, ён добры быў і мілы.Мефістофель
Не траць надзеі да магілы.Хадзем і выцягнем за вушыВялікасць гэтую з калужы.Хто ведае, ці будзе лёс удалы,Калі пашчасціць — вернуцца васалы.Яны выходзяць на ўзгор’е і аглядаюць войска ў даліне. Знізу чуецца барабанны бой і ваенная музыка.
Мефістофель
Нішто пазіцыя, каб выйграць бой,Няма там толькі нас з табой.Фаўст
Пра перамогу не кажы.Ты ж любіш толькі міражы.Мефістофель
Ты лепей слёзы страху вытры,—Перамагае той, хто хітры!А я ўжо сам сваё ўтрасу.Разбіўшы ворага дашчэнту,—Ахвотна здасць табе ў арэндуМанарх прымор’я паласу.Фаўст
Служыць ты хочаш? — што ж, служы,Хітруй, чаруй, перамажы!Мефістофель
Я стану пад тваё начала,Будзь ты за обергенерала.Фаўст
Мо завялікі гонар, дабрадзею,—Я ж і камандаваць не ўмею.Мефістофель
Калі мазгуе генеральны штаб,Патрапіць даць каманду эскулап.Я план даўно давёў да ладуІ маю ўжо для гэтай мэты радуЗ чароўных сіл і духаў гор.Цяпер пара трубіць ім збор.Фаўст
О, бачу, зброя іх блішчыць на сонцы.Відаць, пайшлі з табою горцы?Мефістофель
Як Пітэр Сквенц{244}, я сёння склікаўНайлепшых з лепшых — трох асілкаў!Уваходзяць Трое Дужых{245} (Кн. царстваў, ІІ, 23,8.)
Мефістофель
Глядзі, ідуць мае героі;Апрануты як след яны,У новых латах і пры зброі —Як роджаныя для вайны.(Ad spectatores)
Якраз і мода настаеНа рыцараў, турніры, латы —Дык прыдадуцца і маеАлегарычныя салдаты.Даўбайла (малады, лёгка ўзброены, страката апрануты)
Хто паглядзіць мне ў вочы дзёрзка,Таму заеду ў карак і у морду,А хто наўцёкі ўдарыць порстка,Таго адпраўлю ў пекла к чорту.