Веру ў каханне крынічна-чыстае, ды розум нябесна-бяздонны, i ў годнасць таполеблакітную. І ў смутак, поле асенняе, веру, i ў радасць, квітненне ўрачыстае, даступныя слязам роспачы альбо захаплення. Веру ў спакой, зорку нявечную, i ў зямлю, глыбіні невядомыя, што даюць несканчонасць паўтарэнняў альбо бессмяротнасць. І ў гнеў, вяртанне заўзятае, i ў маўчанне, жанчыну зганьбаваную, што дакранаюцца сумлення жывога альбо ўяўлення...
Веру ў жыццё, смерць яго i ўваскрашэнне. I ў вечнае, бо бязмежнае. І ў чалавека. І ў свет веру!
Wierzę
Wierzę w miłość źrodlano czystą i w rozum jak niebo bezdenny, i w godność topolobłękitną — na obraz i podobieństwo Chrystusa wyśnionego przez niewolników zazdroszczących tym, którzy umieli umierać. I — w smutek, pole jesienne, i w radość, kwiat uroczysty, dostępny łzom rozpaczy albo zachwytu. I — w spokój, gwiazdę spadającą, i w ziemię, nieznane głębie, dające nieskończoność przemijania albo nieśmiertelność. I — w gniew, uparte powroty, i w milczenie, kobietę zhańbioną, targające żywym sumieniem albo wyobraźnią.
Wierzę w życie, jego śmierć i zmartwychwstanie.
I w wieczność, bo bezbrzeżna.
I w świat —
Wierzę!
* * * / * * *
* * *
Ідуць тыя, янычары імперыі АБЫ-ЖЫЦЬ з шаблямі крывымі, як сумленне, з мушкетамі, у якіх кулі бяздумнасці. Ім усё роўна, чыю зямлю таптаць. Ідуць: лева, лева, лева!
Гавораць. Языкі ў ix кавалкамі мяса. Мова ix не ад сэрца гарачага, але ад звону золата яна. Кожнае слова яе — дукат: купляюць, купляюць, купляюць!
На ўсходнім рынку ўсё можна купіць i прадаць. „Ма-ая-я-аа мо-о-ва-а-а-а не-э-э з пыы-ышны-ых са-а-ло-о-она-а-аў-ау-у!!!..." Слова яе — паўдуката, па чвэрць дуката i менш! Па два, чатыры i больш слоў маіх за адно, янычарскае. За бесцань!
Калі будуць прадаваць, хачу быць слязамі горычы ix. І плакаць! Калі мову маю паставяць пад сценку абыякавасці, хачу быць яе крыкам! І памерці, маючы гадоў трыццаць тры. Калі ж пачнуць хаваць яе ў магілу, хачу бьіць канём князя Яцвягіі.
Каб не расстацца з ёю, беларускаю!
Ідуць тыя...
* * *
Idą owi, janczarzy imperium ABY-ZYC, z szablami krzywymi jak sumienie, z muszkietami nabitymi kulami bezmyślności. Wszystko im jedno, czyją ziemię depcą; idą: lewa, lewa, lewa!
Mówią. Ich języki to kawałki mięsa, ich głos to nie ton gorącego serca, lecz dźwięk złota; każde ich słowo — dukat: kupują, kupują, kupują!
Na wschodnim rynku wszystko jest do kupienia i sprzedania. Moja mowa me z pysznych salonów!" Jej słowa — półdukatowe, ćwierćdukatowe albo zupełnie bez złotego kruszcu. Dwa, cztery i więcej moich słów za jedno, janczarskie. Za bezcen!
A kiedy je będą sprzedawać, chcę być ich łzami goryczy. I płakać. Kiedy mowę moją postawią pod ścianą bylejakości, chcę być jej krzykiem. I umrzeć, mając trzydzieści trzy lata. Kiedy zaczną grzebać ją w mogile, chcę być koniem księcia Jadźwingów.
Żeby nie rozstać się z nią, białoruską!
Idą owi...
Сны / Sny
Сны
Сніцца начамі роднае поле. І прыгумень зялёны, вясенні, дзе падпасваў я Красулюперадойку... Дзічка на ўзмежку маніць пладамі, i ветрык у лісцях яе весяліцца; на ёй ірваў я грушы, на гнілкі... Маліннік сапрэлы затхнуўся ў спёцы ды горбіцца ў годы старыя; у ім любіў я гуляць у хованкі... Рэчка, што за лугам, цурчыць між каменняў. І агаліла яна плыцізны залацістыя, на якіх лавіў я калюшак.
З гнязда буслінага кола тырчыць на гумне. І дашчэнту рассохлася кола. Няма буслоў, няма ix, няма...
Няўжо можна сабе выбраць айчыну?
Sny
We śnie przychodzi rodzinne pole. I zieloność niewyobrażalna za gumnem, gdzie pasałem Krasulę-Pieredojkę. Dziczka na przymiedzy wabi owocami i wietrzyk w jej listowiu dokazuje; z niej rwałem grusze na gniłki. Maliniak w skwarze ciężko oddycha i pochyla się ku latom; lubiłem w nim bawić się w chowanego... Rzeczułka za łęgiem wiecznie szemrze wśród kamieni i płycizn złocistych, na których łowiłem koluszki.
Po bocianim gnieździe zaś sterczy na podwórzu pod płotem jeno koło. Rozeschło się doszczętnie. Nie ma klekociaków, nie ma już, nie ma... Czy możliwe jest zatem obranie sobie nie drugiej, lecz innej ojczyzny?
Фэст / Odpust
Фэст
Цень Візантыі ў пошуме клёнаў, бяроз. Гнілыя дранкі зелянеюць мохам у месячнай блякласці.
Капліца...
Тырчыць праваслаўе над злежаным пяском магіл. Асколак Русі ля падножжа дзевятай хвалі ўбогіх пагоркаў. Матчын енк i плач дзіцяці тоіцца ў пацямнелай выспе зеляніны, заціснутай каменным абручом — у чыстым полі, за дарогай, пад высокім небам. Маці забрала з сабою горыч жыцця; краскі свету ў вачах дзіцяці рассыпаліся ў прах.
Топчуцца i поўзаюць па ix сваякі ў экстазе — госці фэставай традыцыі. Жальба разменена на дробныя манеты, малебны па чарзе становяць на калені жывых. Да змяркання, да позняга вечара...
Гора хаваецца ў бяссоннай ночы. Спачуванне здаровым сном храпе да світання.
Odpust
Cień Bizancjum w poszumie klonów i brzóz. Na zbutwiałych gontach zieleni się mech w miesięcznej bladości.
Kaplica.