Мы з табою браты вяртанняўДа рачулак, азёр і крыніц.Высыхае песня ў гартаніАд задухі глухіх камяніц.Хоць глыточак адзін, хоць расінкуНа дарогу — на год, як на век,—З вейкі мамінай парушынкайУ сусвеце ляціць чалавек.* * *Я не Пушкін, а ты не Талстой —Паралелі не варта праводзіць,На абочыне сціпла пастой,Дзе вялікія ў вечнасць праходзяць...Быццам так яно ўсё, ды не так...Памаўчым — і паціху ў дарогу.Быццам так яно ўсё, аднакПлён сапраўдны — не з поля чужога.Чалавек — толькі тым чалавек,Толькі тым на зямлі вялікі,Што да мэты шляхоў не адсек,Што сябе не спыняцца клікаў.Што сваё прызначэнне шукаў,І дастойны сваёю вярстою —Сёння, заўтра, заўжды — у вяках.А астатняе ўсё пустое.* * *Душа — нібы кашуля ільняная,А век пражыць — не зрыфмаваць санет...Каго шукаеш ты і праклінаеш,Сучаснікамі страчаны паэт?Як суцяшэнне — бушаваў Ясенін,І Смелякоў псаваў парадны тон —Узятым у плаціны Енісеем,Ты шэрасці падточваеш бетон.І сам жа тут яго крутым замесамМацуеш, і нарошчваеш сцяну,І пад ахоўным іменем прагрэсуВыходзіш у жыццё, як на вайну:То баразну паправіць трактарысту,То на станку ператачыць дэталь,То ў пошуках металалому рыскаць,Каб выплаўляць у вершы гучным сталь,То злёт адкрыць, то Бахусу даць страху,То выбягаць красменам на шашу,—Туды-сюды, а сам без апранахі,Глядзіш, у людзі выправіў душу...Туды-сюды,— глядзіш, і песня спета.І не грызуць сумненні, як спярша.І ўжо слывеш сучаснасці паэтам.І з ільняной — бетонная душа.ВЫСНОВА З КРЫТЫЧНАГА ДЫСПУТУКалі трыбунна фарысеіСтаўляюць вехі маладым,Як жаць, дыктуюць тым, хто сее,І акуляры палыселымПрацерці пыжацца,— тадыЯ чую голас: — Не бяды!Паэзію не абмундзірыць,Яе не выцягнудь «у фрунт»,—У тым якраз і ліха фунт,Што не трыбуны-канваіры,А летуценнікі-задзіры,І патаемцы, i куміры,—Паэты — неба камандзіры,Пакуль зямны пад імі грунт.AЗІМУТА ўсё-ткі добра: знаеш, дзе свае,І сам ратунак голас падае,Калі праз цёмную аблогу i слатуНясецца ўслед: — Ату яго, ату!..* * *Мы песні ў курганах пазакапалі,Мы апусцілі іх на дно азёр.І толькі раз у год — перад КупаллемЯны выходзяць — узляцець да зор,Пытаюцца: «Аднойчы вы ўзнялі нас,—Нашто ж цяпер хаваеце красу?..»...Заслухаўшыся песень салаўіных,Сліжы-смаўжы спадаюць у расу...* * *Паэт памыляцца не можа ніяк —Не мае права на гэта:Калі ён у думках прамовіць «я»,«Мы» — адгукнецца паўсвету.Прарок і пакутнік, хто іх сустрэў:«Я» і мільённае «мы».За словам, кароткім самым, як стрэл,Трагедый людскіх тамы.