Арсень. Вядзi хутчэй да ваяводы. Тэрмiновыя весткi з Вiльнi, панна Каралiна.
Каралiна. Ды Васт равух якраз тут, ля млына, павiнен быў сустрэцца з кiмсьцi...
Арсень. З iм якраз...
Каралiна
Яўхiм
Вастравух. Камандзiр атрада паўстанцаў.
Яўхiм. Малiся... Замольвай апошнi грэх.
Падарожны. Якi грэх?
Яўхiм. А ты хто?
Чортаў Бацька. Ды наш... Мужык ад чобатаў да гаворкi... Вандруе...
Яўхiм. Сляпы... Мужык галадае, мужык памiрае. Цар мужыку долю даў. I знайшлася сабачая парода, што супраць загаду цара... Каб прыгон вярнуць, стайнi, каб мацi ад дзяцей асобна прадавалi...
Падарожны
Арсень. Самасуд. Схопяць.
Каралiна. Такога адважнага? Не-е. Хто гэта?
Што будзем рабiць?
Арсень. Пачакаем...
Яўхiм. Ды цябе чаго яшчэ слухаць? Ты хто такі, кiслая шэрсць, каб парады даваць?
Падарожны. Я - вярхоўны ваявода паўстанцаў Гродзенскай губернi, Кастусь Калiноўскi.
Вастравух. Кастусь... Ты бачыш... Вось як яны... З сякерамi... Доўбнямi... Ловяць паўстанцаў. Аддаюць iх уладам... нашто мне жыць?..
Яўхiм. Слёзы табе выцерцi?
Кастусь. I выцеры. Яны гэтага вартыя, такія слёзы. Табе такімi до-оўга яшчэ не плакаць. Слязьмi крыўды на свой народ... Ах-х, якая ж вы яшчэ цемра, якая слепата, калi - свае! - сваiм галовы сячэце!
Гарэлiха. Якiя яны да халеры свае! Яблыкi з панскага дрэва.
Кастусь. Яны свае, баба. Яны ўпалi са сваёй яблынi i адкацiлiся на мужыцкую нiву. Чаму ты пайшоў у лес, Вастравух?
Вастравух. Бацька абразiў маю мацi... Ён мяне пракляў, калi я пайшоў у лес. А я не мог не iсцi. Бо гэта такія, як мой бацька, запраўляюць у воласцi, царкве, судзе, турме. У павеце, губернi, сенаце, на...
Кастусь. Стой, Вастравух, далей не трэба... З часам...
Маладзiца. Сын.
Кастусь. Мужык. Падман чыноўнiкаў будзе вiсець i над iм. Будзе ён расцi, твой сын, Яўхiмаў, мой, цароў брат . Будзеш ты яго макам паiць, каб не вякаў, не перашкаджаў жаць чужое поле... Стане хлопчыкам, вучыць трэба. А школа ёсць?
Чортаў Бацька. Раней на стайнi была. Цяпер - у воласцi. Порткi ў руках трымае.
Кастусь. А ўрад адно скубе з вас падаткi. А мiж тым не вы для ўрада. Урад для вас. Без вас яны, няробы, з голаду здохнуць.
Маладзiца. Што ж з iм далей будзе, дзядзька?
Кастусь. А далей пачне яго ўрад вучыць, як жыць. Затлумiць галаву, навучыць пляваць на розум, на цябе, мацi. А захоча праўды - павязуць туды, дзе бабы бялiзну мыюць, а пранiкi на неба кладуць. Мацi прымусяць забыць, сумленне, свой народ.
А потым за ўсю працу - крыж струхнелы. I канец.
Каралiна. Iншыя - гавораць. Гэты - як душу аддае.
Арсень. I якую душу...
Кастусь. Не. Ён, i я, i ўсе iншыя такія паклялiся апошняй клятвай жыццё аддаць, каб твой сын быў шчаслiвы... Ты, Васт равух, жыццё сваё аддаў бы за яго?
Вастравух