Последняя весть: японская киноактриса, исполнительница главной роли в фильме «Шаг» Комахи Курихара привезла в нашу страну 50 ящиков благотворительного груза (с лекарствами, питанием). Предназначен он для детей гематологического центра нашего города.

1991 г.

<p>«Нас ужо не лічаць ядзерным монстрам»</p>З прамовы ў Доме літаратара

…На той жа канферэнцьй, у Ньюпарце, адна жанчына прапанавала кнігу пра Чарнобыль выпусціць. А тэму я прапанаваў — «Чарнобыль і ўлада».

… I Слюнькоу, і Барташэвіч — звычайныя людзі, не пазбаўленыя добрых, чалавечых якасцей, але як яны, ведаючы, што падстаўляюць цэлы народ, усю рэспубліку пад смяротную пагрозу, маучалі? Як? Яны вінаватыя ў тым, што, маючы інфармацыю пра рэальную небяспеку, нічога не зрабілі. Памятаю, падчас маёй сустрэчы са Слюньковым, былі ў мяне звесткі — ад Несцярэнкі, Барысевіча, Кузьміна — што палова Беларусі забруджана! 6 гадзін мы прасядзелі. Не змог я сцяну прабіць… Слюнькоў з сейфа нешая паперы, карты дастае, на яюх значацца усяго тры раёны. А я ж ведаю, што яму дакладывалі пра ўсё! Ужо да вечара дасядзелі, я і гавару: «Мікалай Мікітавіч, Вам жыць у вяках! Ад таго, якія Вы прымеце рашэнні, — Вам жыць у вяках! Ці вас будуць праклінаць, ці вас будуць благаслаўляць…» Ён, я думаю, толькі ўсміхнуўся, маўляў, трызненне інтэлігенцкае. А зараз жа проста жудасна назіраць лёс гэтага чалавека! Памятаеце, у «Майстры і Маргарыце» Іешуа гаворыць Пілату: «Колыкі будуць памятаць мяне — столькі будуць памятаць і цябе, як майго знішчальніка!» I колькі будуць памятаць Чарнобыль, столькі будуць памятаць і Слюнькова. Так ён і ўвойдзе ў гісторыю…

1990 г.

<p>Толькі не абыякавасць</p>

На пытанні карэспандэнта «ЛіМа» адказвае народны дэпутат СССР пісьменнік Алесь АДАМОВІЧ:

— Алесь Міхайлавіч, вы ўваходзіце ў камісію Вярхоўнага Савета СССР па Чарнобылю, мэта якой, сярод іншага, устанавіць адказнасць тых ведамстаў і асоб, якія, хавалі народа праўду аб маштабах трагедыі, яе прычынах і выні Зрэшты, вы, як вядома, з першых дзён пасля катастро займаліся ёй, шмат напісалі і сказалі аб гэтай трагедыі, яе ўроках. Днямі стала вядома аб распараджэнні Генеральнага пракуро Саюза Трубіна правесці дадатковую праверку фактаў звязаных з утойваннем інфармацыі аб узроўнях радыяцыі ў пацярпелых ад аварыі раёнах. Як бы вы пракаменціравалі гэты крок?

— Яго трэба было зрабіць ужо даўно. Думаю, дарэчы, што рашэнне пракуратуры было прынята не ў апошнюю чаргу пад націскам нашай камісіі. А вось наколькі далёка зойдзе ў сваіх высновах следства… Баюся, што ў выніку, як не раз было, да адказнасці прыцягнуць «стрэлачнікаў». Вы паглядзіце: тыя, хто бессаромна выдаваў дэзінфармацыю на самым высокім афіцыйным узроўні,— такія, як Ільін, Кандрусёў[119], Ізраэль — засталіся пры сваіх пасадах. Упэўнены, што яны і ім падобныя дзеячы будуць трымацца адзін за аднаго, абараняць свае карпаратыўныя інтарэсы да апошняга. Сценка пабудава наймагутная. Ці ўдасца яе прабіць — цяжка сказаць. Многае залежыць ад рэакцыі грамадскасці.

Заўважу, што камісія Вярхоўнага Савета ставіць сёння пытанне аб адказнасці не толькі тых, хто хаваў інфармацьпо, але перш за ўсё, — сапраўдных віноўнікаў катастрофы. Трэба дакапацца да першапрычын. Дырэкцыя, тэхперсанал ЧАЭС, цяпер стала ясна, сумленна выконвалі ўсе інструкцыі. I — панеслі пакаранне. Адказнасць павінны несці і тыя, кто складаў гэтыя інструкцыі, хто праектаваў атамныя станцыі ў Саюзе, а самае галоўнае — аўтары самой канцэпцыі АЭС тыпу Чарнобыльскай. Маю на ўвазе акадэміка Аляксандрава, які дагэтуль нават не ні пакаяўся за зробленае.

Мабыць, не ўсе ведаюць пра камітэт «Чарнобыль — дапамога», старшынём якогавы вы з’яўляецеся. Калі ласка, колькі слоўпра гэту арганізацыю,

Перейти на страницу:

Похожие книги