Ва Уладзіміра Някляева слова — часцей за ўсё выбух, знаходка, празарэнне.

І, можа, мненяхітрых тых навукХапіла б у жыцці...Ды ў смаглым горле роднай мовыгукЗаклекатаў бусліным пералётам.«Паэма-вера»І не як-небудзь «заклекатаў»....апёк.Няма вадыЖывой ці мёртвай, каб суцішыцьсмагу.

Паэт не можа пазбыцца «катаргі слоў», што даюць паняцці, даступныя толькі паэзіі:

Паехаць ад выгану глупстваДа горада Глуска.У ГлускуНахілена неба,як зрэзана з бохана луста.«Глуск»

Хаця нельга сказаць, што штампы і прыгонныя словы зусім не існуюць у паэтычным слоўніку Някляева. Можна знайсці.

Мы сёння крочым мірнаю зямлёй,З чырвонымі, як полымя, сцягамі.

Нельга не сказаць яшчэ аб працавітай уважлівасці да слова Паўла Марціновіча, які вяртае да жывога ўжытку старадаўнія талкавіска, рокаш, натхнёна выкарыстоўвае магчымасці мовы, да якое ставіцца з найвялікшай павагай: «родным гукам — паклон».

І змушае задумацца тое, ці падасца хаця б якім набыткам чытачу вось гэтае — у Камароўскага:

За абедам намад бедаў —Бак вады,на тры супы...І ляціць камельтарпедайНа гарачыя зубы.«Цыркулярка»

Не кожны, думаецца, прыме і такі рызыкоўны паэтычны троп:

Прыгажосць у русалачным выглядзеНа ваду месяц-лодачку вывядзе...«Ёсць рачулка»

Што такое «прыгажосць у русалачным выглядзе»? І чаму па-беларуску ўжываецца граматычная форма — «а к нагам упадуць васількі»?

У Яраца часам трапляюцца прыблізныя, недакладныя словы, прыблізныя, несуадносныя паняцці.

Тут, на зацененай верандзе,якая б ні была пара,ёсць конаўка, як ардынарацяго вялікасці — вядра.«Ода калодзежнай вадзе»

Тут адразу адчуваецца і водгалас вядомага «яго вялікасць — рабочы клас», высакаваты, нягледзячы на прапанаваны жанр — оду — «тытул» для вядра — вялікасць. А калі ўжо «вялікасць», дык чаму такі зусім не па этыкету прыбліжаны — ардынарац?

І ці ўзважыў паэт такія радкі:І думкі, як рукі, зрываюцьад сэрцаў закляты замок.«Пад музыку снега і сонца...»

...Паэтычныя дэбюты. Удалыя ці няўдалыя, яны яшчэ самі па сабе не вырашаюць творчы лёс паэта. Час дае светлую магчымасць спраўдзіць сябе.

ІІ

Яны спяшаліся ў свет — гэтыя зборнічкі пад грыфам «Першая кніга паэта»: «Вандроўнік» Леаніда Дранько-Майсюка, «Белы камень» Алеся Пісьмянкова, «Гронка святла» Віктара Шніпа, «Таемнасць агню» Леаніда Галубовіча, «Матчына вышыванка» Алеся Жыгунова, «Над вечнасцю гнязда» Івана Рубіна.

Безумоўна, кніга Л. Галубовіча вызначаецца сярод іншых, незнарок яго адзначылі і на VIII нарадзе маладых у Маскве. Харошая кніга. Сур'ёзная (больш падрабязная гаворка пра яе будзе асобна). Калі ў іншых яшчэ нешта намацваецца, пачынае вымалёўвацца пакуль што абрыс, контур — хай сабе і больш-менш дакладна акрэслены, дык у Леаніда Галубовіча — кніга цэласная, выяўленая. Нездарма яго публікацыі адразу заўважылі, горача падтрымалі людзі розных поглядаў на паэзію, розных густаў, розных узростаў. Паэт. Сапраўдны. Які яшчэ раз пацвердзіў, што схільнасць да выяўленага слова — дар. А настаўнік кожнага творцы — перш за ўсё жыццё. Іншага рэцэпту няма. Як сцвярджае сам Л. Галубовіч, «калі не пішацца — не муч душу ныццём,/ няхай суцішыцца, дыхне жыццём». І, паводле няўхільнага імператыву творчасці, нішто не можа замяніць працы душы, самаўдасканалення. Леанід Галубовіч не мае вышэйшай адукацыі. А культура мыслення, культура верша ў Галубовіча — высокія. Добры густ. Спакойная выверанасць пісьма — калі ёсць пра што сказаць, калі «прадчуванне слоў для лепшых вершаў у душы маўчаннем адбаліць». Леанід Галубовіч моцны сваёй натуральнасцю, суцэльнай адсутнасцю манернасці, штучнасці, позы. Моцны — энергіяй слова, якая ідзе ад напору думкі, пачуцця. Гэта якраз з тых выпадкаў, калі чалавек не пісаць не можа. Але не прыспешвае яго пяро і мітуслівая порсткасць: хутчэй, хутчэй гнаць радкі, абавязкова мільгацець у друку,— хто прачытае, хто гляне толькі, а ўсё ў полі зроку, навідавоку.

Душэўны вопыт (свой) і духоўны вопыт (здабыты шляхам пазнання, спасціжэння, што за межамі ўласнай біяграфіі, вопыт іншых, вопыт гісторыі і культуры) даюць паэту магчымасць разважаць на тым узроўні, калі мы адчуваем і канкрэтны факт, і «другую» рэальнасць, якую стварае ўжо ён, паэт, падпарадкоўваючыся законам творчасці.

Перейти на страницу:

Похожие книги