* * *А ты жыві, каханы мой, жыві.Хай журавель нарэшце дасца ў рукі.Я забяру ў магілу тыя мукі,Што выпалі нам на кастры любві.Ад золі сэрцайка сваё адхукай:Жыві, каханы мой, жыві!На свеце гэтым шмат харашыні.Хоць людзі ў свеце гэтым — тое голле,Па-над якім вятрам бяды скуголіцьУсцяж, і ноч у ноч, і дзень пры дні.Ці чалавек задуманы для болю?Як ён жадзён харашыні!..Не пасягнуць мне розумам маімТваіх намераў велічных, Прырода.Жыццё дала — не папытала згоды.Усе цацанкі-абяцанкі — дым.Жыццё бярэш, — і мне зусім не шкодаАднойчы развітацца з ім.Бо што мяне прызеляніла тут?Якая ўжо мяне чакае радасць,Як дружны род мой расхітала здрада,Як дзецьмі не ацеплены мой кут,Як песенны мой дар не мае ўладыI над драбнейшаю са смут?..А ты жыві, каханы мой, жыві.Хай сэрцу будзе да каго хіліцца.Хай жураўлём абернецца сініца.Сваю шчаслівай долю назаві.Хай светла збудзецца, што светла сніцца, —Жыві, каханы мой, жыві!1985ТАК ЗВАНАМУ РЭАЛІСТУБядуеш: не цямлю як след,Што свет скрозь ілжывы, злачынны.Сама яго трохі звучыла.Не трэба мне лекцый пра свет.Ён часам папраўдзе турма,Дзе людзі бязлітасна злыя,Дзе сэрцы такія малыя,Нібыта й зусім іх няма.Дзе кожны адно аб сабеПыхліва, хапужліва дбае,З убогай уявай аб раі,Усё ў сваю норку грабе.Жалёта казаць!.. Ды хібаЯно не таму і балюча,Што ў кожнай душы немінучаСядзяць — Чалавек і гурба?Што гэта ж ад кожнага з нас,Ад сэрца й сумлення залежыць,Дабру нашы сцежкі належаць,Ці зло мае сыты папас...1985МАНАЛОГ КАМІЛЫ МАРЦІНКЕВІЧДзіва што! Канешне, я вар'ятка!Ну, бо як жа — панна, а нашуПростую сялянскую апраткуI павагі да яе прашу!Ах, якая сарамота, ах, —Гэта ж проста жах!А яшчэ — ў касцёле, звонка, зычнаПасярод малельнай цішыніЗаспявала гімн патрыятычны:«Роўнасць людзям, божа наш, вярні!»Ах, якое святатацтва, ах, —Гэта ж проста жах!А яшчэ — пры лютым пры тэрорыТут, дзе праўда аплыла крывёй,Не хачу сваё затойваць гора —Па братах забітых смутак мой!Ах, якая непрыстойнасць, ах, —Гэта ж проста жах!А яшчэ — гатова без ваганняI сама ў шарэнгі тыя стаць,Хто за незалежнае дыханнеНа цара пасмеў сякеру ўзняць!Ах, ну што ж, як розуму няма —Ёсць і багадзельня, і турма!..Хай! Скажу адно шчэ на астатку:Я не ўгну, панове, галавы!Зразумее люд сваю вар'ятку:Покуль пратэстуе — ён жывы!1957* * *Якіх адно вякоў-стагоддзяў не было ў нас:Каменны,І жалезны,І бронзавы,І залаты!Ажно да атамнага дажыліся...А веку ЛюдскагаТак і не выгараваліНі разу.НяўжоНе выкаласяць людзі часу,Калі набудзе вартасць велічнуюАдзіна вартае тут велічы –Самыя Людзі?..
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги