Лосеў (
Шалгуноў (
Сямёнаў. Возмутительное заявление.
Гогель. Считаю необходимым применить особые способы допроса, и этот дьявол заговорит на языке ангелов!..
Шалгуноў. Если перед нами действительно дьявол, то во плоти интеллигентного человека, исповедующего местный патриотизм, то есть национализм, что вполне понятно и требует в данных условиях определённого компромисса, поскольку в ином случае подследственный доставит себе излишние страдания, а нам — дополнительные хлопоты и потерю драгоценного времени. (
Каліноўскі. Наколькі мне вядома, паручнік Гогель, а ў сапраўднасці Гугель, што азначае «плевелы», пустазелле ў жыце, тутэйшы і ведае не толькі матчыну мову, але і валодае, як бачу, стэнаграфіяй. Няхай працуе, і следчая камісія будзе мець абсалютна дакладныя чарнавыя стэнаграмы-пратаколы допытаў.
Шалгуноў. Это что-то, но ещё не компромисс. (
Сямёнаў. По двуязычной стенограмме мы с поручиком составляем официальный протокол допроса, естественно, на русском, а подследственный его подписывает.
Каліноўскі. Толькі пасля прачытання, выпраўлення і магчымых дапаўненняў.
Шалгуноў. Условились… Итак… ваша фамилия, имя, отчество? К какому сословию принадлежите?
Каліноўскі. Вікенцій Канстанцін Каліноўскі, сын Сымона. Бацька — патомны шляхціц, я — проста грамадзянін.
Шалгуноў. Возраст, вероисповедание?
Каліноўскі. Каталік. Днямі споўнілася 26.
Шалгуноў. Место рождения?
Каліноўскі. Вёска Мастаўляны Гарадзенскага павета.
Шалгуноў. Место учёбы, образование?
Каліноўскі. Свіслацкая гімназія, у 56-60-я гады — Пецярбургскі ўніверсітэт. Скончыў камеральнае аддзяленне юрыдычнага факультэта са ступенню кандыдата.
Шалгуноў. Есть ли вопросы к подследственному по последнему эпизоду?
Сямёнаў. Учёба — времена романтические. Назовите, так сказать, ваших кумиров…
Гогель.…и властелинов дум.
Каліноўскі. Да першых я б аднёс Адама Міцкевіча і Андрэя Тадэвуша Касцюшку, да другіх — Герцэна, Чарнышэўскага, Дабралюбава…
Сямёнаў. Какими науками увлекались в Петербурге?..
Каліноўскі. Класічнай нямецкай філасофіяй і заходнееўрапейскім сацыялізмам, вывучаў культуру і гісторыю славянскіх народаў.
Гогель. В общество «Земля и воля» входили?..
Каліноўскі. Не ўваходзіў, але сувязі не губляў.
Сямёнаў. В университете и стали врагом самодержавия и крепостничества, так сказать, в знак благодарности монарху за науку уму-разуму?
Каліноўскі. «Умом-разумом» і ўсімі фібрамі душы я ўзненавідзеў прыгон, самадзяржаўе і яго акупацыю маёй бацькаўшчыны яшчэ ў Свіслацкай гімназіі. А ва ўніверсітэце стаў перакананым прыхільнікам і прапагандыстам рэвалюцыйна-дэмакратычных ідэяў.
Шалгуноў. Место жительства после Петербурга?
Каліноўскі. Зрабіўшы некалькі няўдалых спробаў уладкавацца на працу ў Пецярбургу, у 1861 годзе вярнуўся ў Вільню, але і тут, а затым і ў Гародні мне было адмоўлена ў працы, хоць без справы, склаўшы рукі, я не сядзеў і стварыў даволі моцную і ўплывовую рэвалюцыйную арганізацыю.
Шалгуноў. Почему опять очутились в Вильно?
Каліноўскі. З канспіратыўных меркаванняў — даведаўся пра распараджэнні начальства гарадзенскага аб маім арыштаванні.
Шалгуноў. Перечислите в хронологической последовательности ваши революционные должности!
Каліноўскі. У 1856-60 гады — кіраўнік левага рэвалюцыйнага крыла зямляцтва студэнтаў універсітэта — выхадцаў з Беларусі, Літвы і Польшчы. З вясны 61-га года, як я ўжо сказаў, — стваральнік і кіраўнік рэвалюцыйнай арганізацыі ў Гародні. З лета 62-га — член «Камітэта руху» ў Вільні, рэдактар, аўтар і выдавец «Мужыцкай праўды». З восені — старшыня паўстанцкага Літоўскага правінцыйнага камітэта. У сакавіку 63-га — рэвалюцыйны камісар Гарадзенскага ваяводства; у маі — паўстанцкі цывільны начальнік Гарадзенскага ваяводства; з чэрвеня — член паўстанцкага Аддзела Літвы і кіраўнік аддзялення ўнутраных справаў; у ліпені ўзначаліў «чырвоны жонд» — гэта па-нашаму паўстанцкі Нацыянальны ўрад Літвы і Беларусі.
Шалгуноў. То есть сконцентрировали в своих руках всю полноту революционной власти в мятежном крае?
Каліноўскі. Вядома… У паўстаўшым краі.
Гогель. Некоторые, ваше благородие, с этого времени и, разумеется, до арестования называли его диктатором и даже королём Литвы и Беларуси.