
Гістарычная драма прысвечана асобе беларускага першадрукара, асветніка і гуманіста Францыска Скарыны. Асноўным адпраўным пунктам, вакол якога арганізуюцца падзеі ў дадзенай п'есе, з'яўляецца гістарычная гіпотэза, што Скарына меў дачыненне да выдання Статута Вялікага Княства Літоўскага. Падзеі твора рaзгopтвaюццa ў тypмe г. Пoзнaнi, дзe cядзiць Фpaнцыcк Cкapынa, на фоне яго ўcпaмiнаў пpa cycтpэчы з кapaлём Жыгiмoнтaм Cтapым, кaнцлepaм Гeштoльдaм, пpycкiм гepцaгaм Aльбpaxтaм.
Алесь Петрашкевіч
Прарок для Айчыны
Дзейныя асобы
Скарына Францыск.
Максім Грэк.
Жыгімонт I Стары — кароль Польшчы і вялікі князь Вялікага княства Літоўскага.
Бона Сфорца — каралева.
Гаштольд — канцлер.
Ян — епіскап віленскі.
Альбрэхт — герцаг прускі.
Вартаўнік.
Чалавек у чорным.
Маргарыта — жонка Скарыны.
Раман — пляменнік Скарыны.
Iван — брат Скарыны.
Бабіч Якуб — найстаршы бурмістр Вільні.
Астрожскі Канстанцін — гетман Вялікага княства Літоўскага.
Гусоўскі Мікола — паэт.
Лонгій Мацей — павераны Скарыны.
Скаргардыян Валянцін — бурмістр Познані.
Войт.
Лаўнікі і радцы.
Дзея першая
I
Вартаўнік. Чы пан зна цэнэ хлеба?
Скарына. Так, пан ведае цану хлебу…
Вартаўнік (
Скарына. Валацуга… ды яшчэ які…
Вартаўнік. Далёканька ж цябе занесла, нябога…
Скарына. Мяне яшчэ не так заносіла…
Вартаўнік. Выходзіць, пабачыў свету?
Скарына. Пабачыў, хоць і не так многа, як бы хацелася…
Вартаўнік. I дзе ж цябе яшчэ нялёгкая насіла?
Скарына. Калі мне было гадоў 14, занесла ў Кракаў да палякаў, а як споўнілася 17, падаўся я ў Капенгаген да датчан, пасля 22-х апынуўся сярод італьянцаў у Падуі, адтуль накіраваўся ў Прагу да чэхаў, у 27 вярнуўся дамоў, потым занесла мяне ў Вітэнберг да немцаў, у Кёнігсберг да прусакоў, а зараз, як бачыце, у Познань зноў да палякаў. Між іншым, Маскву таксама не абмінуў…
Вартаўнік (
Скарына. Палётаў бы яшчэ, ды крылы звязаны…
Вартаўнік (
Скарына (
Вартаўнік. Каб папрасіць, трэба ж ведаць па-нямецку, і па-дацку, і па-чэшску! А італьянцы?!.
Скарына. Я яшчэ магу прасіць па-руску, па-грэчаску, па-яўрэйску і на… латыні…
Вартаўнік (
Скарына. I не будзе!.. А мо ў наступным стагоддзі і народзяцца…
Вартаўнік. Але ж ты нарадзіўся?..
Скарына. Я апярэдзіў час… Гадоў гэтак на сто — паўтараста.
Вартаўнік. Прахвост няшчасны!..
Скарына (
Вартаўнік. Блазнаваты ты, а не шчаслівы. I ўпякуць цябе паны суддзі за валацужніцтва туды, дзе ты яшчэ не быў…
Скарына. Мяне не за валацужніцтва, мяне за даўгі ўпякуць.
Вартаўнік. I многа ты напазычаў?
Скарына. Кажуць, нібыта 206 коп грошаў.
Вартаўнік (
Скарына. 206 коп.
Вартаўнік. Дык гэта ж статак коней. Такіх грошай у Лазара з Мойшам не будзе!
Скарына. Будзе!.. Калі з мяне суд спагоніць, то ў Лазара і Мойшы будзе больш якраз на 206 коп.
Вартаўнік (
Скарына. Бяры вышэй!
Вартаўнік. Дык жа некуды браць… вышэй.
Скарына. Сапраўды, вышэй некуды…
Вартаўнік. Ілгаць, братка, таксама трэба ўмець…
Скарына. Бадай што, трэба…
Вартаўнік. Тут і сумнявацца няма чаго, бо затаўкуць… Хочаш анекдот?.. Не бойся, не пра караля з каралеваю…
Скарына. Калі не пра караля, то хіба што…