1З усiх канцоў светуСабралiся пасланцы,I кожныПрынёс з сабой словыПра мiр i вайну,Пра жыццё i смерцьI пра з’яву,Што ўсё злучае сабою,—Пра чалавека…А нехтаСтаяў, адвярнуўшыся тварамУ кут,I называўся ж а л е з а.2Спазнала сабоюСамое сябеI ў сваiм спазнаннiЎтрывалiлася i зацвярдзела.РанiцьТвая справядлiвасць,I страшыцьТвая дасканаласць:Моц,Што адпала ад Бога,I дадаласяДа чалавека.3Мо ў спрэчцы,Мо ў роспачы,Мо ў здзiўленнiЗнянацкуУскаласiлiся галасыI гэтаксама знянацкуАцiхлi.Калi я выбег на пляц,НiкогаНiдзе не было,А ў чырвоным небеВысiўся волат-кавальI ўбiваўУ дол велiзарныя,Нiбы гмахi,Вогненныя цвiкi.4Нехта сказаў:Дыямент —I ўмомантУсе расплюшчылi вочыI адтулiлi вушы.Нехта другi сказаў:Золата —I адразуУсе ўзварушылiся-загаманiлi.I аб’явiў нехта трэцi:Жалеза —I ўразУсе замерлi ў чаканнi.5Прынесла з сабоюДзiвосныя падарункi,Якiя палохалi —Нiбы пасткi,I вабiлi —Як здабыткi.Хто браў iх —Уводзiла тых у Круг,Хто не браў —Пакiдала Знадворку.6Адпала iмя маёАд мянеI адпаў ад мянеМой воблiк…АднакСваёй неспазнанай iстотайЯ ўстояўI намаганне,Якое мяне трымала,Ўтрымаў.А ценiХадзiлi наўкола мянеI казалi:«Вось ён —Яшчэ чалавек,I вось ён —Ужо жалеза».7Здружваеш дружбаюНезвычайнай,Якая сягае за межыДосведу i развагi,Людзей,Раз’яднаных зацятаю бiтвайНа м ы i я н ы.Так самiНе могуць яны раз’яднацца,Так самiНе могуць яны здружыцца.8ЖалезаПарадкавала жалеза:Счышчала плямы,Сточвала вышчарбiны,Зганяла iржу…НеўзабавеЯно заззяе сваёюАдважнаю вастрынёй —I жыццёЗ абжытагаВыштурхнецца знянацкуУ свой невядомыПрацяг.9УвечарПаўстала перада мнойНеадольнай сцяной,А ўранкуПаклалася ў рукiКлючамi.Удзень замахнуласяНа мянеМечам i дзiдаю,А ўначыАпранула ў латы.ПакульРаўнаважыць жалеза аднуЗдольнасць другою,Мёртвы не мёртвы —АднакПабуду ў гасцях у смерцi,Жывы не жывы —АднакПагутару з Богам.10Адразу ў абодва канцы:У звёныЗвязалася i ў ланцугЗамкнула паўторы.Трымаеш самое сябе:Цi страшнайНапругай напятае,Цi паслабленнемАдпушчанае,—I трымаешУ паслушэнствеВагу i рух.11Хацеў ацалiцьЗбалелых,Уваскрасiць памерлых —I да жалезаЗвярнуўся па раду:Цi тое,Што яно чуе,Магчыма?Цi тое,Што я кажу,Змагу?Адказала:— Зможаш —Аднак не цяперI не тут,I не тым, кiм ты ёсць,I не гэтак,Як ты хацеў бы.12НiбытаВаюеш само з сабою —УсюдыЗаконы ўсталёўваеш,А ўсталяваўшы,Рушыш.Каб гукБыў чыстым,Праўдзiваю — справа,Выпадак — празарлiвым,МусяцьСкладацца нанава словы,Дзейснiцца нанава ўчынкi,А людзiНанава сустракаццаАдно з адным.13Змест адасобiўсяАд прадмета,Мера — ад з’явы.Не можамСамi вярнуцца дамоўI клiчамЖалеза на дапамогу.