1Шукаем:Я — камень,А камень — мяне.Я —На сваёй паверхнi,Ён —У сваёй глыбiнi.Так простаБыло б аб’явiць:«Ты тут!..» —I адчуцьШурпатую глыбу,Намацаную рукамi.Але не гэтакАдшукваецца чалавек,I каменьАдшукваецца не гэтак.2Мусiм з табою лiчыцца,Але не ведаем,Як.Уводзiм цябеУ абсягi свайго жыцця,А жыць па-твоймуНе ўмеем.Чакаем,Што ты загаворыш,АднакСамi змаўкаем.Падзея —Якой не можамПрыняць,Падзея —Якой не можамАспрэчыць.3Усёю моцайIстоты сваёйЗасяроджваешся на тым,Што маешIстотай сваёй.Не займаеЦябе нiчога з таго,Што прысутнiчаеПа-за табой.Ты нават не ведаеш,Цi ты дужы,Ты нават не разумееш,Цi ты вялiкi,I не адрознiваеш ад векуХвiлiны малой.4Уцеляснiўся ў месцаI месцаПераўтварыў у свой змест.АдпускаешI зноў да сябеПрыцягваеш чалавека:Няхай спасцiгае,АдкульБярэцца тое, што ёсць,I чамуТое, што ёсць,— заўждыУводзiныУ таямнiцу.5Рух,Што ўвасобiўсяУ нерухомасць,Агонь,Што схаваўсяУ холад,Святло,Што памкнулася ўнутрI супала са змрокам,—КаменьНа раздарожжыУсiх стагоддзяў,На скрыжаваннiУсiх шляхоў.6Упiсаны ў наваколле,Нiбы ў скрыжалiСлова закона,ВартуешЧас наваколля —Каб ён не скамечыўсяI не ўцёк,А дазволiўНасельнiкам наваколляЗрабiцца сваiмiI ўспадкавацьТабою ўтрыманае…Вечны:А не стары,Сённяшнi:А не новы.7На небе — аблокi,А на зямлi —Камянi.Прастора,Пранятая плыннымI нерухомым,Уцягваецца ў падзеiI ўрошчваецца ў краявiд.Такi недакладныВынiк —А ён абумоўлiвае наступнасць,Такi выпадковы вобраз —А ён усталёўваеццаI жыве.8Самы тутэйшы:Прысутнiчаеш цяпер,Iснуеш заўсёды.Усё ў цябе склалася,Як у людзейСкласцiся наватЗа безлiч вякоўНе можа,I ўдакладняццаНе мае патрэбы.А людзiЖывуць напавер,I наступнасцьIм вытлумачвае,Што былоНекалiЗ iмi.9Тое,Чым ты выяўляешся,ВылучаеЦябе з чарадыРазнаiсных рэчаўI пазбаўляеМесца ў нятоеснымАсяродку.ЗоркiЗапальваюцца i згараюць,Кружачы над табою,А месяцМяняецца ў тварах,Гадаючы,Цi далёкаТой час,Калi свет замкнеццаI адамкнешся ты.10Мы разважаем краямiI разумеем падзеяй,I патрабуемУсякi раз доказаў —Каб згадзiццаЗ тым блiзкiм, што хочаЗрабiцца сваiм.БезупыннаМы то знiкаемЗ поля сваёй увагi,То зноўкуУ iм узнiкаем.А каменьУсякi раз кажа нам,Што заўсёдыЎсё тут.11Пераўзыходзiш названаеI нiчыёйУдзячнасцi не прымаеш:Поўны —Але пустатою,Нiшто —Але ўлiтае ў нешта.ЗаўждыУ свеце прысутнiчаеш,НiбытаУ свеце адсутнiчаеш,—ПрарокНевядомага Бога,Якi заўжды настаеI, аднак,Нiяк не настане.12Калi ў грамадзеВыспявае нешта,Што вылучыцца павiнна,Яно абiрае п а д с т а в у,Якая яго зразумела б,—Камень.I з iмУсiх пераконвае, што яноНалежыць усiм,Што яно —Ад Бога.13ЖалезамПастукаю па табе —IскрынаВыблiсне i пагасне,ВодгукАб’явiцца i растане.