Хапайла (у сярэдніх гадах, добра ўзброены, багата ўбраны)
Дарэмна вашы бітвы, сечы,Інтрыгі вашы — смехата.Хапай у торбу і — на плечы,А ўсё астатняе — лухта!Трымайла (у добрым веку, увешаны зброяй, проста апрануты)
Бывае, што за нюх табакіДабро сплыве ад небаракі,Як бы яго і не было.Узяць — не штука, утрымаць — задача.Па-мойму, ўдача ёсць удача,Калі напоўнена кубло!Усе сыходзяць у даліну.
Прадгор’е
Знізу чуюцца бой барабанаў і ваенная музыка. Імператарскі шацёр.
Імператар. Галоўнакамандуючы. Світа.
Галоўнакамандуючы
Намер адвесці нашы войскіЗ цяснін і гор — адзнакі варты,—Бо нам такі манеўр геройскіДае бяспройгрышныя карты.Імператар
Наступнае наглядна нам пакажа,Якую выгаду дае рашэнне наша.Галоўнакамандуючы
На правы фланг дзівіцеся, сеньёр,—Узор пазіцый нашых — воку любы,На ўмацаваных кручах, схілах горУсякі злыдзень скрышыць зубы.Нам хоць бы што, а іх райтарамНабег ніяк не пройдзе дарам.Імператар
Хвалю стратэгію. НяблагаПраявіць тут сябе адвага.Галоўнакамандуючы
Замацаваўшы на пагорках флангі,Пашлём у цэнтр адборныя фалангі —Глядзі: праз дым густы, праз чадПабліскваюць іх дзіды і булаты,Ды войска наша спраўна — рад у рад,Ужо стварае грозныя квадраты.Групоўка наша ворагу ўвапрэСмяртэльны клін у роўнае карэ.Імператар
Тут кожны воін варты двух,Якая моц, які здаровы дух!Галоўнакамандуючы
І левы фланг як нельга больш удалы:Героі нашыя, забраўшы скалы,Уцёсы стромыя, уступы, гроты,Абараняюць важныя праходы.Я разлічыў, што ў самы акуратСпаткнецца там драпежны супастат.Імператар
Варожы стан: лісліўцы, ілгуны —Браты, братанічы, дзядзькі. Яны —Падступна, хітра, лоўка і ўмудронаВядуць падкопы пад устоі трона,Яны ў калёсы мне ўтыркалі палкі,Цяпер краіну рэжуць на кавалкі.Народ вагаецца. Паток падзейЗаўжды нясе няўстойлівых людзей.Галоўнакамандуючы
Ідзе лазутчык наш. ПавінныМы зараз выслухаць навіны.Першы лазутчык
Мне, бадай, усё спрыялаХітра тайны выяўляць,Толькі ж радаснага малаЯ магу вам расказаць.Рассыпаюць шчодра церніНа твае шляхі сябры;Небяспека ўся ад чэрні —Ад бражэнняў унутры.Імператар
Не гонар, не падзяка, не любоў,А эгаізм дыктуе змест умоў —Бо хто спакойны на сваім дварэ,Калі пажар суседаў дом жарэ.Галоўнакамандуючы
Другі ганец — у целе змора,На твары смутак, страх і гора.Другі лазутчык
Толькі здолеў я дазнацца,Хто ўсю кашу заварыў.Гэта войска самазванца,Ён усіх падгаварыў.Падтрымана злая здрада:Голь — хто з мечам, хто з ражном,—Як дурных авечак стада,Прэ за першым бараном.Імператар