Вяртае жалезаПрадметам той самы змест,Але ёнЗмяняе самi прадметы,З’явамДае тую самую меру,Але янаЗыначвае самiЗ’явы.14Ведаеш словы,Утоеныя ад размовы.Каму давяраеш iх,ТойРобiцца здатныЗагойваць раны,Зрошчваць косцiДы загаворваць кроў —Адрабляць,Што ты перад гэтымСамо зрабiла,Што ты перад гэтымУчынiла само.15Быццам пiлуюцца дровыI пырскае пiлавiнне —Поўнiцца часНечым сыпкiм,Няўстойлiвым,Цьмяным,Няпэўным,Што ўсюдыПраточваецца i не цямiць,Нашто яно тут…Ды жалезаЗноўку i зноў няўтомнаКажаПра абавязак.16Паўсталi супротнасцiI наноўЗвязалiся разам:У чалавеку.Хацеў я падацца туды,Дзе вузлыСамi развязваюцца —Да Бога,Ды нехтаУзяў мяне за руку…Азiрнуўся:Жалеза.17Час напластоўваеццаНа час,ПарушэннеКладзецца на парушэнне.Не паспяваеМiнулае стаць мiнулым,I ў сарцавiнеЗбiраецца боль…ЧакаемЖалезных навiн,ЖадаемЖалезнай праўды.18Жалеза таўчэ гаршкi:Каб не таўкло —Абвязваю iх жалезам;Жалеза коле каменне:Каб не калола —Абцягваю iх жалезам.Жалеза замахваецца на мяне —Я ўцякаю,Яно даганяе мяне —Але ўжо я сяджуУ самiм жалезе:Хоць вязень,Але — гаспадар,Хоць гаспадар,Але — вязень.19Калi я аддаў жалезуУсю сваю моц,АдышлiРэчы i людзiНаводдаль.Калi я ўзяў у жалезаНазад сваю моц,АдусюльПамкнулiся да мянеI рэчы, i людзi,Але чамусьцiЗноўку наблiзiццаНе змаглi.20Сiла,Якая паклалася ў долI ўваскрэсла з долу:Чытаеш падзеiI вызначаешНа крузе i процiкрузеВялiкага РухуЧас, калi БогСупадзе з чалавекам,I месца, дзе з БогамСумесцiцца чалавек.21Быццам намёк,Цi падказка,Цi выпадак,БезупыннаНагадваеш чалавекуПра нешта, чаго ён самНi ўбачыць,Нi вымавiць,Нi зразумець не можа,Ды гэтаксамаНе можа, аднак, дарэштыЗабыць.22РухСутыкаецца з рухам,Жалеза з жалезам:ЧувацьТо музыка звону,То грукат грому,То крык…НеадольнаУсё становiцца ўсiм.А жалезаУсiх кожны раз няўмольнаВяртае — нiбы ашчаджаеIх для не гэтага вынiку —Iм самiм.23Форма высноўвае,Што — знадворку,А што — ўнутры.Каб узнiкнуцьКiмсьцi спачатку,Сябе давяраем таму,Што не мае формы.А рэшткiРанейшых прысягаўI дасягненняў,Быццам жалеза зламанае,РаняцьI адкiдаюцца на мяжу.24Хто большы?Хто лепшы?Хто ўладнейшы?Кожны ў жалезаУпотайкi ўклаў свой воблiк —I ўсе наўколаПаўсталi нямою сцяною,I ўпотайкi смерцьПаўсталаЗ прагалаў.25Палiчаныя:ПамiжСiвымi прароцтвамiI засцярогай,Што зазiрае ў вокны…Цi ўжоЛiчбы дамовiлiся канчаткова,Калi з ж ы н а ц ь чалавека,Цi яшчэ ўсёЎзгадняюцца i чакаюцьЗгоды ад чалавека?Але жалезаТут.26Прадаў золата,Прадаў срэбра,Купiў жалеза.Купiўшы жалеза,Пайшоў з iм на тых,Каму прадалосяСрэбра i золата,I прымусiўВярнуцца назад свой скарб.Але ў небаПтушкаю вымкнуў крык,А ў зямлюКроў пацяклаРаўчукамi.27Запальвалiся i згасалiУначы лiхтары,ГрымлiваРасшчэплiвалася i зноўСашчэплiвалася жалеза,I паўставалаЗ начной глыбiнiI была цямнейшай за ночНейчая постаць,Якая не мелаЦела.28Наўпроцi адно аднаго:Але роўнасць —Выклiк.