Балоцін. Самае жахлівае, Фёдар Максімавіч, у тым, што на працягу дваццаці гадоў вецер разносіць над палямі і лясамі тысячы тон солевага пылу ў год. Многія мільёны тон хімічна агрэсіўных расолаў штогод атручваюць грунтавыя і артэзіянскія воды. Катастрафічныя вынікі гэтага ў будучым цяжка сабе ўявіць. Вывады, як кажуць, напрошваюцца самі сабою…
Фёдар. Не ўжо, шаноўны, фармулюйце вашы вывады самі…
Балоцін (
Фёдар. Вы не згушчаеце, Васіль Мікалаевіч?..
Балоцін. Я знаёмы з даследаваннямі двух дзесяткаў інстытутаў, якія спрабуюць хоць што-небудзь прапанаваць, каб выратаваць ці хоць як-небудзь абараніць прыроду Любаградчыны. Ну, а я спрабую хоць як-небудзь скаардынаваць іх спробы.
Фёдар. Што значыць — спрабую?! Вам даручылі ўзначаліць распрацоўку комплекснай праграмы аховы прыроды прамраёна, а вы спрабуеце!..
Балоцін. Справа ў тым, Фёдар Максімавіч, што праграма не забяспечана ні тэхнічна, ні фінансава, ні арганізацыйна.
Фёдар. Я ўжо трэці месяц працую сакратаром абкома. Чаму ж вы паведамляеце мне пра гэта толькі сёння і пасля таго, як я вас знайшоў, а не вы мяне?..
Балоцін. У міністэрстве, якому падначалены наш інстытут, мне катэгарычна не рэкамендавалі гэтага рабіць. А днямі мне забаранілі абнародаваць тэхніка-эканамічныя выкладкі па праблеме аховы прыроднага асяроддзя ў прамраёне.
Фёдар (
Балоцін. Калі прамыславікі, чыноўнікі і вучоныя сімулююць кіпучую дзейнасць, павінен жа хто-небудзь хоць бы рэгістраваць сапраўднае становішча…
Фёдар. Вы камуніст?
Балоцін. Я беспартыйны, але сумленны чалавек. Слабы, але сумленны. Гэтым і казнюся і ганаруся.
Фёдар. Арыгінальна.
Балоцін. Таму было б вельмі справядліва, калі б вы паставілі на маё месца каго-небудзь іншага, больш моцнага. Пры такіх сур’ёзных і вялікіх праблемах адной сумленнасці мала. Тут зубамі трэба…
Фёдар. За сумленнасць дзякую. А працаваць я вас прымушу! Вы ў мяне будзеце працаваць і галавой і зубамі!.. Знайшоўся непраціўленец.
Голас па селектары. Фёдар Максімавіч, акадэмік Мухіна ўжо тут…
Фёдар. Прасіце…
Мухіна. Добры дзень, Фёдар Максімавіч! Вітаю вас, Васіль Мікалаевіч!
Фёдар (
Мухіна (
Фёдар. І што ж там у Жэневе?
Мухіна. Кашмар! Паслухаеш прадстаўнікоў капіталістычных краін — валасы варушацца. Песімізм і безнадзёга неверагодныя. Вучоныя з сусветнымі імёнамі, а тэрміналогія і ацэнкі проста жудасныя. Адзін — пра перагрэў планеты і сусветны патоп, другі — аб амярцвенні сусветнага акіяна, трэці — аб апустыньванні кантынентаў. Кашмар і канец свету! Упачатку нават цяжка было сарыентавацца. Але пасля, канечне, параіліся і далі панікёрам і капітулянтам дастойны бой. Трэба сказаць, што пасля гэтага наша дэлегацыя была ў цэнтры ўвагі. А калі я ў дакладзе заявіла, што ў нас у цудоўным стане дзесяць тысяч азёр, шэсць тысяч рэк…
Балоцін. Чатыры тысячы рэк…
Мухіна. Чаму чатыры? Заўсёды было шэсць.
Балоцін. Заўсёды было, а зараз чатыры. І азёр ужо напалавіну менш…
Мухіна (
Фёдар. Вы лічыце, што залу так усхваляваў пераходны сцяг?
Мухіна (
Фёдар. З замежнымі мовамі ў нас не бліскуча, што праўда, тое праўда… А знішчыць, каб потым занесці ў «Чырвоную кнігу», подзвіг невялікі. Чым уводзіць «Чырвоныя кнігі», ці не лепш было б не пераступаць чырвонай мяжы…