* * *У эпіцэнтры восені,У беразнякуЛіст з настылай просініЗлятае на руку.Зялёныя пражылкі,Жаўтлявае крыло,—Адбіўся, пакружыўся,Ды ветрам не змяло...Як свойская сініца,На цёплую далоньДаверліва садзіцца,А з вачанят — агонь,—Халоднага пажаруТрымценне і спалох,Бярозавых стажараўПрадснежаньскі парог...* * *Як стог атавы, летні дзень завершан,Антонаўкай хрумсціць асенні лёд,І крык гусей — як замаразак першы:Гарласты і бадзёры,— У палёт!НАДПІС НА КАЛЕНДАРЫ 1988 ГОДАХай будзе высакосныНе косны i не поены,Для праўды — бацька хросны,Не ўскосны, не адносны —Галосны, ды не злосны.Хай будзе ён укосны,Хай будзе хлебаносны,І росны, і не млосны,—Высокі высакосны!