Калун. Уважліва так слухае, а потым кажа, што ўсё гэта, маўляў, не пра яго напісана. А я жартую: што напісана пяром і так далей, а дапамагчы табе не здолею, хоць я і Калун. Жартую так, а ён кажа, што ў кожнага свой жанр, вось мы і малюем — хто карцінкі, а хто даносы. А вы, маўляў, на тое і Калун, каб тонка разабрацца, хто лепш малюе. А на ананімкі, кажа, я не рэагую… Парваў пісьмо, падняўся і пайшоў, не развітаўшыся. Вось так, панімаеш. Інтэлігенцыя… Глянеш у анкету — з лапцюжнікаў вахлак, а туды ж, у творчыя асобы… На цябе таксама напісалі. Сам будзеш чытаць ці я ўслужу?
Іван. Дзякую, лепш ужо сам…
Калун (
Іван. Не ўжо, гэтай асалоды вы ад мяне не дачакаецеся.
Калун. Як уважаеш, як уважаеш. (
Худа табе будзе, Крывіч. Казённыя паперы рваць не паложана.
Іван. Бог не выдасць… І ніколі больш не называйце мяне на «ты».
Калун (
Іван. Самі навучылі… Шчасліва заставацца, Раман Дзямідавіч.
Калун. Да хуткай сустрэчы, Іван Ігнатавіч.
Іван. Ардынатарская?.. Зноў наконт Арыны… Крывіч… Добра. Дзякую. Пазваню пазней…
Калун. Што-небудзь сур’ёзнае з жонкаю?
Іван (
Калун. Распранулі да нагавіц і вызвалілі мастака…
Іван. І што, больш не малюе?
Калун. Хто?
Іван. Мастак.
Калун. Ад пасады вызвалілі. Цяпер няхай малюе.
Іван. Дзякую.
Калун (
Іван. А чаму б і не заехаць? Я і лазню натаплю…
Калун. А чаму б нам і генеральнага дырэктара не запрасіць?
Іван. З Шашалем?
Калун. А цябе голай рукой не бяры.
Іван. Голай не бяры. (
Калун. Ні халеры ты, братка, не маеш. А ў мяне дзве копіі засталіся (
Во работа, панімаеш, не тое што ў цябе, караеда.
Шашаль. Нешта трэба рабіць, Раман Дзямідавіч…
Калун. Ты яшчэ павучы Рамана Дзямідавіча. (
ДЗЕЯ ДРУГАЯ
Карціна трэцяя
Голас па селектары. Фёдар Максімавіч, інжынер Балоцін ужо тут…
Фёдар. Няхай заходзіць. Астатніх у тым парадку, як дамовіліся, і толькі па адным.
Голас па селектары. Добра.
Балоцін. Дазвольце, Фёдар Максімавіч.
Фёдар. Вітаю вас. Сядайце, калі ласка. (
Балоцін. Калі коратка, то справы дрэнь. А калі і сумленна, то будуць яны яшчэ горшыя… Арыфметыка простая, лічбы жахлівыя. За дваццаць гадоў мы здабылі каля двухсот мільёнаў тон сільвінітавай руды і пры гэтым засалілі, падтапілі і затапілі столькі зямлі, на якой некалі хлеб рос, што даводзіцца перасяляць дваццаць пяць тысяч сялян. К двухтысячнаму году дабудзем мільярд… Колькі ж нам давядзецца перасяліць, як мы выберам усе восемдзесят мільярдаў?
Фёдар. А чаму гэта пытанне вы задаяце мне?
Балоцін. Каб адказаць: калі ў бліжэйшыя гады не зменіцца тэхналогія здабычы і перапрацоўкі руды, трагедыя будзе непазбежнай, а працэсы знішчэння жывога на тэрыторыі ў дваццаць тысяч квадратных кіламетраў не абарачальныя. А на гэтай тэрыторыі сёння жыве каля сямісот тысяч чалавек.
Фёдар. Але ж гэта калі тэхналогія не будзе зменена…
Васіль. Справа ў тым, Фёдар Максімавіч, што ні навука, ні міністэрства ў гэтым тысячагоддзі такой задачы перад сабой не ставяць. Апрача таго, для прамыўкі сільвініту абагачальныя фабрыкі адкачваюць такую неверагодную колькасць артэзіянскай вады, што ў недалёкім будучым вакол заборных свідравін у радыусе дзесяткаў кіламетраў практычна павінна стварыцца пустыня.
Фёдар. Што яшчэ? Вы ўжо давайце ўсе страхі адразу…