Марцявічус. Не.
Цаплін. Тады – мармуровы бюст імператара. Я люблю бюсты імператара.
Дэ Салье. Вымушана была пакінуць вас, князь.
Каліноўскі . Пачаў губляць галаву, мадам.
Дэ Салье. Якая мілая... На выданні?
Кастусь. Самая багатая нявеста Прыдняпроўя.
Караліна
Дэ Салье. Пры такіх вачах пасаг – зусім лішняя справа. Мяркую, часам вы шкадуеце, што яна – сястра вам.
Кастусь. Часам... вельмі шкадую.
Караліна. Юры...
Кастусь. Вядома, калі вас няма побач.
Дэ Салье. Я схільна палюбіць вашу кузіну... Дарэчы, вось князь Стоцкі... Мілы...
Кастусь. Паляк? Яны так сур’ёзна паўстаюць, палякі...
Дэ Салье. Сто-оцкі...
Кастусь. Ф-фу... Мне здалося – Друцкі... Гэта яшчэ горш, чым палякі... Гэта нашы радзінныя ворагі... Забабоны мацней за нас. Мне давялося б, не адчуваючы ніякай варожасці да беднага маладога чалавека, справацыраваць яго на сварку... Так недарэчна!..
Марцявічус. Хадзем.
Цаплін. Не, я да графа. Я люблю графа. Мы з графам – два чаравікі – пара. Мы з графам і з табой – тры чаравікі пара.
Дэ Салье
Кастусь. Iм мяне не шкада.
Дэ Салье. Бедны. Няўжо зусім?
Кастусь. Адной.
Цаплін. Ваша сіяцельства. Тут адзін сказаў, што вы сякі і такі. Я не веру. Мы з вамі – тры чаравікі пара. Я вам падару гіпсавы бюст Каліноўскага.
Кастусь
Цаплін. I вы будзеце ўспамінаць нябожчыкаў Каліноўскага і Цапліна.
Мураўёў. Калі вы будзеце так піць, вы станеце нябожчыкам хутчэй, чым трэба... Ідзіце дамоў...
Цаплін. А я вас... пазнаю.
Кастусь. Мне прыемна, што вы ў такім ст ане яшчэ здольны пазнаць кагосьці.
Цаплін. Дык ты... у модных панталонах?
Кастусь
Караліна. Не!
Кастусь
Цаплін. Дзе твае пісталеты?
Кастусь. Яны дома. Па іх лёгка паслаць.
Цаплін. Мяцежнік!
Кастусь. Працягніце ўздоўж тулава вашы рукі, калі не хочаце працягнуць ногі.
Арсень. Па-мойму, яму зараз стане дрэнна.
Цаплін
Кастусь. Не навучыліся суразмерваць сілы з колькасцю віна на стале... Мяркую, і не паспееце.
Дэ Салье. Выдаліце яго хто-небудзь!
Марцявічус. Хадзем, галубчык. Дапамажыце мне, панове.
Цаплін. Выдаляюць цвярозага!
Кастусь. Цвярозыя маюць дастаткова здаровага розуму, каб разумець, што ва ўсякім іншым месцы ім будзе зручней.
Цаплін. Панове, мяне выносяць!
Голас. Бачым.
Цаплін. Мы яшчэ сустрэнемся... пры святле маланкі!
Кастусь. I пры секундантах...
Марыя
Кастусь. Уф-ф!
Караліна. Веру.