ЯшчэНе ведаю, як да цябеПадступiцца i якЗ табою загаварыць,Ды ўжоЗ табою не здолеюРазмiнуцца.14Быццам падважваюцьКаменьI падсыпаюць,Падважваючы,У яму,Iм вылежаную,Зямлi,Каб змогЁн аб’явiцца ўсёй постаццюНеўзабаве,—Сябе самогаСкiроўвае чалавекУ сваю,Iм задуманую,Рэчаiснасць;I ў волюЎкладае вагу,I маеАпiрышчам i прыпынкамУсякi раз вышыню,Адоленую перад гэтым.15Сярод разнастайнага —Аднастайны,Сярод распадзеленага на думкiI постацi —Непадзельны,Сярод скiраванага ў час —АдданыПершапачатку,СабойАхвяруеш употайI чалавекуКажаш пра т а й н ы шляхI т а й н а г а чалавека.16ЗвёўI ўвабраў у сябеНаваколле,I аддаешЗмест,Якi здзейснiўся,Нанава наваколлю.Але каб знiкаць —Не знiкаеш,Каб меншаць —Не меншаешI не бяднееш:НiбытаТабою гарыцьНемiрглiва-роўнаАгоньБез агню.17Свет нахiлiўся —I ў меруУгрунтаваўся н а х i л:БезупыннаПадае чалавекЗа небасхiл рэчаiснасцi,А з iм разамУсё, што назваў ёнСваiм.I адноШэры,Няўклюдны,Нiчыйны камень,Адно толькi ён трымаеI беражэРаўнавагу.18Нас яшчэБыццам няма:Ад насАдхiляюцца сутнасцi,З намiНе раяцца сiлы,I скарб,Якi нам належыць здаўна,Не даецца ў рукi.Лiем,Каб нечаму дагадзiцьНа каменьТо малако,То кроў,I прымаемВобразы сваiх думакЗа знакi,Што аб’яўляюцца нам.19РастанеСвiтальны туман —А з iмРастануць развагi,Што ўчораЗдавалiся слушнымi,Пастановы,Якiм немагчыма былоЗапярэчыць,Намеры,Што бачылi ў буйныхI ў дробных рысахБудучы дзень,—I зноўАпынецца светНезасвоены i нiчыйны...Ды выявяццаКамянi.20Свет разнасцежыццаГаласамiI захвалюецца плынню —Вабны i маляўнiчы.Жаданне —Яно мяне забярэ,Уцеха —Яна мяне запалонiць.I толькi шкада,Што каменьТады застанецца навек,Тады застанецца навекЗнямелы.21Хацеў назаўсёдыЦябе мiнуць,Каб мерайТваёю не мерацьНi веку свайго,Нi абсягу.Але, мiнуўшы,Нешта забыў,А што —Не ўдавалася ўспомнiць.I я заблудзiўсяЎ знаёмых днях,I я ў краявiдах знаёмыхЗгубiўся.22Як цябеНi кладзi,Што з табойНi рабi,Табе ўсё аднолькаваДобра.Снiш свае сны —I ў iхЛунаеш сярод анёлаўI не звяртаешУвагi на пастку,Што за табоюЦiкуе —Нiбы трымаеЦябе на нябачнай нiтцы,—На свой забытыI над табою не ўладныЗусiмЦяжар.23Да каменя прытулюся,Каменем паклянуся,На камень наткнусяI спатыкнусяАб камень…Прастора,Якая ўяўлялася простайI аднастайнай,Хавае ў сабе,НеўпрыкметАказаўшыся побач,Не ўлiчаныя вымярэннi,Што перайначваццаI спрашчацца,Як чалавек,Не могуць.24Мiнае пацiхуДзень,Як мiнуўУчора i пазаўчора,I адвячоракЯго ўжо сцiраеЗ памяцi i з увагi…Але ў iмгненне,Падобнае трэшчынцыНа шчыцеЧыстай паверхнi,Нас нечаканаКране адчуванне,Што мыХодзiм над безданню —А глыбока,На дне,Унiзе,Уводзячы безданьУ наваколле,ШарэюцьВунь тыяI гэтыяКамянi.25ЗжываеСвой век чалавекI тое,Што дагаджае яму,УважаеЗа свой набытак.