Міхась. Ды ўсё гэта, камерцыя, хімічыць… Мяса абрэзалі, далі механізатарам адно сала. Каўбаса мясцовая, з душком… Ну, хлопцы і выкінулі…
Зязюля
Жанчына. Карпук! Фермер!
Карпук
Зязюля
Карпук. Хварэе.
Зязюля. А на выгляд — кроў з малаком! Дзе твае сыны — сабакам сена косяць?
Карпук. Твой Лёшка таксама не тут.
Зязюля. Не блытай божы дар з яешняй! Лёшка ў акадэміі, потым будзе ў калгасе. Паклаўшы руку на сэрца — колькі разоў выйшаў на работу?
Карпук. Не мае значэння. Я — калгаснік.
Зязюля. Карыстаешся правамі і прывілеямі калгаснікаў. А вось з работай… Цяпліцы, нутрыі… Часцей на рынку, чым… За што ж сена?
Карпук. Ведаю, што цябе злуе. Хочаш праўду? Ніколі ў вас не будзе такога парадку, як у мяне. Чаму? Я ўкалваю! Ад світання да змяркання. Без перакураў, п’янак… А калі сеяць альбо ўбіраць — мне не патрэбны сходы, званкі, семінары…
Зязюля
Карпук
Бондар. Ах ты сукін сын…
Зязюля. Ты іх сеяў? Тваё насенне?
Карпук. Сеяў калгас! А выдзелілі мне.
Зязюля. Шкада, у цябе больш няма сотак у агульным масіве!
Карпук. Ні храна ты іх не забярэш! Пасля Пленума? «Пітацельнай» праграмы?! Адразу выкладвай партбілет!.. Хопіць, пацарстваваў! Прыемна было вяльможыць? Пойдзеш у брыгадзіры! А то і ніжэй… Адвернуцца сябрукі, перастануць здымаць шапкі, клікаць на самагон…
Зязюля
Карпук. Што? А!
Зязюля. Ну, хто?
Карпук. А, не! Здагадайся сам.
Мужчына. Нягоднік! Даўно б яго прыціснуць!
Зязюля. Лёгка сказаць! Вывучыў «пітацельную» праграму… Усе могуць ісці, акрамя Міхася.
Бондар. Зараз прынясу.
Зязюля
Міхась
Зязюля. У мяне няма іншага выйсця. Можна, вядома, нічога не рабіць…
Міхась. А калі пападуся?
Зязюля. Не пападайся! Ну, а калі… Будзем выручаць.
Міхась. Вам добра — здымаюць… Пасадзяць мяне — хто выручыць? Га?
Зязюля
У выпадку чаго — валі на мяне. Мне цяпер усё можна!
Бондар. Іванавіч, там… госці прыехалі! На «бобіку».
Зязюля. Зноў камісія? Ты сказаў, што дзве працуюць?
Бондар. Ды не — Лешч… З ім новы старшыня.
Зязюля. Як там у дыпламатаў? Калі па пратаколу — сустракаць табе.
Карціна чацвёртая