Каліноўскі. У асноўным няўцешныя. Таму ў сувязі з немагчымасцю зімою працягваць барацьбу, я даў распараджэнне аб роспуску атрадаў з выдачаю, калі будзе магчыма, адпускных білетаў касінерам і іх камандзірам… да вясны.
Шалгуноў. Ваши назначения в это время в губерниях? Поимённо!
Каліноўскі. Памятаю, бадай што, толькі кіраўніка Саву — відаць, гэта псеўданім, — і нейкага Міцкевіча, прызначаных начальнікамі атрадаў.
Сямёнаў. Кто такие Пеликша и Свенторжецкий?
Каліноўскі. Чуў ад Дзюлёрана, што яны нібыта прымалі ўдзел у справах Менскай губерні.
Гогель. Где находится Шадурский?
Каліноўскі. Хто ён такі і дзе знаходзіцца, мне невядома. I наогул, за выключэннем асобаў, мною ўжо названых, я больш ні з кім у непасрэдныя адносіны не ўваходзіў, нікога з асобаў, якія ім садзейнічалі, не ведаю ні ў Вільні, ні ў іншых губернях, можа, за выключэннем толькі Людвіка Дзічкоўскага — ковенскага паўстанцкага цывільнага начальніка і Альберта Грабоўскага — інфляндскага паўстанцкага ваяводы.
Сямёнаў. Кого знаете из воевод и главарей восстания в иных губерниях северо-запада России?
Каліноўскі. У Віленскай губерні, як вядома, пасля Канаплянскага ваяводы наогул не было, а хто ім быў у Менскай, не ведаю, з Віцебскай жа Гарадзенская са жніўня мінулага года па кіраванні паўстаннем адышла да Варшаўскага камітэта.
Гогель. Кого знаете из членов Комитета опеки в Вильно?
Каліноўскі. Нікога не ведаю, тым больш што ён, наколькі мне вядома, даўно ўжо не існуе. Але, між іншым, у Вільні ёсць асобы, што служаць справе дабрачыннасці і спагады сем’ям, што пацярпелі ад душыцеляў рэвалюцыі, але я іх, на жаль, не ведаю.
Шалгуноў. Кто такие Александр Оскерко, Яков Гейштар, Купеть, Баневич, семейство Кондратович?
Каліноўскі. Названых мне асобаў не ведаю.
Шалгуноў. Назовите адреса ваших явочных квартир в Вильно.
Каліноўскі. Кватэр наймаў некалькі, але ні адна з іх не была явачнай.
Шалгуноў. Хозяева квартир?..
Каліноўскі. Грыгатовіч Юзэфа. Ад яе я пераехаў у дом Кельчэўскай. Потым з’ехаў у Гародню. Вярнуўшыся зноў у Вільню, начаваў у Дзюлёрана, Малахоўскага, Сухадольскага, пасля наняў кватэру за касцёлам святога Пятра, адраса не памятаю, адтуль пераехаў у гатэль Пузіно, а затым і на апошнюю кватэру ў будынку цяперашняй гімназіі. Іншых мясцінаў для хованак я не меў і ніякіх знаёмстваў у Вільні ў мяне не было.
Шалгуноў. Ваши вопросы, господа члены комиссии?
Сямёнаў. Как часто вы выходили из дому?
Каліноўскі. Выходзіў штодзень, бавіў час на прагулках, заходзіў абедаць у розныя гатэлі, апошнім часам харчаваўся ў Палянскага на Нямецкай вуліцы.
Гогель. Выходит, вы не знали о розыскании вас полицией?
Каліноўскі. Наадварот, выдатна ведаў.
Гогель. И то правда, что вы любили прогулки у дворца губернатора?
Каліноўскі. А што тут незвычайнага? Затое я ў твар ведаў не толькі вышэйшых чыноў жандармерыі, але і многіх шпегаў, а з паліцмайстарам Вільні, як выхаваны чалавек, вітаўся лёгкім кіўком галавы, хоць ён мяне і не ведаў.
Шалгуноў. Любопытно, это была бравада шляхтича или осознанная игра со смертью в кошки-мышки?
Каліноўскі. Кіньце вы, палкоўнік. Я проста ведаў элементарнае: воўк ніколі не бярэ ахвяру каля сваёй бярлогі, а калі дакладней, то не ўяўляе яе паблізу бярлогі.
Шалгуноў. И последний на сегодня вопрос, только откровенно: вы могли бы при встрече убить генерал-губернатора Муравьёва?
Каліноўскі. Не. Гэту цяжкую работу ў нас выконвалі толькі кінжальшчыкі і толькі па прысуду Трыбунала. Індывідуальныя пазасудовыя расправы — не наш метад.
V