Таіса. Раніцай я буду ў абкоме.
Зязюля
Таіса. Няўжо не разумееш — заўтра прымчыцца Новікава і правядзе новы сход!
Зязюля. Значыць, да раніцы можна піць-гуляць?
Таіса. Дай машыну!
Зязюля. Прывесці ў дом жанчыну і адпусціць… Ты хочаш падарваць мой аўтарытэт? Ці не зразумела, чаму жанчыны так горача мяне абаранялі?
Таіса. Заўтра мы прайграем.
Зязюля. Праходзь у дом, чырвоны агітатар… Заўтра мы правернем такую аперацыю!.. Лешчуку і не снілася!
Карціна шостая
Зязюля. Зводку па малаку!
Таня. Падпішыце.
Зязюля. Коля прыехаў?
Таня. Пакуль не. Вам званілі са знешторга і з таможні.
Зязюля. А машына Мірончыка?
Таня. Абяцаў зрабіць да абеду.
Зязюля
Таня. Ого! Французскія?!
Зязюля. Якія з іх лепшыя?
Таня. Мусіць, гэтыя.
Зязюля. Таня, пазыч мне… рублёў трыццаць, да зарплаты.
Таня. Не падабаецца мне, Пётр Іванавіч, як вы жывяце. Чалавек павінен траціць столькі, колькі зарабляе.
Зязюля
Загрузілі машыны бульбай?
Міхась. Усё зроблена, як казалі! А вы ведаеце, чым рызыкуеце?
Зязюля. Лепшай сітуацыі, Міхась, не будзе — і абласное, і раённае начальства адсутнічаюць!
Міхась. Дзіўны вы чалавек, Пётр Іванавіч! Вам бы — ніжэй травы…
Зязюля. Э!
Таня. А хто гаварыў пра замуж?
Зязюля. Я!
Таня. Мусіць, у Юлі.
Зязюля. Папрасі для мяне тры букеты. Таццяна, хто б мяне ні спытаў — не ведаю, недзе ў брыгадах!
Таня. Пётр Іванавіч, а госці?
Зязюля. Што госці? Прыедуць — паедуць. А працаваць — гаспадарам.
Ляшчук. Прывітанне! Ёсць важная размова.
Зязюля
Ляшчук. Не можаш дараваць мінулага?
Зязюля. Што ты! За тое, што не вярнуўся ў калгас, я гатоў аформіць табе калгасную пенсію.
Ляшчук. Была прычына не вяртацца… Ты лічыш, гэта я пакінуў Валянціну? Спытай яе пра лётчыка.
Зязюля. Гэта мяне не цікавіць.
Ляшчук. Значыць, будаваць не маеш намеру?
Зязюля. Праблеме малака і мяса, дарагі Сяргей Міхайлавіч, я аддаў немалы кавалак жыцця. І мой шматгадовы вопыт падказвае: галоўнае не суперферма, а бялковы баланс, навукова абгрунтаваныя рацыёны…
Ляшчук. Ты ўпэўнены, што адкрыў Амерыку? Праграма адказвае на ўсе пытанні.
Зязюля. Дык што — цяпер і думаць не трэба?
Ляшчук. Зязюля, не трэба дэмагогіі. Для людзей патрэбны нармальныя ўмовы працы! Пакідае моладзь! Шукаюць не клуб, не танцы, а іншыя, сучасныя ўмовы працы!
Зязюля. Палітэканомія, Сяргей, такая штука, што дазваляе з сябе здзекавацца, але нікому гэтага не даруе! Сельская гаспадарка павінна рабіць справаздачу не колькасцю бетону, а колькасцю прадукцыі — мяса, малака, збожжа. Гэта можна атрымаць без гіганцкага будаўніцтва.
Ляшчук
Зязюля. Як у футболе! Усе вучаць. Толькі адказваць за гэтую навуку…