Але калiСчужэе наўколлеI ў рэчахЗадыхае пустата,Спахапляецца —I тадыПросiць у каменя,Каб сказаў,Каб нагадаў яму,Чаго самУспомнiць не можа:Нашто ёнI хто.26Далей i блiжэй:Час-почасЦябе перакочваемЗ месца на месцаI ў нештаЎбудоўваем цi ўкладаем.А тыСам укладаешся даастаткуЎ сваю невымерную здольнасць —У думку —I набываешУ ёй сябе.27Той, хто пайшоўАд цябе малады,Прыходзiць стары —Так многа здабыўшы,А страцiўшы яшчэ больш…ТлумачышСваёй нематою,СваёйНерухомасцю арыентуеш:НалежыцьIсцi ў с ё й iстотаю,Бо таму,Хто здольны iсцiЎ с ё й iстотаю,Ўжо не трэбаПерамяшчацца ў прасторы,Змяняцца ў часе.28Не адкасаешся нi ад чога,Не прыхiнаешся нi да чога,Нi з кiм не прыязнiшсяI не варагуеш…Дабро цябе вучыццаРазумець,I злоНад табою не маеУлады.Роўнавялiкi свету,ПераўзыходзiшУмовы свету —Генiй самаспазнання.29Аблiччы,Што нас ужо выказалiI што намУжо не цiкавы,Нас акружаюць знаўкола…I каменьIх аддае,I завулак,I двор…Так многа паўтораўУ аднастайнайГульнi люстэркаў,А што настае,Не хочаЎсталёўвацца,Як мясцiна,А вабiць насустрач —Як весткаI як вясна.30Што прыгняталаI мела вагу,ЗаймееСваiм прыстанiшчамЯму;А тое,Што мела вагуI само трывала,Узыдзе…Хвiлiны,Якiя раздвойваць iснае,АбцякаюцьЗ абодвух бакоў,Раздваiўшыся самi,Камень.31Як птушкi,Лунаюць думкiУ маляўнiчых аблоках,Як рэчы —Прывязваюцца да людзей,АднакСамая пiльная думкаШукае камень,Якi яна абмiнула,Каб запытацца,Цi сапраўдыЯна ёсць.32Думны без думак,Чысты без чысцiнi,ТойсамыЗнутры i знадворку,Утульваешся ў нябыт —I смак,Якiм насычае праяўленаеУсе рэчы,Цябе не п’янiцьЖыццём,Цябе не цвярэзiцьСмерцю.33ЦеламНе тоесны духу,А духам — целу,Нашу ў сабеТую далечыню,Дзе духСтановiцца новымЦелам,А цела — светам…Там каменьУжо не мёртвы,А чалавекНе жывы.34Слухаеш споведзiI бярэшНа сябе ўсе вiны —АбыЛягчэй былоЧалавеку.I водгукам,Што напоўнiўЦябе да краюI захаваўся ў табе,Не разлiўшыся,Вызначаеш,Як споведзi спавядаццаI колькi важыцьВiне.35Быццам заснулi яны,ЗаймелiРэчы с в а ё бытаванне,А сутнасцi рэчаў —С в а ё.I нiяк не можаСупасцi наноўЧалавек з сабою,А тое, што ёсць,З тым, што маеБыць.36Пачатак чагосьцi,Што паспяшаласяСпраўдзiццаI не змаглоУтрымацца