Перш чым аб’явiцца вынiк,НалежыцьУзяць i аддацьI ўтрымаць раўнавагуМiж тым, што даецца,I тым, што бярэцца…Двое братоўВыпраўляюцца ў поле,А з iмi —Жалеза.29Прачнуўся,Калi было поцемна,I не могДаўмецца спрасонку,Якая гэта пара.НевыразнаЗнаўкол вымалёўвалiся прадметы,I ў снеТрызнiлi людзi.Адно не спалаЖалеза.«Табе яшчэ нельгаБачыць такое.Ты мусiшЯшчэ раз заснуцьI яшчэ раз прачнуцца…» —Засцерагло i ўклалаМяне ў мой ранейшыСон.30У цёмным i ў светлым:КожныМае сабе свой твар,Ды без твару людзi.Што каму хтоЗычыць уголас —Прыходзiць само,А тое,Што зычыцца ўпотай,Нясе жалеза.31Цэлае:Але ў частках,Цела:Але ў асобах,А сярод iхНехта — жалеза.Шукаюць яго,А знойдуць —Хаваюць,Але калi схаваюць —Тады ён самЗнаходзiць сябеI выходзiцьБязлiтасна i няўхiльнаНаперад усiх.32У кучу з усiх бакоўЗносiлi i скiдалiЖалеза.Але калi вырасталаУпоравень з намi куча,АдумвалiсяI зноўкуЯе разбiралi на часткiI на кавалкi.33Гром грукатаў усю ночI ўсцяжМаланкi распорвалi неба:Вось-вось —Здавалася —Нешта ўзнiкне,Што нас зразумее дарэштыI нам самiм дасцьГэтае разуменне.УранкуЗ’явiўся на пляцыЖалезны воўк:Ён выў — i шугалаПолымя з пашчы.I мы пачалi шукацьЯму тлумачэнне.34Кожны знаходзiцьСваё жалезаI з iмЗ цёмных радовiшчаў зместуВыходзiць на шчыт паверхнi,Спярэшчанай знакамi,I ў заваёвыВыпытвае, хто жалезаЗасвоiў найлепейI зразумеў найглыбей.35Чакаем —I доўгiм чаканнем сваiмЗаймаемI рэчку, i берагi.Ды аднойчыЗасвецiцца зырка хвiлiнаI вымкнеЗ н i к у д ыЖалезны човенI зноў у н i к у д ыПамкне.36Выявы ўзышлi —I ў сабе схавалi,Што мусiлi паказаць.КулакамiТру вочы.Дзе тут анёл,Дзе арол,Дзе свiння,Дзе сабака,А дзе вужака,А дзе чалавек?«У людзях,—Жалеза кажа.—I ў людзяхУсе яны неўзабавеУвойдуць у новыРай».37Гульня:Спадкадаўцы i спадкаемцы.У рукiНехта адважна возьмеКавалак развогненага жалезаI перадасць другому.Той — трэцяму,Той — наступнаму,Аж пакульЯго не пярэйме апошнi.А, пераняўшы,АпошнiУзважыць яго на далонiI скажа разважлiва:«Тое,Што абпякала маiх папярэднiкаў,Мяне грэе»,—I ўжо больш нiкомуНе перадасць жалеза.I гэтакСкончыць гульню.38То зацьмiмся,То свiтаем,I лiчым свой часТо з пачатку ў канец,То з канца ў пачатак.«Вунь я малы,Ну а вунь вялiкi»,—ШточасуУдакладняем сябе.А жалезаШточасу аспрэчвае нас,Што не ў гэтым змена,Што змена наогулЗ людзьмiНе iдзе.39Ляжалi нявораныяПалi,Стаялi парушаныяСядзiбы.I то замiраў,То спяшаўся надзвычайЧас.А натоўпыДарогамi i бездарожжамIшлi адусюльДа м е ж а ў:Там людзiВаююць жалезам,Жалеза ваюеЛюдзьмi.40Чакалi:Што будзе?