Жанчына. А вёска ў нас чыстая, вясёлая… (
Дзерваед. А ты не плач… Бяды няма…
Люська. Можна праклінаць бога, вайну, Гітлера, увесь свет, а яго і мяне… за што ж?.. Нам і так дасталася… Што я толькі не рабіла! І ў халоднай вадзе сядзела, каб застудзіцца, і з лесвіцы знарок валілася, і… Што толькі не рабіла… А ён аднойчы сярод ночы пад сэрцам мяне пагладзіў… Знутры, па жываце… Як папрасіўся: не трэба, не вінаваты я, пусці мяне жыць… Я, я неяк супакоілася… Я ж са сваім нават не нацалавалася ўдосталь… З вяселля забралі… Толькі думала пра яго ды ў сне бачыла… У душы насіла… І гэта будзе яго дзіця… Яго. Душа мяне не асудзіць… Ні яго, ні мая… Людзі — хай. Душа не асудзіць…
Дзерваед. Які там суд? Ён твой… І ты яго нікому не аддавай.
Люська. Не аддам…
Дзерваед. Зберажы ад усяго шалёнага свету…
Люська. Зберагу…
Дзерваед. Навучы дабру і любові…
Люська. Навучу… (
Дзерваед. Яно можна…
Жанчына. Крыніц у нас шмат… І Нёман вясной разліваецца шыро-о-ока…
Люська. Пойдзем, цётка Наста… (
Дзерваед. На згушчонкі… Еш патрохі… Яно трэба…
Люська. Дзякуй табе, дзядзька… Хай цябе куля абміне… Хадзем, цётка…
Дзерваед. Сяргей, хто гэта ў нас у роце з Крынічанска быў? Гураў ці Варонін?
Бушцец (
Дзерваед (
Я б перад ёй да магілы на каленях хадзіў… Не мы ім, а яны нам дараваць павінны… За жудасць, якую перажылі… За страх і слёзы нявінныя, за смерць і пакуты, якія мы на сябе ўзяць не змаглі… За тое, што мы забіваем, а яны нараджаюць… Яно дагнаць трэба… Дзіцё яно дзіцё… Нашае вады з крыніц пап’е, пад нашым сонцам пагрэецца, нашых песень наслухаецца — яно і нашым будзе… Нашы бабы добра спяваюць… Яно дагнаць трэба… Супакоіць…
(
Бушцец (
Дугін. Дап’ём?
Дзерваед. Можна…
Дугін. Давайце, хлопцы… За Перамогу… Цяпер можна… Сёння ці заўтра капітуляцыю падпішуць… Безагаворачную!! Будзьце жывы! (
Чаго ты, Сяргей?
Бушцец. Га?
Дугін. Пі…
Бушцец (
Дугін. Хопіць псіхаваць!
Бушцец (
Дугін. Не… Здароўя няма…
Бушцец. Дарэмна… З Зоркай пайшоў бы далёка… Куды дзявацца? Страляць умею… (
Дзерваед. Усё міне… Абы жыць…