Ганна. Я яму: сыночак, што ж ты маўчыш? Чаго ж ты чакаеш?! А ён мне: нічога, мама, разбяруцца, і ўсё стане на сваё месца. Як жа яно, крычу, стане, калі цябе на ўсю акругу абняславілі?! Ты ж тут не сам па сабе! Ты ж усяму раёну галава, а ў цябе вароты дзёгцем абпэцканы! А што, гаворыць, рабіць, мама, калі пісьмы гэтыя як сажа — не спаляць, але абпэцкаюць. І тут, маўляў, ратунку няма… Я на яго гляджу, вачыма лыпаю: ні то святы, ні то блазнаваты… А потым кажу: дурны ж ты, мой сыночак, хоць і старшыня! І калі вы самі сябе ад гнусі абараніць не можаце, то хто вас абароніць?..
Калун. Абаронім, бабуля. Разбярэмся і абаронім.
Ганна. На вас, родненькія, уся надзея… Ну, бярыце ж што-небудзь. Выпіце, закусіце, і сынок мой з зяцем тым часам. За зяця не буду, а за сыночка скажу. Як здарылася ў яго залетась з сэрцам, я да самага галоўнага доктара дабілася. А ён мне толькі сказаў, што муніцет у Вані слабы. І ўсё сэрца ў рубцах. Мала, нібыта, у яго муніцету гэтага. Я кажу, можа, дастаць дзе, у мяне ўзяць, а яму пераліць. Ці па радыё аб’явіць — яму ў нашым раёне кожны аддасць, колькі зможа. Толькі, аказваецца, муніцет не пераліваецца. Доктар мне тлумачыў, толькі я не вельмі зразумела, што гэта такое, і сказаць вам па-вучонаму не магу. Папросту яно так: калі ў чалавека скура тонкая і далікатная нават на камарыны ўкус, то ў такога муніцету няма, а калі як на бубне, тады ад яе ўсё і добрае, і гнюснае адскоквае. Тады я пытаюся: што ж вы яму, скуру мяняць будзеце? А доктар мне: скуру мяняць не будзем, няхай са сваёй жыве. Скуру, маўляў, толькі гады і змеі мяняюць…
Шашаль. Гэта ён правільна сказаў.
Ігнат. А куды дзенешся, як вы кажаце…
Ганна. Тое ж і кажу… Бывала ж, і хваробы такой не было. А цяпер то адзін, то другі, і ўсё больш з начальства… Зайшла, памятаю, у палату — наш пластом, а другога санітарка з лыжачкі, як немаўлятка, маннай кашкай корміць. А трэці, лежачы, машынкай голіцца. А ім бы з касою, з тапаром у такія гады. (
Ігнат. Не ад тых плямін, што на сонцы, іх валіць, а ад тых, што на людскім сумленні, пад корань сячэ.
Ганна. А я пра што?! Колькі яшчэ вылюдкаў з сумленнем у пляміны па зямлі нашай поўзае?! Не сонейка яго ўклала ў белае белле, а гэтыя змяіныя выпаўзні, каб ім…
Ігнат. Ну што там?
Іван (
Ганна. Дзякуй табе, божа!.. Садзіцеся, людцы, да стала.
Калун (
Ганна. Шкада, зяцёк затрымліваецца недзе…
Шашаль. Жалезна абяцаў быць.
Ігнат. Не будзе, перастрахуецца…
Ганна. А табе абы ў рожкі. Не можаш з зяцем па-добраму…
Ігнат. Магу, але не хачу.
Ганна. Пра што іншае дык табе ўжо і сказаць няма чаго…
Ігнат. А што яшчэ гаварыць? Чорт балота запаліў, нямы каравул закрычаў, бязногі на пажар пабег… А перажованага — не варыць…
Калун. Ты, дзед, нібы крыўдзішся на нешта?..
Ігнат. Памерці баюся, на ўвесь свет пакрыўдзіўшыся. (
Калун (
Ігнат. Сляза і ёсць. У нас ужо так павялося: хочаш добрую справу зрабіць ці злой перашкодзіць, кладзі жыццё, інакш ніхто ў твой добры намер не паверыць. Хоць Арыну вазьмі, хоць Івана… Ваша здароўе, таварышы.
(
Калун (
Іван. Пра работу пасля. Закусвайце…
Калун (
Ігнат (
Калун (
Ігнат. Вы не дзеўка, ён не жаніх, ці варта крыўдзіцца…
Калун. Тут, панімаеш, як у песні: «Была без радости любовь — разлука будет без печали»…
Ігнат. На іншую работу пераходзіце, ці як?..