— Што ты пачуць хочаш? Што ад яе чакаеш? Ці ж яна вінавата ў чым? Ці ж ёй сваіх пакут не хапае?!

— Хай скажа, з-за чаго Цімка… — сутарга перахапіла Васілёва горла.

— А ці ж яна ведае? Ці ёй да Цімкі таго было, хай зямля яму пухам будзе! — перахрысцілася яна ў запале. — У яе сваё гора!

Яна падскочыла да Каці, нялоўка схапіла цёмнай, спрацаванай рукой беласнежную сарочку, абцягнула на дачцэ. Васіль уздрыгнуў: Кацін жывот пуката выдаваўся наперад.

— Жывое ўжо там, а ты кажаш — Цімка!

— Чыё ж гэта? — глуха спытаўся ён, адразу ахаладзеўшы і адчуваючы пустату пад грудзьмі.

— Іванава! — горка скрывіла вусны Каця. Яна забрала ад маці сарочку, акуратна абцягнула яе і пакіравалася да ложка, толькі цяпер як бы засаромеўшыся, таму што схапіла халацік і прыкрылася ім, толькі дробна трымцелі рукі.

— Дык жа… Іван…

— Ды ведаем мы — з Валькай Іванчуковай ходзіць! — жанчына таксама як бы ахаладзела і ўжо гаварыла спакойна, толькі вочы яе ўсё напаўняліся слязьмі, і яна ціха выцірала іх далоняй, як падціраючы над вачамі.— Усё ж было ў іх з Кацяй добра. Ды нешта нагаварылі хлопцу. Як сурочылі. А можа, і праўда хто пазайздросціў, сурочыў… Як адвярнула Івана…

Васіль стаяў пасярэдзіпе хаты. Уласныя словы, сказаныя некалі Івану на танцавальнай пляцоўцы, у лёгкай, радаснай гамане, сярод выфранчаных дзяўчат і хлопцаў, ажывалі ў ім. «Не! Не, — закрычала нешта ў душы, — глупства, ці мала хто і без мяне мог нагаварыць на Кацю!» «А чаму і не? — спытаўся ў ім голас. — Чаму б і не твае словы, ударыўшы па Каці, вярнуліся — праз самае блізкае, Цімку? Жорсткасць Івана выклікала і Каціну жорсткасць, ёй было на кім адыграцца…»

Ён крутануўся і амаль вылецеў з хаты. Жанчыны праводзілі яго позіркамі — адна крыўдліва, з пакутай, другая засяроджана і як бы сурова. Ціха было на ўтульнай вулачцы, пахла і маладой бульбай, і зямлёй — якраз так пахла на могілках. I новы прыступ болю сагнуў яго тут, дзе так ласкава ў вокнах гарэлі агні, а ўверсе далёкія зоркі мігатліва перагаворваліся аб нечым, і нейкая закаханая пара, убачыўшы яго, схавалася за дрэва. Іграла музыка на тапцавальнай пляцоўцы, непадалёку з пласцінкі гарззліва спявала Пугачова:

Лето, ах лето,Лето звездное, будь, со мной!

Гэта зорнае, цёплае лета адпусціла ад сябе Цімку — назаўсёды… Не прынясе яму зайчык нічога — ні цукеркі, ні братавай цеплыні, якая не атуліла ў той момант, не зберагла.

Васіль паволі ішоў па мяккай каляіне, што выбілі ў зямлі аўтамабільныя колы. I жорсткая ісціна, што ніхто не ўтрымае ад памылак, за якія плаціць толькі самому, што кожны крок можа адгукнуцца ў нейчым лёсе, нараджалася ў ім. Бачылася яму Верачка — і як быццам адыходзіла ўсё далей і далей. Адыходзілі ганарлівыя, самазадаволеныя хлопцы, чыімі думкамі так даражыў,— што было ўсё гэта перад безданню, якая адкрылася перад ім з Цімкавай смерцю і глядзела цяпер на яго, дыхала нетутэйшым холадам?! Ён ішоў, не ведаючы, як справіцца з тым холадам, з болем, што не адпускаў, з пачуццём вялікай незразумелай віны…

<p>Вяртанне</p>

Яшчэ па пачатку лета тут, на вузкай, цяністай вуліцы, дзе прама да школы выходзілі, нібы выбягалі тоўстыя, каржакаватыя сосны, паставілі пад лёгкім драўляным навесам вялікую свежавыструганую бочку з півам.

Ці то, можа, не хапала на піўзаводзе цыстэрнаў, ці адолела каго замілаванне да былых часоў, калі піва нават у гарадскіх ларках прадавалася вось у такіх бочках, ці, урэшце, былі на гэта нейкія невядомыя прычыны, але бочка бурштынава свяцілася драўлянымі бакамі, бачная здалёку. I ў ёй, у адрозненне ад металічных цыстэрнаў, заўсёды было свежае піва, якое напаўняла бочку як бы само сабой. I прадаўшчыца, якая то стаяла, то сядзела побач, — была нейкаю асабліваю, непадобнай да іншых.

Прынамсі, так падумаў Пінчук, калі ўпершышо ўбачыў яе — бялявую моцную трыццацігадовую жанчыну, якая хутка, амаль пепрыкметна, мяняла бакалы і шклянкі, ажыўлена перагаворвалася з мужчынамі, пабліскваючы зеленаватымі вачамі і нібы незнарок выстаўляючы круглыя каленкі, шчыльна абцягнутыя капронавымі панчохамі.

Вось гэта дзівацтва — тое, што, нягледзячы на гарачыню, на расшпілены болы халат, ногі яе былі ў капроне і модных скураных, з раменьчыкамі і ліштвамі пантофлях, і зацікавіла перш-наперш Пінчука. У ёй, гэтай жанчыне, адчувалася парода — і ў тым, як ускідвала яна коратка абстрыжаныя, акуратна завітыя валасы, у тым, як гаварыла — весела, але з ледзь улоўнай насмешлівай іроніяй, і нават у тым, што завушніцы ў яе былі не такія — бліскучыя, з вялізнымі каменнямі, як у іншых, а нейкія асаблівыя — біруза, акуратна ўпраўленая ў ажурнае ўлонне.

Пінчуку здавалася, што ён адчувае гэтую «пароду» — таямнічую якасць, аб якой: усе вушы пратрубіла пакойная жонка, пастаянна звяртаючы некалі ягоную ўвагу на складаную, хітрую механіку жаночай прыгажосці.

Перейти на страницу:

Похожие книги