ЧАС IДЗЕМой лёс драпежнікам-ваўкомнаперадзе пільнуе.А час асфальтавым каткоммінулае руйнуе.І рэхам стрэлу прагрыміцьняўрымслівая памяць…Ды ўжо нічога не змяніць,нічога не падправіць.Чарговы год замест “бывай”сухой галінкай трэсне.І сцісне сківіцы адчайрадком забытай песнi…САМОТАСамота зіркне злоснай кобрайі праслізне ў душу вужом.Не зыч таму дарогі добрай,хто выкрасліў цябе крыжом.Жадаць не трэба ўваскрашэнняілюзій, ад якіх адвык.Хто сеяў шрот замест насення,пажне не каласок, а цвік.Калі ж каменне праўды жорсткайсатрэ на пыл крышталь надзей,хай не застране ў горле косткайабломак крыўды на людзей.НАВАЛЬНІЦА НАЧНАЯ…Вечар спёку астудзіць, здавалася –ды прыпар ірвануўся ў неба!У спакой навальніца ўварваласяспадзяванкаю-непатрэбай.Можна плюшчыць санліва вочы,затыкаць безнадзейна вушы:праз павекі маланка праскочыць,коўдра гулу грымот не заглушыць.Вы хацелі?! Што ж плакаць-маліцца:што прасілі – таму і мецца!…Ноч прынесла з сабой навальніцу,ад якое няма куды дзецца.ПРАГНОЗ

Анахата – згодна з усходняй філасофіяй, верхняя (грудная) чакра.

(Слоўнік аўтара)
Яшчэ і снег сышоў не ўвесь,а ты – аб леце…Навокал – бруд, а ты – пра чэсць…Пазбаў, паэце!Не час з расхрыстанай душойвандроўкі ладзіць!…З азызлай роднаю зямлёйтабе не зладзіць.Яшчэ табе мароз-карольуцісне плечы!Застудзіць анахаты больімпэт хлапечы…І ў час адлігі веснавойняўдалай фразайсклізне няўстрым тралейбус твойпад бампер МАЗа!Здранцвелай ластаўкай, павер,прадвесцем маяў сумёце тысячаў папертвой верш сканае…НА ПРЫПЫНКУНавес на прыпынку зрабілі шыкарныі разбурылі бардзюр тратуарны…Я не смуткую – вершык чытаюпра непаўторнасць роднага краю.Пырснула лужына з-пад матацыкла,хтось мацюкнуўся злосна і звыкла…А я ўсё чытаю чулыя словыпра мілагучнасць роднае мовы.Крапае дождж, але мокра – не пыльна.Тралейбус пад’ехаў, набіліся шчыльна…Толькі бянтэжыць безварыянтнасць–верш дачытаць пра талерантнасць.РАЎНАДУШШАСтан здароўя – не адбавіць.(Сплюнь і не грашы!)Роўна дыхаю і наватроўна на душы.Ні журбе, ні думкам горкімне скараюся!Выйду ў горад надвячоркам,прагуляюся.Дагарэла сонца свечкай,за дамы сцякло.Цёплы вецер, ціхі вечар,ліхтароў святло.А з апошняй цыгарэтыўецца сіні дым…Адляцеў акраек лета.Ну і ліха з ім!Шэпчуць шынамі машыны,зораць фарамі.А мужчыны і жанчыныходзяць парамі.Толькі дзе паненка тая,што была маёй?Ці сумуе, ці чакае?Зрэшты, ліха з ёй!Распрастаў, бы коўдру, небамесяца ражок.А што ўсё не так, як трэба, –я прывык ужо.Вось і выбраўся з балота,у якое ўлез!Спляжыў прыкрасць і маркотураўнадушша прэс.
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги