ФОТААЛЬБОМПатрапіў зноў да лёсу я ў абдымкі,душу мне прыкрасць наждаком скрабе…Разглядваю ў альбоме фотаздымкi:сягонняшні – мінулага сябе.Маркочуся, бы ўночы на вакзале,чакаю, калі змрочны час міне:што мне мае адбіткі расказалі б,каб давялося ім сустрэць мяне?Вось гэты хлопчык – босы, языкаты…(Такім не помню я сябе зусім!)…Даў лататы, напэўна б, ён дахаты –я рознюся ад тых, хто побач з ім.А гэты – вучань. Клас, здаецца, сёмы.(Ужо ў самога сын такі якраз!)Са мной бы гаварыў, як з незнаёмым,на “вы” мне штось мармычучы у адказ.А вось студэнт – нястрыманы і бойкі.“Ну што, жывы яшчэ? – спытаў бы ў жарт. –Гарэлкі многа п’еш? Як я, ці колькі?А хто ты там: паэт? пісьменнік? бард?”А вось жанаты я – сур’ёзна-жвавы.Сказаў бы сам сабе: “Не палысеў…Дзяцей ці шмат? Як з фізкультурай справы?А як мужык – не надта паслабеў?”Вось на рабоце я. Ды іранічнакажу сабе: “Не выйшаў ты ў чыны…Як там перабудова – дынамічна?А хто на самым версе – зноў яны?”А вось і я часоў гандлярства ў Польшчы –уеўся ў пухавік баула гуж.“Прыкід нармальны – пэўна, маеш грошы…Што?… На табе той самы капялюш?!”Зусім нядаўні здымак разглядаю –як у люстэрка на сябе гляджу.…Ён ні аб чым мяне не запытае,нічога я яму не раскажу…Але пара з сабой у часе зліцца –ад варажбы не стане весялей!Альбом, закрыўшы, кіну на паліцу.І буду жыць далей, далей, далей…Я ХАЧУ ЖЫЦЬ У ВОЛЬНАЙ КРАІНЕЦішыня. Але, дзякуй Скарыне,можна моўчкі яшчэ гаварыць:“Я хачу жыць у Вольнай Краіне!” –і трызнення майго не скарыць.Не жадаю карпець пад “дзяржавай”,што трымае няўмольнай рукой,неахайнай, жалезна-iржавайза гарляк непакорлівы мой.Мне “рэспублiка” не даспадобы,бо які-небудзь спрытны круцельпад падставай публічнасцi спробызамест вежы збудуе бардэль.А “саюз” – гэта путы абодвум,а “садружнасць” – як выпіць што ёсць,“федэрацыя” – краты свабоды,дзе ты не гаспадар і не госць.…Ды не ведаю, песню якуютрэба сёння народу спяваць,каб Радзіму маю дарагуюмог я Вольнай Краінай назваць!