Астрожскі. Бабіч, Бабіч! Ведаць бы табе, што вялікі мор на Белай Русі следам за табой і мяне звёў у магілу. Якая ж карысць другу нашаму кланяцца памерлым? Яны ж дапамагчы не могуць.
Скарына (
Максім Грэк. Рады я, што памятаеш мяне, што не забыў сустрэчы нашы. Не здзіўляйся, што зайздрошчу лёсу твайму, хоць абодва мы ў няволі. Розніца толькі ў тым, што ты чацвёрты месяц, а я шосты год. А белая зайздрасць толькі з тае прычыны, што ты здзейсніў мару і справу свайго жыцця. На Маскве ж паміраюць за адзіную літару «аз». Мужайся і памятай, што на свеце ёсць людзі, якія маюць жыццё, але ўжо не маюць надзеі. А ты яшчэ жывы і, дасць Бог, Фартуна павернецца да цябе тварам. Мужайся, брат мой! (
Скарына. Што ж ты нарабіў, браце мой, Іване?! Хіба ж так здраджваюць родным?!
Iван. Не судзі мяне строга за тое, што пакінуў пасля сябе адны даўгі. Не згарэла б наша друкарня ў Вільні, і я, відаць, пажыў бы яшчэ. У полымі тым загінула твая мара, а мае грошы. Сэрца і не вытрымала нашага канчатковага краху. Калі дасць Бог сыну Раману разлічыцца з даўгамі і зноў паставіць на ногі купецкую справу і славу Скарынічаў, можа, ён табе і дапаможа. А можа, і не варта. Можа, пустое ўсё гэта, друкарства наша…
Астрожскі (
Іван. Добра гаворыш, гетман, а што мы маем на справе? Выбітыя і вымерлыя сёлы, спустошаныя гарады, здратаваныя нівы і здзічэлыя гоні, заняпалы гандаль. А наперадзе новыя войны, паборы, ахвяры!.. Якія ўжо тут кнігі?!.
Скарына. Я чакаў цябе, Мікола!..
Гусоўскі. Цела маё амаль памерла, але душа яшчэ не адляцела. (
«…Бачу я з найвялікшым для сябе жалем і, зразумела, з пэўнай стратай для дзяржавы, што славуцейшыя сэрцы зусім не паважаюцца. Яны з-за матэрыяльнай нястачы і беднасці цалкам не могуць сябе праявіць. Бачу я таксама, што ёсць нямала людзей, якія валодаюць і багаццем і талентам. Але калі яны заўважаюць, што вучоных, мастакоў і паэтаў так мала шануюць і паважаюць, то імкнуцца больш узбагачацца, чым ахарошваць душу…
Дзяржава абапіраецца больш на мужнасць духу, чым на сілу цела, пра што сведчаць як грэкі, так і рымляне. Іх магутнасць квітнела найбольш тады, калі расцвіталі навукі. А як толькі пачалі нікнуць таленты, сілы іх згаслі, а з заняпадам апошніх абрушылася іх дзяржава і ўсталявалася рабства. Таксама і ў нас…
Хоць нам не ўласцівыя ні норавы, ні звычаі старажытных, аднак вечная сіла неба і мужнасць нашага воіна-ратніка не падвядуць, як справа дойдзе да зброі, калі толькі мы, бяззбройныя, не будзем раздушаны нейкім наканаваным няшчасцем, ці, ясней кажучы, спрытным круцельствам некаторых і сваёй бяздзейнасцю…»
II
Вартаўнік. Спяваеш, няшчасны?..