Гадалi:Хто прыйдзе?I пiльна ўзiралiсяУ цьмяную глыбЛюстэрка.Тое, што ўбачылi,Не былоНi з’яваю, нi асобай,Але я н оВыступiла з люстэркаI на аскепкiРазбiла люстэрка.41Я не хацеў з iмХаўрусаваць,Я не хацеў з iмВарагаваць,Я не хацеў аб iмДумаць.Але ўсё роўнаЎ мяне высвятляюцьКожнаю справаздачай,РаспытваюцьКожным жыццёпiсам,Дзе тады быў я,Калi жалезаРушыла ў свой пераможны паходНа ўсход,Што я тады рабiў,Калi насаджалаЖалеза ў дзяржаве свой лад,Што думаў,Калi жалезаВысноўвала неабходнасцьВялiкай перабудовы.42Зашамацела трава,Заварушыўся хмызняк,Захiсталiся лозы…— Iдзi паглядзi,Жалеза,Хто там i што…Пайшло,А вярнулася — дык сказала:— Нiдзе нiкога няма.Вазьму з сабою лiхтарI пайдуСам пагляджу, цi праўдуЖалеза кажа:БылаЗдратавана трава,Былi пасечаны лозыI быў пацяты хмызняк,I ляжалiНа голай зямлi нерухомаУпокат чыесьцiЦелы.43Пачатак нявечыццаЎ спраўджаным.I хоць зместМецiць: тут — шчырасць,Тут — цэласнасць,СпеўУжо не жывеЎ iхнiх гнёздах.Цi знойдзецца хто,Каго бНе зыначыў вынiкI не раздвоiла адлюстраванне?Па-своймуЛюдзi маўчаць,I маўчыцьЖалеза па-свойму.44Н е ш т а павабiла:Ўладна —Нiбы яноВедала загадзяМаю мэту.Але калiЯ захацеў вярнуццаТуды, дзе ўжо быў,—Убачыў:Высiцца ў наваколлiЖалезны плотI займаеМаё неад’емнае месцаН е ш т а.45Побач,Але не намi,Дзейснiцца свет:НебяспекаЗ захаду i з усходу.Мы ўжо не можамДайсцi да канца:ЗатаптаныВiдушчыя сцежкi,I месцы, дзе БогДзялiўся сабою з людзьмi,Не на месцы.Мы кажам навобмацак,А жалезаЗлучае са сказамСказ.46Паставiлi каля брамыНа варце жалеза,А самiЗамкнулiся, каб мiж сабоюВысветлiць,Што было,Разважыць,Што будзе.Але нiбытаХтось меўся прыйсцiI марудзiў,Раз-поразПыталiся цiха адно ў другога:«Мо падалоЯкi знак жалеза?Мо пераслала жалезаЯкую вестку?»47Глядзеў у зямлю,А з зямлiУсёю iстотай сваёй на мянеПазiрала жалеза.Iржа яго ела,Але яноНе мела нi моцы, нi здольнасцiПаварушыцца.I я нахiлiўсяI ў рукiУзяў яго —I ажылоАдразу жалеза,I ажылiЗ жалезам падзеi.48Магчымасць прыводзiлаДа перашкоды:У ёйСляпое з’ядноўваласяЗ вiдушчым,Суцэльнае — са шматразовым…Але калiПерашкода адольвалася,З таго бокуУсё выглядала наадварот:Сляпое аказваласяВiдушчым,Суцэльнае — шматразовым,I там,Дзе яснела i выдавалаСваю няўступную цвёрдасцьЖалеза,ПадаўУ цёмную глыбПрагал.49Быццам жывая iстота,За мноюПаўзе пустэча.Каб не паўзла —ЖалезамСкароджу яе,Лупцую,Рэжу,Дратую,Сяку…А пустэчаЎсё роўна паўзеI ўсё роўна шэпча:— Калi мы абоеДойдзем да краю часу,Не стане цябе,А з мяне паўстануцьЖалезныя людзi,ЎзбуяеЖалезная збажына.50Бег чалавек па рацэ:АдноюНагою — у боце,Другою — босы,I аб ваду,Як аб сушу, абапiраўсяЖалезным кiем.