АЛЕ ТВАЯ СЛЯЗАВыясніваўся дзень. I ноч растаць хацела....О, як твая сляза ў маю слязу глядзела!Ад промняў з-пад смугі ўся далеч залацела....Але твая сляза ў маю слязу глядзела.Чародка галубоў над намі ўсё гусцела....О, як твая сляза ў маю слязу глядзела!Крылялі галубы як свята, як нядзеля....Але твая сляза ў маю слязу глядзела.1986КАРАЯ змучыла цябе. I гэта праўда.Як праўда тое, што каханы ты.I што хранічны страх за нас — не наўдаТак закамплексаванай прастаты.Я змучыла цябе. Не даравання,А кары з любых рук тваіх прашу.Хоць што яшчэ страшней за катаваннеАгнём, якім сама сябе душу?..Ды кара твая падае!.. Упала! —Мой горкі, адхінаешся ў журбе...Такога пекла сэрца шчэ не знала...Ці вернешся?.. У ножанькі б упала...Ці вернешся?.. Я змучыла цябе...1985АПАТЫЯРазглядваеш паныла лямец дзён,Адпушчаных на песню —ЗмарнаваныхНа тло бясконцых вымаганняў быту, —Самапавагі, песні той жадзён,Разглядваеш бяздарны лямец дзён:Ах моташна ад затхлай поўсці...Душа за кабалу адпомсціць!1984СЯБРЫНЕНе знадзейвайся. Перажыві.Хоць якая, ды ёсць патоля:Намарозіць радня па крыві —Адагрэе радня па долі.Скруха — зашмаргай... Перарві.Ёсць лагода на боль, на скруху:Адрачэцца радня па крыві —Паратуе радня па духу.Праўду гэту — як ёсць — прывіДа сцяжыны далейшага руху.Будзь здарова, радня па крыві.Будзь бяссмертна, радня па духу!1985СТУДЗЕНЬСКІ ЛІСТТакая намаразь на шыбах,Што праз яе амаль не дападаеСвятло суседзяў з дому насупроць.(Прашу цябе, самота:Хоць на мігАд роднага мне чалавекаАдступі!)На вуліцы вядзьмарыць завіруха:След кожны ўвачавідкі зарастаеСсівелым мохам — зеллем прамінання.(Прашу цябе, трывога:Хоць на мігАд роднага мне чалавекаАдступі!)Над Белым возерам, над светам белымДрапежна сцюжа кружыць. Толькі рэкіЛюдской бяды ніяк не вымярзаюць...(О слова — шпак вясновы!Хоць на мігСагрэй сягонняРоднага мне чалавека...)1985НА АДВІТАННЕ 3 БАШКІРЫЯЙСкажу яшчэ раз «дзякуй» краю гэтамуЗа радасць лучнасці з харошымі людзьмі,За песню цёплую курая[2], мне напетуюУ самых весніцах пяклівае зімы.Шмат што адпрэчу, шмат забуду я, ды знаю:Ужо мне помніць, каб жыла хоць сто гадоў,Як чуйная душа трысціны той — таго курая —Трысцінку мыслячую прагла ўкрыць ад халадоў.Вялізная Зямля мая, мая маленькая!..Пад кронай сонца —пад трывог адвечнай кронай!Усюды марыш ты і верыш так жалейкава,Усюды дзецям тваім трэба ласка, абарона...1986