Першая танюткая кніжачка Янкі была названая ў строгай адпаведнасці з традыцыяй, якая пануе у белліце: павінна быць два словы, адно з якіх зразумелае без слоўніка шырокаму колу чытачоў ды самому аўтару, другое знойдзена “паэтам” у кніжках і сімвалізуе дасканалае валоданне моўнай матэрыяй. Назва была такая: “Смарагдавы далягляд”. Дарэчы, трохі больш пульхная кніжачка Пільняка называлася “Аксамітныя поплавы”, і тут ужо была прэтэнзія на эксклюзіўнасць, бо абодва словы вымагалі ад такіх знаўцаў мовы, як Пільняк, зазірання ў слоўнік”.

Спынюся ды адзначу, што толькі па гэтых двух выдрыстах моўнай фантазіі Пільняка, па “Смарагдавым даляглядзе” ды “Аксамітным поплаве” – толькі па іх можна было пазнаць і зразумець рэальнага аўтара “Сцюдзёнага вырая”, у якім “смарагдавасці” ды “поплаваў” занадта шмат. Каб толькі я занялася вывучэннем біяграфіі паскудніка трохі раней! Каб толькі я ведала, як шмат карысці можа прынесці цікаўнасць да літаратуры!

Я памятаю адзіную ў жыцці жывую сустрэчу з засранцам. Калі Янка Пільняк толькі-толькі ўсхваляваўся беларускай мовай, нехта зацягнуў мяне на паэтычныя чытанні. На сцэне стаяў доўгі сухі Пільняк і старанна чытаў са “Смарагдавага далягляду”, памыляючыся ў націсках не радзей, чым два разы на радок. Асноўнае ўражанне, якое ён у мяне пакінуў, было супрацьлеглым. Як быццам у чалавека ёсць добрыя галасавыя звязкі, але ж напружвае ён іх не ў тым месцы ды не так, каб выдаваць прыемныя гукі. Уявіце сабе мужчыну з мяккім прывабным барытонам, які наўмысна гвалціць сябе, сваё горла, каб гаварыць віскатліва. Віскатлівасць, штучнасць засталася асноўнай адметнасцю ў маім разуменні Пільняка. Ёсць такое слоўца – чэрававяшчальнік, якое пазначае чалавека, які кажа не ротам, а іншымі, не прызначанымі для маўлення часткамі. Напрыклад, дупай. І вось менавіта дупай Янка заўсёды і гаварыў са сваім чытачом. Ён ёй, дарэчы, і думаў.

Чытаем далей: “Хутка пасля выхаду “Аксамітных поплаваў”, часопіс “Ахрэм” узяў з новым беларукім пісьменнікам вялікае інтэрв’ю, у якім у прыватнасці высвятляў, што канкрэтна Іван меў на ўвазе, калі казаў “Русскому журналу”, што “белорусский “язык” с его “гуканнями” и фрикативными согласными прекрасно подходит исключительно для одного занятия – выпаса стада крупного рогатого скота. “Гэй”, “куды пошла”, “жывела”, “скацина”, “жыта” – вы чувствуете, как тут сама мелодика произношения вписывается в социальную ситуацию, к которой большинство белорусов привязаны генетически, многими поколениями предков. Далекий лай собаки, журчание реки, безмятежные облака над головой – вот что чувствуется в этом диалекте. Но никак не шепот дождя по стеклу, аккомпанирующий ожиданию белого платья, уже мнящегося в тумане оголённого беспощадной осенью парка. Когда я слышу призывы писать по-белорусски прозу и тем более поэзию, я чую запах свежего навоза на клевере». Янка даволі вынаходліва патлумачыў гэтыя свае колішнія словы пра мову выключна спробай адзначэння яе “пастаральнай пявучасці”. А ў якасці індульгенцыі за заганы мінулага выдаў доўгую сентэнцыю пра тое, што руская мова з’яўляецца “атрутай у роце” беларусаў, якую трэба выплюнуць і ні ў якім разе не праглынаць”.

Дадам ад сябе, што пасля гэтага інтэрв’ю ён быў першы раз люта адпізджаны – хутчэй за ўсё тымі прыхільнікамі ўласнага таленту, якім Іван Пільняк падабаўся больш за Янку Пільняка. Піздзілі яго потым яшчэ шмат разоў, і ён заўсёды метафарычна, калярова з прыкладамі і стылістычнымі тропамі гэта апісваў журналістам.

Аднак сканцэнтруемся ды скончым цытаванне “Срут.бай”: “Ператварыўшыся ў “беларускамоўнага” літаратара, Пільняк працягваў пісаць тымі ж доўгімі сказамі, якія “атрымаў у спадчыну” ад вялікай рускай літаратуры. Ягоны моўны партрэт змяніўся не прынцыпова – выгадаваць у сабе гурмана, які адчувае смак таго ці іншага незвычайнага, як салёны смаржок, беларускага слова ён не здолеў, бракавала пачуцця ўнутранай дасканаласці”. Дарэчы, заўважце, людцы: апісваючы паход Вілаў у свет беларушчыны, Пільняк апісваў самога сябе. Пры гэтым выглядае, што авалоданне мовай давалася яму больш складана, чым Вілаў, бо Вілаў у “выраі” не меў той фундаментальнай заганы, якая вызначае ўсе рысы характару Пільняка, а менавіта –ляноты. Дагэтуль Пільняка называюць самай “маскальскай” істотай свету беларускай прозы, бо па колькасці русізмаў усё, што выходзіць з-пад ягоных пальчыкаў, можа супернічаць адно што з беларускім перакладам “Правілаў карыстання метрапалітэнам” у вагонах менскай падземкі.

Перейти на страницу:

Похожие книги