«Паэзія — душы маёй анкета»,— даводзіць у сваёй першай кніжцы «Адкрыццё» Уладзімір Някляеў. Даводзіць як быццам дзелавіта — анкета. Але і з мерай адухоўленасці — анкета душы. І ў гэтым спалучэнні дзелавітасці і высокіх памкненняў — усведамленне канкрэтнага. Менавіта так. Анкета душы. Не кардыяграма, не асцылограф. Толькі самае галоўнае, адметнае. Тое, што «каардынаты быцця» мецяць назоўным склонам, «склонам прагі існавання» («Назоўны склон»). Паэт углядваецца ў свет, з якім у складаных і шматслойных адносінах яго творчае «я», што кладзе адметны адбітак на ўсё, напісанае паэтам.

Някляеў востра адчувае мастакоўскую традыцыю быць «чувствилищем» краіны — і хоча абавязкова дачытацца да яе.

Дай, маё сэрца, боль чужыУведаць так, як боль уласны,Каб радасці, якімі жыў,Навек не гаслі.Дай быць вышэйшым ад «ідэй»Прарокаў цьмяных і шумлівых,Каб углядацца у людзейНавек цнатліва.«Дай, маё сэрца, боль чужы...»

Паэт імкнецца асэнсаваць свет, спазнаць не толькі дзейнасць фактаў, але і свядомасць свайго часу, абавязкова ўявіць сабе і ўвасобіць у творчасці спазнаны свет. Гэта думка настойліва непакоіць паэта:

Жыццё сваё лічы не на гады —На зробленаеГэтымі гадамі.«Бязлітасна зязюля кукавала...»

І ўжо зусім жорстка, нават з кпінам, Уладзімір Някляеў дадае:

Бо можа стацца,Небасхілу ля,Дзе на дыбыўстаюць зямныя коні,Ты будзеш верашчаць,Як немаўля,Хоць і дапнешДа сівізны на скронях.

Павел Марціновіч таксама адкасваецца ад раўнадушнага лянівага сузірання жыцця, ад духоўнай глухаты і нематы:

Але не дай цягнуцца, лёсе,Вось так, за хуткаплынным днём,Глядзець на свет з-за пыльных шыбаў...А гэтаксама не дазвольІ пераскокваць, як па дыбах,Праз вечны чалавечы боль.«Калеку йсці хутчэй не ўпросіш...»

А ва Уладзіміра Някляева ёсць яшчэ такі верш — «Вадэвіль у двух актах». Верш амаль сюжэтны.

Пачатак у ім не ўзрушвае навізной:

Заходзь у мой дом, чалавек!Знаёмы ці проста прахожы.Не бойся мяне патрывожыць.

Але паэт прапануе працяг. І вось тут якраз вельмі важны сюжэтны паварот. Добра напісаў паэт: «Не бойся мяне патрывожыць». А што, калі ўзяць ды і патурбаваць яго на самай справе — праверыць на трываласць яго слова, апрабаваць дзеяннем?

Стук у дзверы.

— Хто там?

— Незнаёмы. Адчыніце...

— Хто вы?

— Я чытач. Я верш у вас знайшоў.

— Кіньце жарты.

Ноч.

Не адчыняю.

— То навошта верш вы напісалі?

— Вы вар'ят!

— Дык вы пажартавалі?

Чытач не верыць, што можна жартам кідаць такія словы, выдаць такі маральны вексель, калі няма чыстага золата спагады ў душы. Гэтага чытач не прымае, яго галоўны талент — давер. І хаця, як некалі даводзіў вядомы філосаф Р. Скаварада, «любіць чалавецтва лягчэй, чым зрабіць дабро суседу», даверлівы чалавек, чытач, прымае ўсё, адрасаванае да чалавецтва і да абстрактнага чалавека, як звернутае да яго асабіста, да кожнага паасобку.

Верш вялікага маральнага патэнцыялу — пра абавязковую адказнасць літаратара, пра адпаведнасць маральнага акту высокаму слову. Не ведаю, як па самай справе зрабіў бы Някляеў, калі пастукацца да яго ў дзверы з якое нястачы ці самоты, але — гэта несумненна — ён ведае кошт даверу слову.

З выклікам даводзіць свае ідэалы Алесь Камароўскі (зб. «Пачатак»), хаця ў выкліку гэтым адчуваецца халаднаватасць штампа:

Тата, клянуся:Праз жыццё як праз бой,Назаўжды астануся,Як з легендай, з табой!«Смерць бацькі»

Уважліва прыглядаецца да сябе Алесь Камароўскі. Праўда, не так у «анкету душы», як у «дакладныя рысы»: «Вочы — азёры бяздонныя з вірам заўчасным», «Срэбра валос узышло...», «Губы — як лук, напружынены, выліты, топкі», «Лоб — узаранае думкамі шчырымі поле» і г. д. («Аўтапартрэт»). З вялікай увагай да сваёй асобы напісаны партрэт, з любоўю нават, толькі цяяжа па гэтым аўтапартрэце ўявіць духоўнае аблічча паэта. Самапародыя, а не партрэт.

Вызначае свой погляд на свет і па літаратуру Уладзімір Градоўкін. Як чалавек, што з вопыту ўласнага спазнаў справядлівасць і несправядлівасць, ён пацвярджае вядомую ісціну:

...Счастье настоящее в безумствеоткрывателей и храбрецов.«Аргонавты»

Яшчэ, можа, не заўсёды акрэслена ў слове, але настойліва ўглядваецца ў сусвет, у наваколле, у сябе ў гэтым свеце і сусвеце Павел Марціновіч (зб. «Прадвесне»).

Перейти на страницу:

Похожие книги