Ляшчук. Правільна! Калі пойдзе вышэй — раён, вобласць, — то штосьці страціць… Нават калі выскачыць у намеснікі міністра! Адзіная пасада, унікальная. Усё — ад размаху асобы. Можа высокага замежнага госця прымусіць выпіць з піўнога куфля віно — маўляў, аб мужчынскай годнасці ў нас мяркуюць па велічыні бакала… Можа разыграць міністра… Сыходзіць з рук. Гэта значыць, Зязюлю гэта даравалі. Таму дзейнічай! Іншага выпадку…
Харытончык. Вы задаволены сваёй работай?
Ляшчук. Ведаеш, чаго мне часам хочацца? Сабраць усе паперы — што нам пішуць і што мы пішам — і зрабіць на плошчы вялікае вогнішча! А потым махнуць куды-небудзь у вёску…
Харытончык. Кажуць, у Мінску амалоджваюць кадры і вам прапанавалі…
Ляшчук. Ага. Я адмовіўся.
Харытончык. Як?!
Ляшчук
У гэтым гаі выступаў хор Пятніцкага! Дырэктар фабрыкі — можа гэта дазволіць?
Харытончык
Зязюля
Харытончык. Як вы іх угаварылі?
Ляшчук. Ён каго хочаш угаворыць. А вось дарогу не зрабіў.
Зязюля. Рук не хапае.
Ляшчук. Навошта адмовіўся ад шэфаў?
Зязюля. Печань пачала пабольваць пасля банкетаў.
Харытончык. Хіба не ад вас залежыць, як прымаць шэфаў?
Зязюля
Ляшчук. Зязюля, ты ж недурны мужык! Ці можна параўноўваць умовы працы тут і на комплексе?
Зязюля
Ляшчук. Дзяржава падкіне!
Зязюля. Не хачу дзяржаўнага! І ці заўсёды яна зможа мне падкінуць? Ездзіў я нядаўна. Пабудавалі, а…
Ляшчук. Ну як ты не разумееш! Збожжа не хапае, бульбы… То засуха, то скрозь дажджы, холад… А дай нам тры… Ну хаця б два ўдалыя гады… Эх, Зязюля… Калі б не ўпарціўся…
Зязюля. Пакінулі б старшынёй?
Ляшчук. Хіба цябе толькі за гэта?
Зязюля
Ляшчук
Таня. Пётр Іванавіч, звоняць з Мінска. З міжнароднай выстаўкі. Сказалі, вельмі важна!
Ляшчук. Чакай! Свайму пераемніку пашукай кватэру. Самую лепшую!
Зязюля (
Харытончык. Пахаджу я адзін.
Ляшчук. Калі ласка!
Сырадоем пачастуеце?
Таня. Спазніліся — адвезлі!
Ляшчук. Штосьці я цябе не помню?
Таня. А я вас помню. Кацярыну Лукашэвіч ведаеце?
Ляшчук. Ну як жа! Такая прыгожая дзяўчына на ферме — скарб!
Таня. Не прыгожая, але даволі мілая!
Ляшчук
Таня. Хлопцам цікава — тэхніка! А нам — ручная праца? Пах аміяку ніякім душам не адмыеш. Прыйдзеш на танцы, а хлопцы нос вернуць: «Ферма прыйшла!»
Ляшчук. Так, трэба будаваць комплекс.
Таня. Там таксама: летам уставаць — у чатыры раніцы, апошняе даенне — у дзевяць вечара…
Ляшчук. Значыць, выйсця няма? Закрываем сельскую гаспадарку!.. Ну, а абавязак? Камсамолка?
Таня. Вы ж не засталіся ў вёсцы!
Ляшчук
Таня. Пляменніцу старшыні?
Ляшчук. Замужам? Не? Якія песні яна спявае?
Таня. За што вы здымаеце Пятра Іванавіча? Наш калгас лепшы за суседні!
Ляшчук. Калі я працую дрэнна, а сусед яшчэ горш, значыць, я перадавік? Арыентавацца трэба на ўзровень, які мог бы быць, павінен быць! Мне самому яго шкада. Але…