Ігнат. Не крыўдуйце. Калі па-добраму, то мне вас нават шкада троху. Вас іншыя салаўі, накшталт Шашаля і майго зяця, пошчакамі цешаць, а вы з іх свісту высокаму начальству заліваеце. А пра тое, што наша вадасховішча на 25 мільёнаў кубоў апынулася вышэй таго самага прыроднага асяроддзя, якое ўсе абараняюць, і што гэта гара вады можа аднойчы выскачыць са сваіх дамб і затапіць усю акругу, вось пра гэта чамусьці ўсе маўчаць.
Траян. Як гэта выскачыць?..
Ігнат. Як са шчарбатай міскі. Вось Зінаіда ведае: калі соль выбіраюць — зямля асядае. Пад возерам і яго дамбамі таксама выбралі. Дамба аднойчы трэсне ці асядзе — і пачнём плаваць. У нас лодкі — нам звыкла. А некаторых і змыць можа. А калі вадзіцай яшчэ і хвасты падмочыць, то…
Фёдар. Даруй, не зразумеў…
Ігнат. Далажы, Васіль Мікалаевіч, а то іншыя саромеюцца…
Балоцін. Пры аварыйнай сітуацыі шламасховішчы і солеадвалы будуць затоплены. А гэта значыць, што будуць атручаны і засолены не толькі азёры, балоты і нізіны, але і ўсе рэкі да самага сіняга-сіняга мора. Небяспека яшчэ і ў тым, што аварыйная сітуацыя можа скласціся не толькі з прычыны прарыву дамб, але, што яшчэ страшней, і ў павадкавы перыяд.
Траян. Ведаеце, паважаны…
Ігнат. І вам бы ведаць варта, а не ліць ваду ў халяву.
Траян. Прабачце, Фёдар Максімавіч, але…
Фёдар. Не трэба прабачэнняў. Вы мне лепш скажыце як галава Савецкай улады прамысловага раёна: чаму не працуюць руднікі? І чаму я пра гэта даведваюся не ад вас і не ад Хазяінава?
Траян (
Фёдар. Вы не пра тое з ім гаварылі. (
Хазяінаў. А чым бы яна мне дапамагла?..
Фёдар. Вось як?!
Хазяінаў (
Фёдар. Панясеце без ніякіх «але»!
Траян. І было б справядліва, каб разам з Крывічамі. Мне думаецца, Крывіч-старэйшы не адважыўся б сарваць будаўніцтва дарогі без санкцыі на тое Крывіча-малодшага.
Ігнат. Не трэба круціць. Не трэба! (
Фёдар. Абараняйцеся, таварыш Хазяінаў!..
Ігнат. Дык жа нечым крыць.
Хазяінаў. І Крывіч старэйшы, і Крывіч малодшы ненавідзяць мяне.
Фёдар. У такім разе вы нічога не зразумелі ні ўчора, ні сёння.
Хазяінаў. Я ўсё разумею, але мне цяжка абараняцца.
Фёдар. Чаму?
Хазяінаў. Крывічы злоўжываюць вашым імем і вашымі добрымі да іх адносінамі. Яны рыхтуюць мне адстаўку.
Фёдар. А вось гэта ўжо забаронены прыём. Калі не маеце падстаў наступаць, дык хоць абараняйцеся сумленна.
Хазяінаў. Не бачу сэнсу.
Фёдар. Як гэта не бачыце?
Хазяінаў. У нас розныя вагавыя катэгорыі, Фёдар Максімавіч. І калі я прайграў Крывічам, то вам…
Ігнат. Казанская сірата…
Фёдар (
Траян. Фёдар Максімавіч, што тут магла Савецкая ўлада?
Фёдар. Савецкая ўлада ў руках тых, хто мае прыстойную галаву, можа ўсё! Усё, без выключэнняў! Выбаршчыкі далі сваёй уладзе ўсе паўнамоцтвы і сродкі! А як вы імі карыстаецеся? Яны ж іржавеюць у вашых халодных руках, гэтыя самыя сродкі Савецкай улады. Пагэтаму і толькі пагэтаму ў вас згубіў самакантроль і адказнасць удзельны князь Хазяінаў!
Траян. Будзем прымаць меры…
Фёдар. Прымаць меры… Вы думалі, што пасля памінак я паляцеў дамоў. Не, шаноўныя! Пралятаючы над руднікамі, я заўважыў, што яны не працуюць. Вярнуўся і аблазіў усё. Бачыў і лунныя пейзажы, і разломы, і правалы, і шлейфы дыму да гарызонта.
Ігнат. Іх толькі і браць з налёту. А то навялі б марафет.
Фёдар. Зінаіда Тарасаўна, сутнасць вашага праекта?
Хазяінаў. Сутнасць яго ў тым, што ён абышоўся б дзяржаве ў мільярд рублёў.