Таня
Кацярына. Не адпусцілі? Хто?
Таня. Калгаснікі!
Кацярына
Таня. Што было!
Кацярына. Пачакай, дачушка… А Лешч? Ён так не пакіне!
Вераб’ёў
Бондар. У нас сапраўды так.
Вераб’ёў. Так лічыць — гэта значыць, не разумець сутнасці! Нельга гэтыя працэнты класці ў аснову! Людзі бясплатна карыстаюцца грубымі кармамі, іх жывёла паўгода пасвіцца на грамадскіх землях! А маладняк па ільготнай цане, збожжа?! Урэшце, селянін купляе ў дзяржаўным магазіне прадукты, у тым ліку самы танны ў свеце наш хлеб!.. Прыйдзецца, парторг, зрабіць вывады…
Бондар. Што я? Калгаснікі…
Ляшчук. Не прыкідвайся авечкай! Ты за каго галасаваў?
Бондар. За Зязюлю. Яго я ведаю лепш. Да таго ж прэтэндэнт, Харытончык, быў… падпіты, спаў.
Вераб’ёў. Ды не п’е ён! Ты — супраць пастановы райкома?
Бондар. Райком рэкамендуе, а вырашае сход.
Вераб’ёў. Думаеш, гэта пройдзе табе дарма?
Бондар
Вераб’ёў. Ты ўяўляеш, чым гэта для цябе абернецца? Вось што, ідзі да Зязюлі. Няхай адмовіцца. Пісьмова! Інакш…
Бондар. Ноччу? У яго такі сабака!..
Вераб’ёў. Шкада, што табе так весела. Прыйдзецца вярнуцца ў школу.
Муж
Новікава
Муж
Новікава. Зайздрошчу вам, хірургам!
Муж. Гаварыў — не згаджайся на райком!
Новікава. Не згадзілася б я — першым стаў бы чалавек накшталт цябе, для якога ўсё проста і ясна. Намеціў — і рэж…
Муж. Не разумею — ты баішся яго магутных асабістых гаспадарак? Быў нэп. Патрэба адпала — адмовіліся.
Новікава. І цяпер селяніна не прымусіш працаваць на агародзе.
Муж. Дык што ў Зязюлі?
Новікава. У яго перабор — толькі гэтым і заняты. Не мясам і малаком, а тым, што лягчэй і больш даходна — гароднінай! І на базар! А на фермах надоі ўпалі.
Муж. А па раёне?
Новікава. А па раёне — дзевяць звышбагацеяў… І побач — голыя асабістыя гаспадаркі: ні парасяці, ні курыцы… Што ж далей? Або лепш не бачыць гэтай дысгармоніі? Не думаць?
Муж. Так, дзяўчынка, табе не пазайздросціш! Ты добра ведаеш Зязюлю?
Новікава. Калі мне было гэтым заняцца? Камісія разабралася грунтоўна.
Муж. Калі б я аперыраваў толькі на падставе вывадаў камісіі… О-хо-хо!
Зязюля
Міхась. І нават кабанчыка не ўзялі! Зайшоў у камітэт камсамола — хлопцы, выручайце!..
Зязюля. А як жа з перадачамі? Міхась, Таня ад’язджае.
Міхась. А што я магу?
Зязюля. Ты мужчына ці не? Я ў твае гады… Спалі мост, перакапай дарогу!.. Калі ўпусціш такую дзяўчыну… Ідзі, яна чакае!
Міхась. Як — зараз?!
Зязюля. Раніцай яна паедзе.
Таіса
Зязюля. Зараз?!