To, co obecnie we mnie tkwi, można porównać do samopoczucia starzejącej się kobiety albo — weselej — do poczucia krzywdy u dziecka, które polazło łakomie do cudzego sadu i oparzyło się pokrzywą lub wpadło na skradający się oset...
Z mego milczenia wynurza się żal, mówiąc właściwie — uraza do nieskończoności: za jej kosmiczny ogrom, za pozbawienie mnie szansy bycia przez nią zauważonym... Dusza—wieczna jak pustynia — spoziera w Kosmos niby w przywoływane dzieciństwo, które staje się cudowne dlatego, że radość jawi się bezinteresowna, przyjaźń jest braterską miłością, psoty — hałaśliwą zabawą, a wrogość podobna jest do zapomnienia.
W porze pragnienia przyjaźni jastrzębiem nalatywała na mnie złość, czasem nienawiść, nigdy — Cisza i Spokój, sowie dzieci Mądrości.
Pocieszam się, że nie mnie jednemu przypadł w udziale zły los, że skupił się również na przyjaciołach. Oni, kumple, trafili mi się marni, podszyci niestałością, jacyś mało znaczący. I teraz, z oddali lat, przestaję widzieć ich twarze, zapominam poszarzałe imiona.
Dotknęła mnie także Wielka Podłość i dużo czasu potrzebowałem na osiągnięcie uspokojenia. Usiłowałem więc mówić prawdę o sobie, wierząc w uzdrawiającą moc szczerości; błagać o współczucie, o to, by bliscy nie śpieszyli się z wnioskami, z ostatecznym potępieniem.... Znalazłem się wówczas na rozstajach, w czystym polu, skąd wyraźnie widać przebytą drogę i mgiełkę nadpływającej dali.
Coraz częściej na złamanie karku pędzę w słoneczność wspomnień, w ukwiecony letni wieczór nad rzeką, pod borem, w falowanie tańca z pierwszą dziewczyną na podmiejskiej zabawie, w palącą gorycz wódki, pitej ukradkiem pod rozgwieżdżonym niebem Bożego Narodzenia, w zakamarkach, przy gościnnej chacie łobuzerskich krewniaków, na Pohulance, w oszołomienie po cięskim mordobiciu...
Stamtąd się szło.
У Калядны адпачынак / Boże Narodzenie w Krynkach
У Калядны адпачынак
Другі дзень ішоў снегапад. У вішняку ля адрыны галаслівілі на адлігу вераб'і. Дома было ўтульна i сыра. Я нанасіў дроў з-пад паветкі, да абедзвюх печак.
Мне ціха адпачывалася тут. Я мог гадзінамі наглядаць за прахожымі, адгадваць ix лес ад самага дзяцінства, няўдачы (люблю раздумваць пра ix), каханне ў дзяўчат i маладзіц, ашуканствы ў імя дабра i ліхія радасці, прасцяцкія i культурныя. Думкі наконт грошай... Пад вечар узнялася віхура, налятала ад Кабыліных гораў, накурганьваючы сумёты ў платах. Па-каляднаму запыліўшы наваколле, наклікаўшы настрой, мяцеліца набіралася імпэту, утвараючы гогалеўскі пейзаж з незвычайнасцю.
Я выйшаў на падворышча, у ягонае закуцце. На блізкіх складах, што ў Жабіным завулку, шапацелі брызентавыя пакрывалы на грамадзінах грузавікоў з булавастымі шафёркамі; машыны стаіліся пад абрывам высознае прызмы чагосьці, нагадваючы сабою цудам уцалелую пару дапатопных жывёлінаў. За местачковым рынкам, асветленым, бы забыты пляж, чарнацела праваліна, i магчыма было падумаць, што там прасціраецца возера, яшчэ не замёрзлае, пра якое лепей забыцца.
Мяне, аднак, цягнула туды, з гэтакай абязволенаю безнадзейнасцю, якая здараецца, мабыць, у адных самагубцаў... Ажно досыць нечакана, я згледзеў, што — як i калі? — знаходжуся ўжо на Новай, а перад тым пакруціўся быў па Царкоўнай, затым жа каля каменных руінаў бажніцы, не даходзячы да Гарбарнае, i слухаў плёскату артэзіянскіх калодзежаў у канцы Надрэчнай, на Пагулянцы, некалі фабрычнай, хмельна-буяністай, беспраходна люднай, а зараз анямелае, як маё ўспамінанне бабуліных апавяданняў пра басаногую маладосць яе.
Рабілася мне неяк сцішнавата ад тае застылай вясковасці Новай, ад відавоку на ёй яшчэ курных хацінаў, што дастаялі бліжэй касцёла (за дарогаю ў ярыску), i ад таго, што ў жытлах гэтых прамяніста свяцілася, за фіранулькамі на ваконцах па-велікапанску гарэлі елкі ў незабыўным убранні, чарцянелі каля ix экраны тэлевізараў, ды наогул ззяла дабрабытам, сытым спакоем, застоллем, i ўсім такім не на месцы тут...
Я не спадзяваўся ўпаткаць адначасна i столькі пустэльнага ў навічанскім старонні; за гаматным крыжам — каляіны ад саней (з паніклым канём), пасвістванне вятрыска спаміж кустоўя. Адтуль, — трызнілася мне, — выбягала воўчае ган'ё, выблісквала парнымі агеньчыкамі з жахліва жаўтаватым адценнем, зараілася ад ix у канцавіне простыні, там, куды ўсяго пужліва скакане святло ад раскалыханае лямпачкі на электрычным слупе, што пад бярэзінаю насупроць агародаў Дзюбаграя. Я ледзянеў у сваім першабытным страху; як на тое, з гушчавінкі на Кухарцовай пустэчы накінуўся на мяне дварняк, звяхлівы, i мне прыдалася палка, якую падняў на мастку, што перад бойняю.
Касцёл засланяў ад ветрагону. Да яго зацішнага падножжа зляталіся сняжынкі; у вышыні трохі бачнае вежы пракрычала галка (як заўсёды, уедліва).