| «Полымя» | Кніжнае выданьне |
|---|
| М.Лынькоў «Векапомныя дні» |
| Пасцябунчык - страстны патрыёт свае бухгальтарскае справы (1957, IX, 37). | Пасцябунчык - заядлы патрыёт свае бухгальтарскае справы (III, 305). |
| У партыі састаялі? (1957, IX, 66). | У партыі былі? (III, 362). |
| Ты ж не глядзі, што я такая баязлівіца і смірэнніца (1957, X, 29). | Ты ж не глядзі, што я такая баяллівіца і паслушніца (III, 425). |
| выказаў пажаданне прыўрочыць аперацыю да прыезду (1957, X, 33). | выказаў пажаданне, каб усю аперацыю дапасаваць да прыезду (III, 32). |
| слаба замаскіраваныя (1957, X, 34). | слаба замаскаваныя (III, 433). |
| вялі на сворках дзесятак аўчарак (1957, X, 39). | вялі на павадках дзесятак аўчарак (III, 443). |
| У кожнага свая страсць, генерал (1957, Х, 41). | У кожнага свая слабасць, генерал (III, 448). |
| Стаяла некалькі пушак, якія сваімі памерамі і сваім выглядам унушалі павагу (1957, XI, 105). | Стаяла некалькі пушак, якія сваімі памерамі і сваім выглядам выклікалі да сябе павагу (IV, 101). |
| страстнае жаданне дапамагчы ёй (1957, XI, 11). | гарачае жаданне... памагчы ёй (IV, 237). |
| не бачаць агоніі тых, хто падвяргаецца экзекуцыі (1957, XII, 19). | не бачаць агоніі тых, хто падпадае пад экзекуцыю (IV, 261). |
| на жывапісным узгорку (1957, XII, 39). | на маляўнічым узгорку (IV, 316). |
| Не згубілі, а садысцкі замучылі (1957, XII, 11). | Не згубілі, а па-садысцку замучылі (IV, 238). |
| ажаніўся на семнаццаці гадовай дзяўчыне (1957, XII, 66). | ажаніўся з семнаццаці гадовай дзяўчынай (IV, 384). |
| |
| У.Карпаў «За годам год» |
| Усе глядзелі на Васіля Пятровіча з недаўменнем (155, II, 16). | Усе глядзелі на Васіля Пятровіча няўцямна (158). |
| У кожным з іх ён як бы пачынаў бачыць праванарушыцеля (1955, II, 16). | У кожным з іх ён як бы пачынаў бачыць правапарушальніка (169) |
| І баючыся, што народжанаму ў яго марах гораду могуць нанесці ўрон недальнавідныя людзі (1955, II, 16). | І баючыся, што народжанаму ў яго марах гораду могуць пашкодзіць... недалёкія людзі (169). |
| У яе ссутуленай постаці, у нейкай пакорнай паходцы было штосці манашаскае (1955, II, 27). | У яе згорбленай постаці, у нейкай пакорнай хадзе было штосці ад манашкі (187) |
| Валя ўсё ж палічыла за лепшае спыніцца, апасаючыся, што іх могуць убачыць (1955, II, 49). | Валя ўсё ж палічыла за лепшае спыніцца, баючыся, што іх могуць убачыць (226). |
| Але справа абстаяла крыху прасцей (1956, VI, 90). | Але справа стаяла крыху прасцей (448). |
| Потым прымусіла сябе сесці цыраваць шкарпэткі... якіх накапіўся цэлы звязак (1956, V, 91). | Потым прымусіла сябе сесці цыраваць шкарпэткі... якіх набраўся цэлы жмут (450). |
| Перад ім стаяла дзяўчына, якую ён абажаў (1956, VII, 36). | Перад ім стаяла дзяўчына, якую ён кахаў (527). |
| людзі ўсё роўна праходзілі б пад ёй (пад аркай), ня стукаючыся аб своды галовамі (1957, VII, 40). | людзі ўсё роўна праходзілі б пад ёй, ня стукаючыся аб скляпеньне галовамі (535). |
| яны на прыватнай кватэры, за якую плацяць гаспадарам (1957, VII, 68). | яны на прыватнай кватэры, за якую плоцяць гаспадарам (583). |
| |
| І.Шамякін «Крыніцы» |
| запасная (шпулька з вудзільна) ў мяне ёсць, усё іншае таксама маецца (1956, IV, 75). | запасная ў мяне ёсць, усё іншае таксама знойдзецца (119). |
| Адчапіся ты, Кацька, ад мяне, - бясстрастна і абыякава сказала яна (1956, IV, 101). | Адчапіся ты, Кацька, ад мяне, - абыякава сказала яна (164). |
| Школу я кончу, не хвалюйцеся, - ціха і прымірыцельна сказаў ён (1956, V, 45). | Школу я кончу, не хвалюйцеся, - ціха і прымірэнча сказаў ён (267). |