на каменi…ПазычаеУ вечнасцi чалавекI велiч сваю,I ўладу,Але спусташае вечнасць,I не вядзеНiводная сцежкаЎ пачатак,I домаКлючы.37Нешта парушылася —Быццам каменьСкрануўся ў падмуркуI запярэчыўТаму, што на iмГрунтаваласяI што мелаЯго падставай сваёй,—I ў свеце,Населеным рэчамiI людзьмi,Апынулася лiшнiм:I гэта —Ўвесь свет.38То карацеючы,То даўжэючы,ЦеньВандруе наўкола цябе;I рэчы,Змяняючыся ў аблiччахI ў вартасцях,ГэтаксамаУцягнуты ў не дасягальныСтароннiм адлiкамКругазварот,У цэнтры якогаНяма нiчога,А сам ён,Нiбы без каменнасцiКамень,Ёсць.39I ключ,I замок —Сам сябе замкнуўI адмыкаццаНе хочаш.Расколюць —Нiчога ў табе няма,АпрачаЗацятай каменнасцi,Ды табоюВысокiмi робяццаГоры,I безданьБярэ ў цябеГлыбiню.40ПеражываюНанава жыццiЛюдзей,Што жылi калiсьцi:Усе яны — пошук,Усе — памкненне,Усе — намаганне…I дзiўнаМне сёння бачыць,Быццам удзельнiчацьУ таемстве,Як узнiкаюцьЗ пошуку — постаць,З памкнення — высноваI з намагання — камень.41Вандроўнiк выпытваеУ наваколля:Дзе сцежка,Дзе камень,Дзе дом?I па iхЗнаходзiць самога сябе.Не ўдаеццаЗроку адразу ўбачыць,А розуму зразумець,Што ёсць.Але трэбаТаму, хто iдзе —Супадаючы з бачнымI зразуметымI выпадаючы,—Каб хто-небудзьПрысутнiчаў i пытаўся:Куды iдзеш?42Цябе не кранаеПросьба (няхайСама ўдакладняеццаI знаходзiцьМоц у сабе),Не пужае грозьба…ГрукочаПярун над табоюI абяцаеЦябе раскрышыць на мак,Ды, аднак,Не раскрышвае —Бо тадыТы ўзыдзеш з зямлiПераможным войскам.43НадыдуцьПрыкрыя днi —I грунтПарушыцца пад нагамi,I гвалтЗаймее ключыАд радовiшча сiлы,I зманУгнездзiцца ў розумах…З кiмЗагавораць вякi?За кагоЗаступiцца камень?44Глыбiнi з табоюЗнаходзяць паразуменнеI далячынi —Мову.I чалавекВучыцца жыцьУ цябе,Не хаваючыДумкi сваёйПерад БогамI не змяняючы мэты,Накрэсленай iм.ЯшчэЯго захапляе поспехI засланяе ўдача —I камень,Якi ён мiнуў,ЧамусьцiЗноў апынаеццаПерад iм.45Круг перасёксяЗ кругам,Але не супаў —I зняволены раптамКаменьСудакрануўся(Але не супаў)З разняволеным чалавекам.У доўгiхМарудных дняхI ў iмклiвых гадахСпрабуеПаразумецца аднаВечнасць з другою.46Хто чалавеку скажа:Так не рабi,Хто наставiць:Так не кажы,Хто выправiць:Так не думай?!.ЧужоеУточваецца ў краявiд,А сваёЗатуляецца ў згадку.Але на шаляхВялiкай —Зямлёю i небамУхваленай —РаўнавагiНячулы,Нямы,Безаблiчны каменьУзважвае ўчынкiЖывых людзей.47Вяртаемся час ад часуУ наваколле,Дзе светРазгортваўся да небасхiлу.ЛюдзiХаваюцца ў людзях,Мясцiны —Ў мясцiнах.