Следам за iмБеглi двое:Адзiн — у ботахI босы — другi,I абодваКрычалi дружна:«Кiнь кiя, а то патонеш!..Кiнь кiя, а то патонеш!..»I першы,Урэшце, паслухаўся iхI адкiнуўСвой кiй ад сябе —I адразуУсе патанулi:I той, хто бег першы,I тыя, што беглi следам,I кiй.51Ловячы водгук,ЧуйнаПрыходзiм i адыходзiм,I кажам словы,Якiя таксама —Водгук.Але калiЗаймае паверхня ўвагуI хiбыУрошчваюцца ў перашкоды —У лядахСеляцца прывiдыI насяляеЖалеза лес.52Дагэтуль — шматлюдны,Адгэтуль — бязлюдны,Дагэтуль — у позiрках,Словах,Рухах,Адгэтуль — сам…А жалезаХодзiць па полiI кроiць межы:Цi хопiцьТаго, што настала,На тое, што настае?53Калi я ў здабытакУзяў багацце —ВышынiПавысiлiсяI панiжэлi нiзiны;Калi ўзяў славу —ЗацвiўКамень i заспявалаДрэва;Але калiУзяў у здабытак пакуту —Ў жалезеПаадмыкалiся сховыI вочыРасплюшчылiсяУ сноў.54У моцы,У велiчы,У прыгажосцiСыходзяцца мiж сабоюДружыны i ваяры,А разыходзяцца…ЗдзiваванаПытаецца ў нежывыхI ў жывых Запамежжа:Навошта iм трэба несцiУсюды з сабой жалезаI ўсюдыУсталёўваць ладБяды?55Камечыцца мяккае,I абрысыЗлiваюцца ў плямуI расплываюцца ў пляму.На крок,Цi на два,Цi на дзесяць:З супастаўленняВыводзiцца постаць,Але — на адлегласць жалеза.ТадыСамо вымаўляецца слова,I позiркТады бачыць сам.56Нас вызнаюць акалiчнасцi:КожныМае да iх свой доступ,I калi наватХто адступаецца —Усё роўнаЁн тут…У вымогахДайсцi да канцаI ў спробахПачаць спачаткуМы асягаем сябе.А жалезаУпарта i аднастайнаКапае ямыДы насыпае капцы.57Настала —I чалавекПадаўся адначасоваУ славу i ў ганьбу,У моц i ў немач,У неўмiручасць i ў смерць…ТакiяРозныя постацi,Але тое самае раздарожжа,Такiя розныя долi,Але той самыДол.58У змове з нязведаным:АдымаеЖалеза, што маю.МушуЗаняць свой пасад,ЗаймецьСваё княства.Але цяперПярэдадзень,I чалавек —Жалеза i скура.59Круг накладаўсяНа круг.— НавоштаТое, што ёсць,Ёсць гэтакiм, як яно ёсць?..—ПытаўсяУ Некага той,Хто пытаўся.ГлiнаПаказвала шлях ад краюДа краю,КаменьМаўчаў пра спрадвечнае.А жалезаСябе аддзялiла ад месцаI павялоСвет да апошняйМэты.60Адступiцца блiзкаеI паўстанеНаводдалi постаццюПрадчуваня.Зноў мы ў пачатку,I зноўСвет не дасягнуты,Ды жалезаУклалася ў здзейсненаеI цяперУжо без ужытку.61Само дапаможацца:ДзiдаШпурляецца i ляцiць —Быццам вiсiць на месцы.Малое з вялiкiм,Крывое з простым,Нямоглае з дужым,Нягеглае са знакамiтымРаўняе трыванне.ДаходзiцьЖалеза да сарцавiны,Час — да канца.62Пытаецца чалавекУ жалеза:Дзе чалавек?А жалезаПытаецца: дзе жалеза? —У чалавека.То карацеюцьМiж iмi адлегласцi,То даўжэюць,I то знаходзяцьЯны адно аднаго,То трацяць:Жалеза —На скрыжаваннi,На роскрыжы —Чалавек.2000