АднакЗнаходзяць мяне i вяртаюцьМне нанава свет,А з iмНешта яшчэ, што ў свецеНе месцiцца,—Арыенцiры:Вандроўнае воблака ў небе,А на зямлi —Нерухомы камень.48Камень застаўсяКаменем,Поле — полем,Нябёсы — нябёсамiI чалавек — чалавекам.Але нiбытаЗмянiлася раптамНадвор’ем надвор’е,Парою параI змянiла,Супаўшы з кожнай iстотайI з кожнай з’явай,Iстоту i з’яву —Адбеглася поле,Схмурнела неба,Зацяўся камень,А чалавекПачаў сам сабеЗадаваць пытаннiI не знаходзiцьАдказу.49Мо вырвалiсяНа паверхнюЗ падземных вязнiцаўДухi пярэчання,Мо адпалаАд вышынi,Ацяжэўшы,Нiжэйшае неба —Зблыталася на зямлi,Што нiзка,А што высока,I занялаЗямныя абшарыПрыцемная часiна:Калi разбiваюццаКамянi,Калi разбiваюццаАб камянi,Калi забiваюццаКамянямi.50Паволi цi шпарка:Ў сваiм памкненнiАд мэты да мэтыЗзадуЦябе пакiдаемI наватНе заўважаем, што насампраўдзеПакiнулi...ЛiшакПалонiць нас, i недахопыЗахоплiваюць,I каменьНас апярэджвае адпачаткуНа цэлы свет.51КожныЗмагаецца за сябеI бярэ —Нiбыта ён самыIстотны ў свеце —Ў хаўруснiкiСамы iстотны доказ.Але калiСпрабуюць вякi разгледзець,Хто здолеў устояцьУ зменлiвым,Высветлiцца ў цямнотным,Спраўдзiцца ў з’яўленым,Дык знаходзяцьНа колiшнiх баявiшчахI котлiшчах адно толькiУсiмi пакiнутыяКамянi.52Мяжа небасхiлуАдсоўваецца,Перад сабойТрымаючы,Нiбы прадмет,Чалавека.А камень настойвае,Што чалавекСам на мяжыI жывы мяжою…Няўхiльны,Няўступлiвы,Пiльны мiжбойМiж тым,Чым становiцца чалавек,I тым,Што становiццаЧалавекам.53Узор,Што заўсёды навiдавоку,Але якiПераняць немагчыма;Мудрасць,Якая няспынна вучыць,Але якойНавучыцца нельга:Спрадвеку ўваходзiшУ век чалавека,А чалавекСпрадвеку выходзiць з яго,Каб аднойчыВярнуцца Богам.54Быццам разгортваеццаСпружына,Каб, разгарнуўшыся,Страцiць сiлу,Самога сябеВыштурхоўвае чалавекУ вобраз —Якiм ёнI знаны,I знакамiты,А вобраз,Каб ён не знiкаў, —У камень;I завяршаеУ гэтым свецеГэтакСвой шлях.55У папярэднiм:Хiба чалавекСамому сабе не т а к i,Што мусiцьПрыходзiць i адыходзiць?Яму спадарожнiчаюць удачаЗ няўдачаю,ГлiнаКладзецца яму пад ногi,ЖалезаДаецца ў рукi,А каменьЯму прадказвае лёс.56Той, хто пакiнуўУ полi каменьI, вольны, падаўся,Куды захацеў,НiдзеСамога сябеНе знойдзе.З каменем цяжка:Але затоеУзнагародаю —Кожны вечар,Мэтаю —Кожны дзень.57НапружаныВосi свету,I аддаеццаУвага светуТаму, што намерваеццаЗбудавацца.Яшчэ не закладзеныКамень,Аднак ужоЯму адгукаеццаЗавяршэнне.58Зямля паклаласяНа ваду,Вада паклаласяНа паветра,Паветра паклаласяНа агонь,Агонь паклаўсяНа думку.А з думкiВыйшаў у векЧалавекI выпаў у вечнасцьКамень.1995, 1998